Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пашкоджаньні хрыбетніка
← Пашкоджаньні чэрапу | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Пашкоджаньні хрыбетніка Аўтар: Савелій Рубашоў |
Пашкоджаньні органаў жывата → |
Пашкоджаньні хрыбетніка.
Траўмы хрыбетніка (зломы) таксама даюць вялікую сьмяротнасьць, дзякуючы ўдзелу ўдзелу сьпінных мазгоў: пашкоджаньні сьпінных мазгоў і крывязьліцьці ў іх цягнуць за сабой паражэньні важных жыцьцёвых цэнтраў. Далей ідуць другачныя пнэўманіі, пролежні, уросэпсіс.
Сьмяротнасьць ад зломаў хрыбетніка вельмі добра ілюструецца наступнымі матэрыяламі. Лічбы германскай статыстыкі даюць у сярэднім ад 13,4 проц. да 23,6 проц. (на 8936 хворых — памерла 1496 — 16,5 проц.). У дэ-Кервэн (1908 г.) на 218 опэраваных выпадкаў — 55 сьмяротных вынікаў — 25 проц. У статыстыках
больнічных аддзяленьняў гэты процант даходзіць да 40 проц. дае, напр., Інстытут Скліфасоўскага (1925 г.). Гаўман (1926 г.) налічвае на 24 выпадкі — 130 сьмярцей. Ваўковіч (1928 г.) проц. сьмяротнасьці ад зломаў хрыбетніка вызначае ў 64-80. На яго асабістым матэрыяле з 8 хворых памерла — 6. Лойд на 82 раньнія опэрацыі пры зломах хрыбетніка меў 72 сьмерці.
Ня маючы магчымасьці вывесьці сярэдні процант, я ўсё-ж, спасылаючыся на папярэднія даныя, думаю, што пры зломах хрыбетніка процант сьмяротнасьці набліжаецца да 20, а пры цяжкіх пашкоджаньнях сьпінных мазгоў — да 40 проц., — процант, які мала адстае ад процанту сьмяротнасьці пры пераломах чэрапу. Оратор (1930 г.) лічыць таксама процант сьмяротнасьці пры пашкоджаньных сьпінных мазгоў роўным 20.