Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Уплыў полу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Біолёгічныя фактары хірургічнай сьмяротнасьці Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Уплыў полу
Аўтар: Савелій Рубашоў
Уплыў узросту

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Г. БІОЛЁГІЧНЫЯ ФАКТАРЫ ХІРУРГІЧНАЙ СЬМЯРОТНАСЬЦІ.

У гэты групу фактараў хірургічнай сьмяротнасьці я ўключаю аналіз такіх момантаў як пол, узрост і констытуцыя.

Паводле матэрыялаў Смулевіча на Беларусі за 4 гады зарэгістравана 275.237 зьвяртаньняў хворых мужчын і 292.112 — жанчын, што на 1.000 чалавек кожнага полу складае для мужчын — 881, для жанчын — 913. Для застрахаваных гэты стасунак таксама зьмяняецца ў бок пераважаньня жанчын.

Захворвальнасьць застрахаваных па полу:

(СССР) на 100 страхаваных кожнага полу

М. Ж.
1924/25 г.г. 70,8 71,2
1925/26 г.г. 82,5 86,2
1925/27 г.г. 77,2 80,7

Які гэты стасунак паміж поламі ў хірургічных хворых, — сказаць цяжка, бо я нідзе ня мог знайсьці такіх лічбаў. Але некаторыя ўзбочныя паказаньні прымушаюць меркаваць, што сярод хірургічных хворых мужчын больш. Гэта падцьвярджаецца і тэй акалічнасьцю, што ў цэлым радзе справаздач хірургічных аддзяленьняў лік жанчын менш; як мужчын. На падставе справаздач 7 хірургічных аддзяленьняў (дзе ёсьць падзел на мужчын і жанчын) я адзначыў на 6.012 мужчын 3.648 жанчын. Гэта можа сьведчыць і аб тым, што хірургічная захворвальнасьць жанчын меншая, і аб тым, што яна больш лёгкая, бо госьпіталізуюцца, зразумела, толькі больш цяжкія хворыя. Далей, у хірургічных аддзяленьнях мы звычайна маем большую колькасьць мужчынскіх ложкаў, як жаночых. Зразумела, сьцьвярджаць, што колькасьць хворых — цяжка, але як відаць, яна да пэўнай ступені адлюстроўвае агульнае становішча справы. Тое самае зьявішча адзначаецца і ў мяне ў клініцы.

Калі я зьвярнуся да свайго матэрыялу, у сэньсе разьмеркаваньня яго паводле полу, дык атрымаю такія даныя (бяру ня ўсё, а частку іх):

Мужчын Жанчын
Паражэньне чэрапу 146 38
« твару 90 42
» шыі 38 68
« грудзей 111 86
» хрыбетніка 38 12
« страваходу 16 5
» страўніка 164 34
« печані 11 36
» кішочніка 82 27
Мужчын Жанчын
Паражэньне кутніцы 170 57
« канцавін 432 184
» мачавых органаў 222 73
« апэндыцыт 441 326
» грыжы 538 98
____________________
2.493 1.150

Стасункі, якія атрымліваюцца на маім матэрыяле, прыблізна такія самыя, як і ў 7 памянёных мною справаздачах.

Ёсьць указаньні, што ў сувязі з большай захворвальнасьцю, хірургічных сьмярцей больш у мужчын, пропорцыянальна іх колькасьці. Але калі паставіць другое пытаньне — пра коэфіцыент сьмяротнасьці — дык на яго я пэўнага адказу даць не магу. Хоць можна знайсьці ў розных матэрыялах указаньні на тое, што хірургічная сьмяротнасьць у мужчын большая — адпаведна таму, што сьмяротнасьць у мужчын наогул большая — адпаведна таму, што сьмяротнасьць у мужчын наогул большая, як у жанчын. Але цяжка сказаць, ці зьяўляецца ў гэтым большым коэфіцыенце летальнасьці рашаючым фактарам пол, або іншыя моманты, што знаходзяцца ў сувязі з полам, як напр., профэсіянальны (скажам — у траўматычнай сьмяротнасьці) і г. д.

У справаздачы Перальмана (1923 г. 2-я Менская Савецкая больніца) стасунак ліку хворых мужчын да жанчын 2:1, а стасунак ліку памершых мужчын да памершых жанчын — 3:1. Намёк на гэта я знайшоў у справаздачы аднаго ангельскага госьпіталю, дзе сьмяротнасьць мужчын складала 4,7 проц., а жанчын — 3 проц.

