Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Уплыў узросту

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уплыў полу Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Уплыў узросту
Аўтар: Савелій Рубашоў
Значэньне констытуцыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Уплыў узросту.

Фактар узросту ў сьмяротнасьці ад хірургічных захворваньняў зьяўляецца асабліва цікавым, бо з рознымі ўзростамі злучаны і розны стан біолёгічных сіл організму, і розная ступень удзелу ў профэсіянальнай працы. На падставе шматлікіх лічбавых даных можна меркаваць, што сьмяротнасьць па ўзростах выводзіць сваю сваеасабліваю крывую, значную ў першыя 5 год жыцьця — асабліва на першым годзе, якая потым паступова апускаецца з мінімумам у 10-15 год і далей зноў падымаецца з павялічэньнем узросту.

Я падам для ілюстрацыі некалькі лічбаў.

Паказальнік сьмяротнасьці па ўзростах у Маскоўскай губ. за 1899—1902 г. г.

0-1 1-5 5-10 10-15 15-20 20-40 40-60 60 і больш
Зварачальнасьць (на 1.000 нас. 212,0 611,1 313,4 375,8 556,1 675,0 647,1 411,9
Сьмяротнасьць 570,0 81,2 9,5 3,7 4,4 7,6 16,2 78,4
Памерла на 1.000 хворых 470,3 132,8 30,2 9,8 7,9 11,2 26,7 190,4

Захворавальнасьць ва ўзросьце 5-10 г і 10-15 г амаль аднолькавая, а сьмяротнасьць ва ўзросьце 10-15 г меншая ў 2,5-3 разы.

Зьяўляецца вельмі характарнай крывая, даная Смулевічам, з якой добра відаць спад к 10-15 гадам, і потым уздым.

Ня менш выразна тэндэнцыя прадстаўлена ў наступнай табліцы:

Сьмяротнасьць на 1.000 хворых
Мужчын Жанчын
да 1 г 85,7 82,2
ад 1 да 4 « 37,6 36,2
» 5 " 9 « 13,2 11,1
» 10 " 14 « 5,5 3,9
» 15 " 19 « 4,4 4,4
» 20 " 29 « 6,2 4,4
» 30 " 39 « 7,2 7,6
» 40 " 49 « 14,1 11,0
» 50 " 59 " 34,6 20,6
60 і больш 109,4 105,6


Наступная табліца адносіцца да Беларусі і дае лічбы захворвальнасьці і сьмяротнасьці (у паказальніках).

Узрост Захворвальнасьць Сьмяротнасьць
да 1 г 4,7 23,1
ад 1 да 4 « 8,5 18,1
» 5 " 9 « 4,9 3,4
» 10 " 14 « 9,2 2,4
» 15 " 19 « 12,1 3,1
» 20 " 29 « 29,7 9,1
» 30 " 39 « 13,8 5,9
» 40 " 49 « 7,6 5,5
» 50 " 59 « 4,8 7,7
» 60 і больш 3,4 21,2

Усе гэтыя даныя дазваляюць Кіршнэру[1] выказаць наступнае палажэньне: устойлівасьць організма павялічваецца ад нараджэньня з узростам, дасягае максымум к пэрыоду палавой даросласьці і потым паступова зьмяншаецца аж да натуральнай сьмерці. На падставе гэтага Кіршнэр пабудаваў такую крывую ўстойлівасьці організма:

Узрост Паказальнік
да 5 г 86,5
ад 6 " 10 « 97,1
» 11 " 15 « 98,1
» 16 " 20 « 96,6
» 21 " 30 " 95,5
Узрост Паказальнік
ад 31 да 40 г 94,3
" 41 " 50 « 89,9
» 51 " 60 « 79,7
» 61 " 70 " 55,7

Мы можам лічыць, што гэта агульная тэндэнцыя сьмяротнасьці і закон узроставай устойлівасьці дапасавальны і да прыватнага выпадку — хірургічнага захворваньня.

Кіршнэр[2] на двох паасобных прыкладах паказвае гэта. Ён дае процант сьмяротнасьці па ўзростах пры пэрытоніце і пры ілеусе.

Узрост Пэрытоніт
у проц.
Ілеус
да 5 г.
ад 5 " 10 «
70
32,6
50 проц.
» 11 " 15 «
» 16 " 20 "
22,6
40
16,6 «
» 21 " 30 50і 34,6 «
» 31 " 40 " 57,2 38,2 «
» 41 " 50 " 77,4 41,6 «
» 51 " 60 " 79,5 51,3 «
» 61 " 70 " 80,8 58,8 "
і больш " - 64,3 «

Апрача агульнай устойлівасьці, у сувязі з узростам мы можам адзначыць яшчэ цэлы рад момантаў, якія маюць сувязь з паасобнымі групамі захворваньняў.

