Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьмяротнасьць у хірургічных аддзяленьнях Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць
Аўтар: Савелій Рубашоў
Рух хірургічнай сьмяротнасьці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4. Пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць.

Лічба процанту сьмяротнасьці ў адносінах да ўсіх хворых, якія ляжаць у даным хірургічным аддзяленьні, зразумела, дасьць нам больш правільнае ўяўленьне пра сьмяротнасьць ад хірургічных захвораваньняў, чым процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці. Аднак, для поўнай характарыстыкі хірургічнай сьмяротнасьці трэба мець на ўвазе і апошнюю.

Калі пры выяўленьні процанту хірургічнай сьмяротнасьці ў аддзяленьнях мы маем рад няяснасьцяй, дык пры аналізе лічбаў пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці мы натрапліваем на іншыя перашкоды.

Першая з іх — гэта тыя абсолютныя лічбы, з якіх вылічваюцца процанты. Калі ўважліва прагледзець справаздачы больніц з малою сьмяротнасьцю, дык мы нярэдка зможам констатаваць адсутнасьць там значных опэрацый, дзякуючы чаму і бывае малы процант сьмяротнасьці.

Вось некалькі прыкладаў.

Ва Ўладзімірскай земскай больніцы (1889 г.) процант хірургічнай сьмяротнасьці — 6,4; на 548 опэраваных ён складаў 3,1 проц. Аднак, калі з ліку гэтых 548 опэрацый узяць сапраўды буйныя — 123, на якіх і прыпадаюць сьмерці, дык процант сьмяротнасьці павялічваецца да 10,7 проц. Усе іншыя опэрацыі такія, што звычайна не ўваходзяць у нашы справаздачы.

У справаздачы Залогі паказана 8.050 опэрацый з 278 сьмярцямі (3,4 проц.). Але з гэтых 8.050 опэрацый трэба адлічыць 1.087 павязак; 1.346 гінеколёгічных опэрацый (з 40 сьмярцямі), 620 акушэрскіх (32 сьмярцямі); 141 упараўліваньне вывіхаў; 236 швоў (35 сьмярцямі); гэта значыць 3.430 опэрацый з 47 сьмярцямі. Застаецца 4.620 хірургічных опэрацый з 231 сьмерцю, што

дае процантаў на агульную лічбу сапраўдных хірургічных опэрацый.

Як зьменьваецца процант у залежнасьці ад выходных лічбаў паказвае яшчэ і такі прыклад.

У Залогі-ж паказана опэрацый ан канцавінах 1560 з 33 сьмярцямі, што дае 2 проц. Але да ліку опэрацый на канцавінах аднесена 1.087 ліпкаплястырных павязак, карсэтаў і т. д.; адлічыўшы іх, атрымаем - 373 опэрацыі і 33 сьмерці, г. зн. 9 проц. - у неразборліва разы больш, як паказаны вышэй процант.

У справаздачы Глухоўскай больніцы за 5 год паказана 2628 хворых; з іх опэравана 1875 чал., з якіх памерла 33 чал. - 1,2 проц. У ліку 213 опэрацый на галаве - усяго 2 трэпанацыі.

З 883 опэрацый на жываце - усяго 1 выпадак завароту, 9 зашчэмленых грыж, каля 10 опэрацый на жоўцевых ходах, ніводнай рэзэкцыі страўніка і т. д. Ня дзіва, што мы маем такі малы процант пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.

Я ўжо зазначыў на вельмі добрую статыстыку Спасакукоцкага (2-і Маскоўскі Дзяржаўны Універсытэт) - 3,4 проц., але 58 проц. опэрацый былі грыжы (30 проц.) і апэндыцыты (28 проц.). Таксама ў справаздачы больніцы імя Дастаеўскага (1926 г.) на 1189 опэрацый - пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць была - 1,7 проц.; аднак, у матэрыяле - 40 проц. грыж і апэндыцытаў, і зусім ня было экстрэнных выпадкаў.

Або другі прыклад - Кастрычніцкая больніца Маскоўскай губэрніі робіць справаздачу пра пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць; на 675 опэрацый - 1,9 проц. сьмяротнасьці: трэпанацый чэрапу няма зусім; выпадак ілеус - 1; гнойны пляўрыт - 1; опэрацый на страўніку - усяго 11 і т. д.