Калі мы, апрача агульных лічбаў, зьвернемся да некаторых дэталяй, дык можна адзначыць наступнае:

У групе аномалій мы маем, магчыма, нязначную перавагу жанчын у сэньсе наогул захворвальнасьці. Гэта дэмонструецца масавымі лічбамі Германіі.

Мужчын Жанчын
1923 г. 4.219 4.627
1924 " 4.659 4.900
1925 " 5.822 5.942
1926 " 6.223 6.779

У хірургічнай захворвальнасьці прэваляваньне, як відаць, атрымліваецца на боку мужчын, з прычыны вялікай групы аномалій мачапалавых аномалій (крыптохізм, гіпоспадыя, фімоз і т. д.). Так, у мяне на 67 выпадкаў розных хірургічных аномалій - такіх было 21, г. з. У сэньсе розьніцы ў сьмяротнасьці я асаблівых указаньняў зрабіць не магу, апрача ўказаньня н агульнае ўражаньне, што жанчыны больш выносьлівыя.

Пераважаньне сьмяротнасьці ў мужчын з прычыны аномалій адзначае і італьянская статыстыка (1926 г.), дзе на 1.602 сьмерці ў мужчын было — 1.331 сьмерць — у жанчын.

У групе пашкоджаньняў мы маем, бязумоўна, пераважаньне мужчын у сэньсе захворвальнасьці. Так у СССР (1925 г.) мы маем 23,4 проц. хворых ад пашкоджаньняў мужчын і 9,2 проц. — жанчын. Да гэтага я яшчэ магу дадаць лічбу суадносін пры траўме паміж мужчынамі і жанчынамі атрыманую на матэрыяле маёй клінікі — 3,5:1; суадносіны гэтыя-ж па Менску (Смулевіч) — 2:1.

Гэта тлумачыцца, як відаць, тым, што агульныя лічбы датычацца пераважна лёгкіх пашкоджаньняў, а ў клініку пападаюць больш цяжкія выпадкі.

Сьмяротнасьць ад пашкоджаньняў большая ў мужчын.

Італія. Сьмяротнасьць у 1926 г. (абсолютныя лічбы): 9.521 мужчына і 3.138 жанчын.

У Германіі сьмяротнасьць на 10.000 насельніцтва была:

Мужчын Жанчын
1913 г. 6,1 1,6
1926 « 6,0 1,6

Мы бачым і тут прыблізна тыя-ж самыя суадносіны — 3:1 (крыху больш), які паданых, датычных сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў на Беларусі: калі захворвальнасьць знаходзіцца ў стасунку 2:1 дык сьмяротнасьць — 3:1 (448 мужчын і 145 жанчын — паводле Смулевіча).

Зразумела, гэтыя моманты знаходзяцца ў пэўнай залежнасьці ад соцыяльных фактараў: мужчыны больш падпадаюць траўмам і прытым больш цяжкім траўмам, з прычыны чаго і больш паміраюць. Якіх-небудзь біолёгічных момантаў у большай сьмяротнасьці мужчын ад пашкоджаньняў я знайсьці ня мог. Дзьве ніжэй зьмешчаныя табліцы сьцьвярджаюць выказаную думку.

На падставе германскіх лічбаў за 4 гады можна казаць пра такія адносіны:

Мужчын Жанчын
Вытненьні 167.204 27.600 — 6:1
Зломы чэрапа 25.111 4.487 — 5:1
» хрыбетніка 7.265 1.77. — 4:1
« рук 61.401 23.423 — 2,8:1
» ног 110.110 41.882 — 2,6:1
Апёкі 22.343 11.617 — 2:1
Значэньне профэсіянальнага моманту ў пытаньні пра сьмяротнасьць у мужчын і жанчын вельмі добра дэмонструецца такімі лічбамі (Германія 1926 г.):
Мужчын Жанчын
апёк выклікаў сьмерць 711 612
агнястрэльныя параненьні 295 58
пашкоджаньні машынамі 446 48
іншыя цяжкія кантузіі 1153 44

У групе запаленьняў, якая складаецца з вельмі рознастайных захворваньняў, такой аднастайнасьці, як у групе траўмаў, мы не сустракаем.

