Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/Заблудзіла зялёная зорка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Бы ў моры човен… ⁂ Заблудзіла зялёная зорка…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Мятнуўся небасхіл…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Заблудзіла зялёная зорка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Заблудзіла зялёная зорка —
атуманіў яе сусьвет…
У зарніц залатой паласе
заблудзіла зялёная зорка.

І вандруе ў срыбрыстай расе
і шукае дарогі ў змроку…
Заблудзіла зялёная зорка —
атуманіў яе сусьвет.