Такіх прыкладаў можна падаць шмат. Процант сьмяротнасьці залежыць ад таго, на якія лічбы вылічваецца гэты процант. Напрыклад, у справаздачы проф. Вазьнясенскага (1923-1924 г., чыгуначная больніца) процант сьмяротнасьці вылічаны ў 4,2 (32 на 732 хворых), але ў лік 732 уваходзіць 160 хворых амбуляторных; бяз іх процант будзе - 5,5 (32 на 572).

Далей трэба мець на ўвазе некаторую аднабаковасьць лічбаў устаноў з малой сьмяротнасьцю. Звычайна публікуюцца справаздачы з малой сьмяротнасьцю, і гэта адразу зьмяняе малюнак. Не далей, як на міжнародным хірургічным конгрэсе ў 1929 г. у адказ на лічбы сьмяротнасьці ад рэзэкцыі страўніка пры язьве яго — 2,6 проц. — выступіў Рамсдэль, які заўважыў, што ня ўсё апублікоўваецца; яму вядомы матэрыялы аднэй больніцы Нью-Ёрку, дзе на 11 рэзэкцый язвы страўніка было 7 сьмярцей.

Якая-ж пасьляопэрацыйная сьмяротнасьць? Як відаць, трэба лічыць і пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць у сярэднім роўнай 5 проц., калі толькі лічыць опэрацыямі хоць колькі небудзь сур'ёзныя опэрацыйныя ўмяшаньні.

Ніжэй я падаю рад больнічных і індывідуальных справаздач, з якіх можна зрабіць папярэдні вывад, пры чым я браў пад увагу тыя папраўкі, якія неабходны ў моц вышэйпаданых меркаваньняў.

Процант ніжэй сярэдняга
Спасакукоцкі 2 М. Дз. У 3,4 проц.
Кастрычніцкая больніца 1927 г. 1,9 "
Каўроўская больніца 1925—28 г. 2,2 "
Растоўская больніца (2,514 опэр.) 3,3 "
Вузлавая чыгуначная больніца (Оппэль) 3,75 "
Нікалаеўская больніца 1927 г. 1 "
Гусеў 1916—25 г. г. у сярэднім 2,1 "
Эйбэр на 2.496 опэр. 1,8 "
Юдзін — на 2.801 3,0 "
Аўроў — на 1.150 2,0 "
Больніца ім. Дастаеўскага 1,7 "
Ардатаўская — 5.224 опэр. 1,3 "
Сярэдні процант
Клініка Пятрова (6.009 хвор.) 4,4 "
Больніца ім. Мечнікава (Оппэль) — 1140 хвор. 4,9 "
Вазьнясенскі (5.744 хвор.) 4,0 "
Багародзкая больніца 1926 г. 5 "
Джыбсон па 16.160 хворых 4,3 "
Кнініка Спасакукоцкага за 10 год 5,1 "
Процант вышэй сярэдняга
Менская земская больніца 1923 г. 13 проц.
Акадэмічная клініка (Оппэль) 1.968 хворых 9 "
Вазьнясенскі 1923 г. 6,5 "
Бальніца Дастаеўскага 1924 8 "
" " " " " " " " " " " " " 1925 г. 5,8
Інстытут ім. Скліфасоўскага 1.673 хворых 6,4 "
Пэральман 6 "
Бабухінская больніца 1924 г. 5,9 "

Калі лічыць што нормальным процантам сьмяротнасьці павінна зьяўляцца 2-3, што адносіцца галоўным чынам да ўстаноў не клінічнага тыпу, дык прышлося-б прызнаць, што найлепшыя хірургі сядзяць выключна ў провінцыі.

Калі мы паглядзім на групу ўстаноў, дзе процант сьмяротнасьці вышэй сярэдняга, дык мы ўбачым, што амаль цалкам сьцьвярджаецца тое палажэньне, якое было выказана вышэй: процант сьмяротнасьці вышэй сярэдняга (за некаторымі, зразумела, выключэньнямі) прыпадае на больніцы, якія падаюць у значнай меры экстрэнную дапамогу.