З ліку запаленьняў органаў жывата зварочвае на сябе ўвагу апэндыцыт — сваёй частасьцю. Хто часьцей паражаецца апэндыцытам — мужчыны ці жанчыны? Даўней пераважаў погляд, што на апэндыцыт хварэюць пераважна мужчыны. Такой, напр., зьяўляецца думка Растоўцава (1919 г.). Але нашы даныя гавораць пра іншае. Напр., у мяне на 837 выпадкаў было 441 мужчына і 396 жанчын; але ў Мартынава — 534 жанчыны і 292 мужчын; у Тыфліскай клініцы — 151 мужчына і 399 жанчын. Але найбольш пераканальны ў гэтых адносінах вялікія германскія лічбы:

Мужчын Жанчын
1923 г. 40.546 47.296
1924 г. 51.516 58.509
1925 г. 69.300 77.745
1926 г. 73.513 83.101

Але паказальнік сьмяротнасьці ад апэндыцыту, нібы большы ў мужчын. Паасобныя паказаньні старых аўтароў не адзначаюць розьніцы ў гэтым сэньсе (Эйнгорн: 55 м, 57 ж.). Тут аднак самыя лічбы нязначныя. Але за тое мы маем такія даныя:

Італія. 1926 г.

У абсолютных лічбах памерла ад апэндыцыту:

м. 817, ж. 623 (стасунак 4:3).

Германія. На 10.000 насельніцтва памерла ад апэндыцыту:

Мужчын Жанчын
у 1913 г. 0,7 0,5
" 1926 0,8 0,6

З такіх вялікіх лічбаў, можна мабыць, зрабіць вывад, што процант сьмяротнасьці ад апэндыцыту для мужчын крыху большы. На Беларусі таксама за 1925 г. ад апэндыцыту памерла 31 мужчына і 18 жанчын. Запаленьні печані і жоўцевых шляхоў сустракаюцца значна часьцей у жанчын. Гэты агульнавядомы факт можна пацьвярдзіць яшчэ раз вялікімі лічбамі. Германія за 4 гады на 49.400 м з гэтымі хваробамі было 119.418 жанчын (1:2,5). У сувязі з гэтым фактам цікава, што ў Італіі за 1926 г. ад захворваньняў жоўцевых шляхоў памерла амаль аднолькавая колькасьць мужчын і жанчын: 1.456 і 1.627. З гэтага таксама можна зрабіць вывад, што, хоць захворвальнасьць у мужчын меншая, але сьмяротнасьць ад жоўцевых хвароб большая.

Пэрытоніты часьцей бываюць у жанчын, зразумела, таму, што тут у этыолёгіі вялікае значэньне набываюць жаночыя палавыя органы, але паводле маіх назіраньняў хірургічныя пэрытоніты часьцей бываюць у мужчын і больш цяжка працякаюць у апошніх.

Пляўрыты паводле германскіх даных, часьцей бываюць у мужчын (46.229) як у жанчын (30.349). У маім матэрыяле з гнойнымі пляўрытамі было 31 мужчына і 22 жанчыны. За 1926 г. італьлянская статыстыка паказвае такую сьмяротнасьць: 11.815 м і 12.227 ж. Хваробы скуры і падскурнай клеткавіцы, якія ў сваёй вялізарнай масе зьяўляюцца сэптычнымі захворваньнямі, паражаюць пераважна мужчын. Гэта ілюструюць германскія лічбы: запаленьні скуры — 237.011 м і 109.823 ж. Калі дапушчаць, што сьмяротнасьць аднолькавая, дык мужчын павінна паміраць абсолютна больш; звычайна-ж пры запаленьнях бывае так, што сярод больш частых запеленьняў назіраецца і больш цяжкіх, таму я думаю, што і адносна больш памірае мужчын.

Паражэньні касьцей і суставаў таксама бываюць часьцей у мужчын.

Мужчын Жанчын
Германія 1923—1926 г. г.
Паражэньні касьцей 69.501 39.811
" суставаў 94.638 66.213

СССР 1925 г. паражэньні касьцей і суставаў у застрахаваных у проц. 5,2 проц. мужчын, 3,4 проц. жанчын.

На маім матэрыяле сярод загінуўшых ад сэптычных процэсаў, флегмон, остэоміэлітаў — памерла больш мужчын, як жанчын.

Пухліны паражаюць пераважнажанчын, але гэта сумная перавага залежыць толькі ад палавых органаў. Калі іх ня лічыць, дык перавага будзе на баку мужчын.

