Перайсці да зместу

Снапок (1910)/Стары кавалер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На начлезе Стары кавалер
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1910 год
Паправіў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стары кавалер.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРЫ КАВАЛЕР

Хто жыў ў мястэчку N, той помніць
І паніча павінен знаць
Таго, што днём пагодным зрана
Выходзіў часта пагуляць.
Прыбраўшысь пекне, з гбанай палкай,
Пархумай зліты скрось да пят,
Бывало, доўга спацыруе
І абгледае паненят.
Ён чэлавек быў досць суменны,
Разумны, добры — адхваліць,
І без сумленьня с твару відна,
Калісь прыстойным мусіў быць.
А ўсё-ж ткі з гэтых ўсіх прыкметаў
Жыцьця ня меў наш чэлавек:
Не удалося ажаніцца
І кавалерам стаў на век.
Здарэньне раз мне паспужыло:
Ў карчме мы туга падпілі —
Аб тым аб сім вялі размову
І аб жаніцьбе пачалі.
Во, карыстаючы з здарэньня,
Яго патроху пытаць стаў,
Чаму дагэтуль не жаніўся
І час без толку змарнаваў?
Тады ён глянуў гэтак дзіка
І счырванеў у твару ўвесь:
„Ня ўмеў стрэляць, дык цераз гэта,
Больш не пытайся і ня лезь!“
Ну, пэўне гэткая адповедзь
Шаблон:Абылка сцікавіла, ось як.
І я донімкамі, здалёку,
Як мог, ужо стараўся ўсяк:
Пачаў пытацца асьцярожна,
І удалося для таго, —
Памалу ёй мне стаў зверацца
І стаў казаць, як што было.
„Была паненка: што-ж, прыгожа,
З грашмі адна была ў бацькоў,
Я быў па вушы укахаўся,
Ня мог дабраць ёй нават слоў.
Усяк бывало, дагаджаеш,
Яна не гляне і ў той бок!
І хоць ты што, нема і рады.
Нарэшце змякла праз гадок.
Руку і сэрцэ аддала мне,
І жаніхом ужо я стаў
Тагды ўжо, час абы пазволіў,
Да Вікці мілай пасьпешаў.
А бацька быў яе мысьлівы
Сусьветне лоўкі на забой:
Як толькі йдзе на паляваньне,
Дык цягне і мяне з сабой.
А я няўмеў страляць, ды з жалю
Ня мог стварэньня загубіць,
Хадзіў с прымусу, хоць і прагнуў
З сваею Вікцяю пабыць:
Глядзець у вочкі, цмокаць рукі,
Хацеў я надта, ды ня мог,
Бо мусіў с цесьцям скрось цягацца
Па багнах, мшарах і лесох.
Раз, неяк ў восень, пан Гіляры
(Такое імя меў мой цесьць)
На дзікоў выстроіў аблаву
(А дзікоў было мусіць с шэсць),
Хоць не хацеў я, ўсяк стараўся
Адгаварыцца, каб ня йсьці,
Ды мусіў рушыць, хоць ты трэсьні,
І рады ўжо ня мог знайсьці.
„Ня бойся“, кажэ пан Гіляры,
І хлешчэ звольна па плячу,
„Ты перад мною станеш блізка,
Я буду мець цябе ў ваччу“. —
Пакуль ад’ехаць зрыхтавалі,
К сталу сьнеданьне падалі,
Хоць жонка як прасьцерагала,
Ды слухаць пан ня меў калі;
Перэд ад’ездам міску скабак,
Каб сілы ўзмоцніць, перагрыз
І пляшку поўную гарэлкі
Сцадзіў, як відзіш, і ня лыс.
Тады і выйшлі. І пан праўда
Мяне пакінуў ў хмызняку,
А сам пад сосну адышоўся,
Крычыць, як можэ, праз руку:
„Глядзі і вочы вытрэшч добра,
Чуць зварухнепца — дык стрэляй
Як ў ясну сьвечку, бо то будзе
Чы дзік, чы самка, гэта знай!“
Стаю, гляджу, вылазяць вочы,
Ня бачу — проста хоць зарэж!
Тут вецер сьвішче, нема вые,
І горне сон мяне. Ды гдзе-ж?
Я натшча быў, ды як кміноўкі
Са два келішкі сербануў,
Напало страшнае знураньне, —
Я сеў пад кустам ды здрамнуў.
Ці доўга спаў — і сам ня знаю,
Збудзіўся, чую: меж кустоў
Шапочэ нешта, неяк стогне,
Спужаўся, з страху стыгне кроў.
Я, як жыву, ня бачыў дзіка,
Хоць чуў, што, ўсьцервіўшысь ад ран,
Бяжыць і стогне, гэтак стогне…
Як чэлавек той — далі пан!
Я так і сцяміў: мусіць дзік тут.
Устаў на ногі, ды гляджу —
Штось стогне белае, шапоча,
Я, прытуліўшыся, сляджу…
Здалося мне, што як звычайных
Усюды белых шмат сьвіней,
Дык ёсць і дзікі гэткай масьці,
У іх мо шэрсць крыху даўжэй.
Во, пракананы, што мацёра
Шасьціць і стогне меж кустоў,
Злажыўся скора, без развагі
Смалю ня больш на сто шагоў!
Аж раптам гвалт надняў Гіляры:
„Ратуйце, людзі“, закрычаў,
„Бадай цябе пярун урэзаў!
„Ці ты асьлеп, каб ты хварэў?…“
Што-ж васпан скажэш? Трэба-ж ліха:
Я стрэліў пану у пацьмах…
І сяньні я не зразумею,
Чаго ён поўзаў па кустах?!
На шчасьце куля чуць збачыла
І, лёгка зраніўшы, пайшла
Праз поле, лес, аж загудзела
І нейдзе там канцы знайшла.
Дык, васпан, сам ты здагадайся.
Што было посьля — крый нас Бог!
Прывезьлі зраненаго пана,
Ён у пасьцель надоўга злёг.
Гдзе аб каханьню было думаць?
Хаця ешчэ-б, як той казаў,
Ну як бы ўжо там ні сталося,
Ды хоць-бы стрэл як раз папаў
У грудзі пану, ці у сьпіну,
У рукі, ногі, ці у бок,
Каб хоць відаць было, што стрэл той
Даў рыцар спрытны, ці стрэлок.
А то папаў — дык проста стыдна
І пахваліцца нема як…
Ў той дзёнь уцёк я і дагэтуль
Не ажаніўшыся, бедак…..“