Аномаліі па зусім зразумелых прычынах выяўляюць свой згубны ўплыў пераважна ў першыя гады жыцьця. Паводле даных італьлянскай статыстыкі. за 1926 г. з ліку ўсіх загінуўшых ад хібаў разьвіцьця — 89,7 проц. памерла ў першы год; 9,5 проц. — да 10 гадоў, і на ўзрост ад 10 да 20 год застаецца 1,2 проц.

Аналіз пашкоджаньняў у сувязі з узростам дае некаторыя цікавыя дэталі. Італьлянская статыстыка 1926 г. дае такое разьмеркаваньне сьмяротнасьці ад траўм на ўзростах:

да 1 году 2 проц.
» 10 " 21,9 "
ад 10 да 20 г 11,9 «
» 20 " 40 « 21,6
» 40 " 60 " 19,5 «
» 60 і больш 19,6 "

Цікава зьвярнуць увагу на вялікую лічбу сьмяротнасьці ва ўзросьце ад 1 да 10 год. Да пэўнай ступені тое самае мы бачым у лічбах Германіі, дзе мы маем наступнае: узрост ад 1 да 5 год дае больш, як ад 5 да 15 год.

Германія 1926 г. Абсолютныя лічбы
да 1 г 284 181 465
« 5 г 1.547 961 2.508
» 15 г 1.477 494 1.971
« 30 г 5.248 745 5.993
» 60 г 6.682 1.091 7.773
больш 60 г 2.878 1.796 4.674

Калі выразіць германскія даныя ў проц., дык мы атрымаем:

да 1 г 5 проц.
ад 1 да 5 г 11,7 «
» 6 " 15 " 8,4 «
» 16 " 30 " 22,5 «
» 31 " 60 " 34,3 "
ад 61 г і больш 21,1 «

Як відаць, да 5 (10) г. такую вялікую лічбу даюць апёкі. Гэта можна давесьці тымі-ж германскімі лічбамі, дзе сьмяротнасьць ад апёкаў разьмяркоўвалася па ўзростах наступным чынам:

да 1 г 88
ад 1 г да 5 г 699
» 6 " " 15 « 103
» 16 " " 30 « 149
» 31 " " 60 " 153
больш 60 г 131

г. зн. сьмяротнасьць ад апёкаў да 5 год дала большую лічбу (787 выпадкаў), як усе іншыя ўзросты, узятыя разам (536).

Калі, такім чынам, выключыць гэты ўзрост, як сваеасаблівы, дык ясна відаць, што пераважны проц. сьмярцей прыпадае на ўзрост, які мы называем «рабочым» — ад 15 да 60 год. Гэты факт адразу ўказвае нам, што ў траўмах адыгрывае ролю не біолёгічны, а соцыяльны фактар. Гэта лёгка зразумець пры аналізе лічбаў германскай статыстыкі 1926 г. — сьмярцей ад траўм. Траўмы ва ўзросьце да 5 г не даюць вельмі рэзкай розьніцы паміж мужчынамі і жанчынамі; гэта самае мы назіраем ва ўзросьце ад 60 год і больш — зразумела таму, што тут гэтыя траўмы больш-менш выпадковыя. Напр., ад пашкоджаньняў машынамі памірае ва ўзросьце ад 1 г да 15 г — мужчын — 57, жанчын — 30 (2:1), а ад 15 да 60 г мужчын — 1.493, жанчын — 47 (32:1). Рубрыка «няшчасныя выпадкі» дае такія лічбы:

для ўзросту да 5 г — 1.831 м — 1.142 ж. (1,6:1)
для ўзросту больш 60 г — 2.831 " — 1.783 « (1,6:1)
» " 15-60 г — 11.930 " — 1.836 " (6:1


Адмаўляць вялікую ўстойлівасьць пэўнага ўзросту, зразумела, нельга; але яна выяўляецца, галоўным чынам, у адносінах да перамаганьня аскладненьняў, якія ўзьнікаюць. Сама-ж траўма вырашае ў першую чаргу лёс хворага сваёй цяжкасьцю.

Запаленьні вярбуюць свае афяры з усіх узростаў. Апэндыцыт дае сьмяротнасьць пераважна да 50 г (да 50 г — 83 проц. усіх сьмярцей, пасьля 50 год — 17 проц., паводле даных Вільліса'. Паводле італьлянскіх лічбаў — ва ўзросьце да 45 г ад апэндыцыту памірае больш, як ад раку. Максымум сьмяротнасьці прыпадае на гады 20-40, пасьля гэтая сьмяротнасьць пачынае зьмяншацца.