Агульныя лічбы даюць наступны малюнак:

Мужчын Жанчын
Германія 1923—1926 г. г.
Добраякасныя пухліны 36.660 96.785
Злаякасныя 81.262 140.692
Тлумачэньні да гэтай табліцы могуць даць лічбы Бабука. На 1.025 выпадкаў пухлін (б. Менская земская б-ца за 20 год) ён мог констатаваць, што ў мужчын было 472, а у жанчын — 553 пухліны. Але пры гэтым пухлін палавых органаў было ў мужчын — 13, у жанчын — 327. Таму калі ўзяць пухліны без палавых органаў, дык мы атрымаем пераважаньне іх ў мужчын (мужчын — 454; жанчын — 222.)

Такім чынам, можна лічыць, што ў хірургічных аддзяленьнях злаякасных пухлін больш у мужчын.

Сьмяротнасьць ад злаякасных пухлін паводле германскіх лічбаў на 10.000 насельніцтва такая:

Мужчын Жанчын
У 1913 г. 7,4 8,9
" 192* 9,6 11,4

Італія 1926 г. дае сьмяротнасьць: 10.764 м і 11.784 ж. Сьмяротнасьць у жанчын большая з прычын зазначаных вышэй момантаў. Наогул-жа закону сьмерці пры злаякасных пухлін падлягаюць аднолькава абодвы полы.

З групы хвароб жаўленьня, я спынюся на наступных момантах.

Язва страўніка ў хірургічных аддзяленьнях пападаецца часьцей у мужчын, як у жанчын. Вялізарныя германскія лічбы даюць — на 109.543 м — 60.514 ж.; хірургічныя больніцы даюць яшчэ больш рэзкую пропорцыю. Так у маім матэрыяле на 86 проц. мужчын, было толькі 14 проц. жанчын (110 выпадкаў); з 18 выпадкаў язвы дванаццаціпалай кішкі — усе былі мужчыны. Паралельна захворавальнасьці ідзе і сьмяротнасьць. Так, паводле даных Смулевіча на 57 выпадкаў сьмерці ад язвы ў мужчын, было толькі 13 выпадкаў у жанчын. У Італіі (1926 г.) памерла ад язвы страўніка 1.038 м і 533 ж. На Беларусі паказальнік сьмяротнасьці ад хвароб страўніка наогул (апрача раку) для — м. 1,8 — для ж. — 0,7. Ілеус і зашчэмленая грыжа, вырываюць з жыцьця пераважна мужчын; захворавальнасьць мужчын большая.

Германскія лічбы даюць:

Мужчын Жанчын
ілеус 13.401 11.662
зашчэмленая грыжа 30.334 22.240

Але сьмяротнасьць у мужчын яшчэ большая. Паводле матэрыялаў Смулевіча, сярод сьмярцей ад ілеуса і зашчэмленай грыжы на 35 м было 29 жанчын. У маім матэрыяле лік памершых ад ілеусу мужчын у 4 разы большы, як жанчын.

Вальляк дае відавочнае пераважаньне ў жанчын.

Германскія лічбы такія: м. — 16.989, ж. — 50.645. У маім матэрыяле м. — 3, ж. — 49.

Такім чынам, мы бачым, што мужчыны пераважаюць у групе зашчэмленых грыж, ілеусу, хвароб пузыра, больш значна пераважаюць у групах пляўрыта, язвы страўніка, вольных грыж; потым у групе траўм, захвораваньняў касьцей і суставаў, скуры і падскурнай клеткавіцы. Жанчыны нязначна пераважаюць неразборліва аномалій, пэрытонітаў (лагвовыя жаночыя пэрытоніты), апэндыцыту, значна пераважаюць у групе злаякасных і — асабліва — дабраякасных пухлін, вальляка, жоўцевых захворванняў.

Смулевіч падкрэсьлівае вялікую сьмяротнасьць мужчын ад хвароб органаў страваваньня, мачавых органаў і зьнешных траўм.

Таму я лічу магчымым высунуць такое палажэньне, што ад хірургічных хвароб абсолютна больш церпіць і адносна больш памірае мужчын, як жанчын. Не знаходжу, аднак, тут прычын біолёгічнага парадку і лічу, што гэта большая хірургічная сьмяротнасьць мужчын залежыць ад уплыву простага ці ўскоснога соцыяльных момантаў (профэсія, запусканьне хваробы і т. д.).