Перайсці да зместу

Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Навальніца/Май

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навальніца Май
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
З поэмы „Сягоньня“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Май (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЙ.

Май прышоў у блакітнай кашулі,
у манісьце павеваў лясных…
Сёньня й мы на заводзе пачулі
залатыя раскаты вясны.

Май прашоў над шумлівым горадам,
пырснуў сонцам у твар камяніц,
і на вуліцах, дымных і чорных,
першамайскі прызыў зазваніў.

Любіць ён, як і я, прабегчы
па зялёных размахах палёў.
Як і я — ён бунтар адвечны:
любіць сонны ламаць буралом…

А калі чырвонай істужкай
май аздобіць вясны блакіт —
льлецца лавай па вуліцах вузкіх,
буйным гневам на бруку кіпіць.

І тады — непакорны і хмуры —
ён ідзе напралом, як шквал.
І ня сыну вясны і віхуры
пуцявіны сабе шукаць.

Але май!. Сёньня наша сьвята.
Пад напевы вясеньніх званоў
ты вясну сабе сёньня сасватаў…
Я і ты — сягоньня адно.

І на вуліцах брудных і цесных
загуляем. мы — май і я,
бо у сінія майскія песьні
спавілася душа мая.