Італьлянская статыстыка таксама дастаткова яскрава гэта падцьвярджае:

да 1 г 0,7 проц.
ад 1 да 10 8,2 «
» 10 " 20 20,8 «
» 20 " 40 32,3 «
» 40 " 60 20,8 «
» 61 і больш 16,0 "

Калі ад апэндыцыту людзі паміраюць галоўным чынам да 50 г, дык ад холецысцыту і холянгіту — пасьля 50 г. Гэта відавочна са статыстыкі Вільліса:

да 50 г — 32 проц. пасьля 50 г — 68 проц.

Жоўцева-каменная хвароба ўзьнікае звычайна ва ўзросьце параўнаўча маладым, — і ў людзей старэй за 50 г адыгрываюць ролю ня толькі гады чалавека, але звычайна і запушчанасьць хваробы — яе доўгатэрміновасьць. Зварачаю таксама ўвагу на лічбы Эндэрлена[3], зьмешчаныя ў разьдзеле пры запаленьні жоўцевых шляхоў, дзе паказаны суадносіны паміж проц. сьмяротнасьці і павялічэньнем узросту. Італьлянская статыстыка таксама дастаткова пераканальна:

да 1 г 5.5 проц.
ад 1 да 10 5.6 «
» 10 " 20 1.7 «
» 20 " 40 13.4 «
» 40 " 60 29.4 «
» 61 і больш 39.7 "
Даныя, датычныя пэрытоніту, мы паказалі вышэй (Кіршнэр[4]), гэтыя лічбы сьведчаць ня толькі пра абсолютнае павялічэньне, сьмяртнасьці з павялічэньнем узросту, але і пра адноснае павялічэньне ліку афяр.

Пляўрыт дае нам прыклад захворваньня, дзе мала ўстойлівы ўзрост зьяўляецца амаль рашаючым фактарам. Я павінен спаслацца на лічбы, ужо зьмешчаныя ў разьдзеле пра пляўрыты. Асабліва паказальнымі зьяўляюцца італьлянскія лічбы:

да 1 г 5,3 проц.
ад 1 да 10 21,4 «
» 10 " 20 7,5 «
» 20 " 40 17,8 «
» 40 " 60 20,7 «
» 61 і больш 24,9 "

На пляўрыты хварэе даволі значная колькасьць людзей ва ўсіх узростах. Там-жа мною паказаны лічбы Краснабаева, якія гэта добра падцьвярджаюць: зноў мы бачым азначэньне старасьці і ўстойлівасьці другога дзесяцігодзьдзя жыцьця.

Ад остэоміэлітаў, як відаць, паміраюць таксама ў большасьці дзеці ва ўзросьце да 10 г.

Пра значэньне ўзросту для сьмяротнасьці ад пухлін гаварыць многа няма патрэбы; я спасылаюся на ўжо выказанае ў разьдзеле пра пухліны. Магу толькі дадаць лічбы італьлянскай статыстыкі:

да 1 г 0,1 проц.
ад 1 да 10 0,8 «
» 10 " 20 0,8 «
» 20 " 40 5,9 «
» 40 " 60 34,7 «
» 61 і больш 53,9 "

Як відаць, толькі 7,6 проц. паміраючых ад пухлін мае ўзрост ніжэй 40 г, астатнія вышэй 40 г, прычым палавіна хворых гіне ва ўзросьце больш 60 год. Паводле Вільліса, да 50 г — гіне ад пухлін 23 проц. пасьля 50 г — 77 проц. Малады ўзрост паражаецца пухлінамі рэдка, але (што назіраецца ў клініках) ня мае асаблівай устойлівасьці ў адносінах да іх: наадварот, у маладых суб’ектаў пухліны працякаюць нібы асабліва злаякасна.

З ліку захворваньняў 5-й групы спынюся на грыжы, язьве страўніка, завараце, хваробах мачавых органаў. Мы ўжо зазначылі вышэй адносна грыжы, што доўгатэрміновасьць яе нашэньня мае сувязь з павялічэньнем небясьпечнасьці. Больш старыя людзі хутчэй паміраюць ад аскладненьняў пры зашчэмленасьці грыжы. Вось чаму зразумелы для нас амэрыканскія лічбы Вільліса, паводле якога сьмяротнасьць ад грыжы разьмяркоўваецца так, што да 50 г памірае 48 проц., а пасьля 50 г — 52 проц.

