Перайсці да зместу

Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сузор’і/І ў нязнанай цьмянай далі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лісты ⁂ І ў нязнанай цьмянай далі…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: І ў нязнанай цьмянай далі словаў новых мы шукалі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ў нязнанай цьмянай далі словаў новых мы шукалі,
словаў новых мы шукалі і ня здолелі знайсьці
А ў жытнёвым у прасторы рассыпалі песьні зоры,
рассыпалі песьні зоры каля возера ў трысьці.
і ня думалі ніколі, што у нашай моцы доля.
што у нашай моцы доля і ня вырвецца ад нас;
не магло нам'і прысьнішша — нашых думак калясьніца,
нашых думак калясьніца — гэта сьвету апаяс.
Хто-ж казаў, што ў цьмянай далі словаў новых мы шукалі,
слоў новых мы шукалі і ня здолелі знайсьці?.
Новы дзень не загарамі. Наша доля будзе з намі,
наша доля будзе з намі днямі яснымі цьвісьці.