Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Хірургічны тубэркулёз

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Піэмія і сэптыцэмія Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Хірургічны тубэркулёз
Аўтар: Савелій Рубашоў
Заключэньне

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хірургічны тубэркулёз.

З ліку спэцыфічных хірургічных хронічных запаленьняў трэба паказаць толькі на тубэркулёз, які дае пэўную сьмяротнасьць: для хірургічнага сыфілісу і ганарэі сьмерць — рэдкае зьявішча.

Вызначыць сьмяротнасьць ад хірургічнага тубэркулёзу — цяжка, але ўсё-ж можна падаць некаторыя сумарныя лічбы, якія даюць орыёнтоўку.

Гады Лік выпадкаў % сьмяр.
Джыбсон 1927 202 4
Абухоўская больніца 1913 - 4,7
Ортэга 1927 500 1
Ролье 155 4,5

Я на сваім матэрыяле ў 120 тубэркулёзных хворых самых рознастайных меў 7 выпадкаў сьмерці, што дае 5,8 проц. — лічба

даволі блізкая да вышэй паказаных. Яе адносная вышыня, мабыць, тлумачыцца тым, што мы прымаем у больніцы, з прычыны адсутнасьці месц, звычайна толькі самыя цяжкія выпадкі. І сапраўды, з 7 маіх хворых 3 памерлі без опэрацыі — былі прывезены ў цяжкім стане, запушчанымі; адзін з іх — ад тубэркулёзнага мэнінгіту; 4 былі опэраваны (пры гэтым адзін з іх быў амаль безнадзейны); 2 рэзэкцыі галоўкі бядрыцы, 1 ампутацыя бядра, 1 тубэркулёз ныркі.

З усіх тубэркулёзных паражэньняў канцавін найбольшую сьмяротнасьць даюць коксіты і гоніты. Да 1893 г., пры коксіце памірала да 40 проц. пры гоніце — да 33 проц. У апошнія гады сьмяротнасьць значна меншая, але ўсё-ж у Мэзары (1928 г.) на 365 туб. коксітаў пры консэрватыўным лячэньні памірала 8,1 проц. З маіх 7 выпадкаў памерла 4 чал. ад коксіту (з 18) і 2 ад гоніту (з 28).

Опэрацыйная сьмяротнасьць пры рэзэкцыі тубэркулёзных суставаў (усіх наогул), паводле Сьпіжарнага вагаецца ад 3 да 5 проц.

Таксама цяжкай формай зьяўляецца тубэркулёзны спондыліт.

Старыя статыстыкі даюць значныя лічбы сьмяротнасьці:

Зэман 168 выпадкаў 42 проц. сьмяротнасьці
цур Нэдэн 312 " 59 проц. "
Лянгеск’ельд 40 проц. "
Вульпіус[1] 54 проц. "

Статыстыка Більрота (1869 г.) давала 46 проц. сьмяротнасьці.

Аднак, за апошні час гэтая лічба значна зьменшылася. Так, Ролье[2] дае ўсяго 2 проц. сьмяротнасьці; Врэдэн на 210 консэрватыўна лечаных выпадкаў — 8 проц., пры опэрацыйным-жа лячэньні (98 выпадкаў) — 5 проц. Між тым іншыя статыстыкі опэрацыйнага лячэньня (Фроме) гавораць пра 25 проц. сьмяротнасьці. Оратор у 1930 г. гаворыць пра 20 проц. сьмяротнасьці пры тубэркулёзным спондыліце.

Тубэркулёз нырак дае таксама немалую сьмяротнасьць.

Легэі Шэваск (1912 г.) на 738 выпадкаў, лечаных тэрапэўтычна, мелі сьмяротнасьць у 20 проц. у першыя два гады. Сьмяротнасьць пасьля нэфрэктоміі ў апошнія гады трэба лічыць роўнай 4 проц. (па Фёдараву); але больш позьняя сьмяротнасьць вагаецца таксама ад 10 проц. да 16 проц.; Оратор (1930 г.) — вызначае сьмяротнасьць у 12 проц. Мабыць, і пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць таксама большая (параўнайце статыстыку Штыха з 19 проц. сьмяротнасьці ў апошнія гады).

Тубэркулёзны пэрытоніт і тубэркулёз кішак таксама даюць немалую сьмяротнасьць (да 25 проц. — Оратор (1930 г.)

Сьмяротнасьць ад тубэркулёзных запаленьняў розных органаў павінна зьменшацца. Паралельна зьмяншэньню захворвальнасьці на тубэркулёз будзе зьменшацца і хірургічная захворвальнасьць; колькасьць запушчаных выпадкаў будзе зьмяншацца, магчымасьць вылечыць процэс будзе павялічвацца.

  1. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі Oskar Vulpius
  2. Артыкул у Польскай Вікіпедыі — Auguste Rollier