Язва страўніка, у моц тых-жа меркаваньняў, дае сьмяротнасьць пераважна таксама ў старыя гады. У статыстыцы Вільліса паказана 45 проц. сьмяротнасьці да 50 г, і 55 проц. — пасьля 50 г. Італьлянская статыстыка дае наступныя, больш падрабязныя лічбы:

да 1 г 0,2 проц.
ад 1 да 10 0,4 «
» 10 " 20 1,7 «
» 20 " 40 20,5 «
» 40 " 60 34,4 «
» 61 і больш 40,3 «

Ілеус дае сьмяротнасьць пераважна пасьля 40 г, што відаць з наступнай табліцы:

Пецярбург 1897—1901 г. г. сьмярцей ад ілеусу
ад 16 да 20 г 5 выпадкаў
» 21 " 40 г 51 «
» 41 " 60 г 64 «
» 61 і больш 27 "

Таксама рэзка абмалёўваецца роля старасьці ў сьмяротнасьці пры хваробах мачапалавых органаў. Італьлянская статыстыка дае тут такія лічбы:

да 1 г 1,4 проц.
ад 1 да 10 1,3 «
» 10 " 20 0,9 «
» 20 " 40 3,4 «
» 40 " 60 10,3 «
» 61 і больш 63,4 «

Рэзкае павялічэньне ва ўзросьце больш 60 г адбываецца, як відаць, за лік гіпэртрофіі простаты. Значэньне ўзросту ў гэтым пункце я магу ілюстраваць данымі Уотсона, які пры вывучэньні 816 выпадкаў атрымаў сьмяротнасьць:

ва ўзросьце ад 49 да 59 г 5,8 проц.
» " " 59 " 69 г 9,5 «
» " " 69 " 79 г 15 «
» " " 79 " 89 г 33 «
» " больш 89 год 50 "

Цікавым зьяўляецца пытаньне пра хірургічную сьмяротнасьць у нованароджаных. Мы ведаем, што сьмяротнасьць бывае асабліва вялікай у першыя гады жыцьця дзіцяці, але якраз у гэтыя гады хірургічныя захворваньні дзяцей не зьяўляюцца частымі. Можна паказаць лічбы Гайле, які на 259 опэрацый у грудных дзяцей атрымаў 17 сьмярцей: проц. сьмяротнасьці — 6 проц., г. зн. блізкі да процанту сьмяротнасьці дарослых.

Паводле італьлянскай статыстыкі вялікі процант сьмяротнасьці ў грудных дзяцей даюць хваробы органаў руху (остэоміэліт), потым пляўрыты і хваробы печані.

Да 10 г больш за ўсё дзяцей гіне ад пляўрытаў, затым ад хвароб органаў руху (остэоміэліты), потым ад траўмы; апрача таго ў гэтым узросьце ўжо пачынае зьяўляцца апэндыцыт.

Ва ўзросьце ад 10 да 20 г ёсьць толькі тры галоўныя ворагі: апэндыцыт, траўмы і нарэшце пляўрыт. Астатнія прычыны сьмерці прадстаўлены адзінкаю ды яе часткамі.

Узрост ад 20 да 40 г дае значныя лічбы сьмяротнасьці ва ўсіх аддзелах. Найбольшую сьмяротнасьць у гэтым узросьце выклікае таксама апэндыцыт, пасьля траўмы, потым язва і зноў пляўрыт.

Пасьля 40 г пачынаюць выяўляцца, як галоўны вораг, злоякасныя пухліны. Пасьля іх язва страўніка і печань. Наогул пасьля 40 г значна ўзрастаюць усе лічбы. Пасьля 60 г выступае новы фактар — захворваньні простаты; павялічвацца сьмяротнасьць ад злаякасных пухлін, язвы страўніка, печані, пляўрыту. Наогул усе прычыны сьмяротнасьці ўзрастаюць к 60 гадам, апрача апэндыцыту, які зьмяншаецца.

Якія-ж вывады мы можам зрабіць на падставе паданага матэрыялу, пра ўплыў такога фактару, як узрост?

За ўзростам трэба прызнаць значэньне магутнага фактару хірургічнай сьмяротнасьці. Узрост стварае асновы біолёгічнай устойлівасьці або няўстойлівасьці організма. Больш стары ўзрост, апрача паніжанай устойлівасьці, абумоўлівае сабою і больш доўгачасовае існаваньне хваробы, г. зн. яе запушчанасьць: усё гэта і стварае прадпасылкі да павялічэньня хірургічнай сьмяротнасьці ў паджылыя і старыя гады.

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Martin Kirschner
  2. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Martin Kirschner
  3. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  4. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Martin Kirschner