Перайсці да зместу

Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Грыжы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю
Грыжы
Аўтар: Савелій Рубашоў
Язва страўніка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Грыжы.

Грыжы складаюць даволі значны контынгент хірургічных захворваньняў. Не закранаючы пытаньняў пра распаўсюджанасьць грыжы сярод насельніцтва, зьвярну ўвагу на тое, як часта бываюць грыжы ў хірургічных стацыянарных хворых. 50 год таму назад грыжы складалі толькі малы процант у стацыянарах:

Госьпіталь Бартолёмэя (1873 г.) на 3450 хворых -33 грыжы -0,1 проц.
Базэль (больніца) (1874 г.) » 654 " 4 « (Зашчэмленыя) -0,65 проц.
Госьпіталь сьв. Георга (1872 г.) » 1074 " 9 « -0,45 проц.
Тамбоўская земская больніца 1879—1899 г. г. » 3717 " 31 " -0,8 проц.

Цяпер сярэдні процант грыж у звычайных хірургічных стацыянарах каля 8-9-10 проц. — да 20 проц., як гэта відаць з некаторых лічбаў.

Сярэдняя лічба роўна 10 проц.: на 75.541 хірургічных стацыянарных хворых у хірургічных аддзяленьнях было 7.796 грыж, г. зн. 10,2 проц. (аддзяленьні Мартынава, Інстытут імя Скліфасоўскага, Залога, Юдзін, б-ца імя Дастаеўскага, Ардатаўская, Шэнкурская, Нова-Нікалаеўская, Бабухінская, Штых, Пэтрэн[1], Рубашоў).

Якая сьмяротнасьць пры грыжах? Калі мы возьмем вялікія лічбы дзяржаўных статыстык, дык для Расіі за 1912 г. сьмяротнасьць будзе — 3,1 проц., а для Германіі за 1923—1926 г.г. — 2,1 проц. Прымем апошнюю лічбу — 2,1 проц., — якая паказвае сьмяротнасьць апошніх год, і пры гэтым культурнай краіны. Такім чынам, яшчэ і цяпер на 100 чалавек з грыжамі памірае 2 чал. Гэтым лічбам адпавядаюць і даныя паасобных клінік і больніц: Штых дае 1,6 проц. (на 3.765 грыж) Пэтрэн — 0,5 (на 1.100 грыж); Юдзін — 1,4 проц. (на 282); Залога — 3,5 проц. (на 809); Возьнясенскі — 2 проц. (на 658); Інстытут імя Скліфасоўскага — 2 проц. (на 390); Міхалкін — 1,6 проц. (на 2.580) і т. д.; у мяне — 0,8 проц. (на 628).

Ці зьменшылася сьмяротнасьць пры грыжы? Для прыкладу пакажу сьмяротнасьць больніц: нямецкай — Бэтанія (1876 г.) — 23 проц.; ангельскай больніцы (1873 г.) — 34 проц.; рускай — Басманная (1891 г.) — 19 проц.

Для Расіі я магу падаць такія лічбы:

1858 г. 23 проц. сьмяротнасьці
1881 г. 11 " "
1892 г. 12 " "
1902 г. 6 " "
1912 г. 3,1 " "

Германія за 1923-11926 г.г. на 315.638 грыж мела 2,1 проц. сьмяротнасьці.

Сьмяротнасьць ад грыж бязумоўна зьменшылася. У іншым аспэкце, але з тым самым эфектам агульнага зьмяншэньня — ілюструюць гэта і амэрыканскія лічбы:

На 100.000 насельніцтва ў ПАЗШ памерла ад грыж

1901-1905 г. 1906-1910 г. 1911-1915 г. 1916-1919 г. 1920 21-22
13 12,9 11,7 11,2 10,6 10,6

Нажаль, і вольная грыжа пры лячэньня дае пэўны процант сьмяротнасьці. Раней, як мы ўжо бачылі, сьмяротнасьць была даволі значнай. За апошнія гады мы маем розныя лічбы. Крымаў гаворыць пра 1-0,9 проц.; хоць рэдка, але сустракаем і больш значныя лічбы — 2,5 проц. (Шэнкурская больніца). Вельмі цікавай зьяўляецца германская статыстыка, заснаваная на вялікіх лічбах:

1923 г. 53.345 грыж 0,6 проц. сьмяротнасьці
1924 г. 62.079 " 0,6 " "
1925 г. 69.945 " 0,65 " "
1926 г. 75.689 " 0,6 « „

З другога боку ёсьць і вялікая колькасьць вольных грыж, пры якіх сьмяротнасьць роўная 0. Зразумела, іменна гэту апошнюю лічбу — „0“ і трэба лічыць нормальнай. Я змог налічыць у раду рускіх аўтароў — 10.591 опэраваную вольную грыжу без аднэй сьмерці.

Матэрыял маёй клінікі такі:

Вольныя грыжы:

Пахвінная 41 выпадкаў 0 сьмярцей 0 проц.
Сьцягновая 26 „
Пасьляопэрацыйныя грыжы 21 „
Пупковая 6 „
Грыжа белай лініі 52 „ »
_________________________
515 0 " 0 "

Зашчэмленыя грыжы даюць такую сьмяротнасьць: старыя статыстыкі (1872—1876 г.г.) паказваюць 50-60 проц. сьмяротнасьці; затым у канцы мінулага стагодзьзя і ў самым пачатку цяперашняга — сьмяротнасьць зьмяншаецца — 23,5-31-20-18-13 проц[2]. (Нарэшце, у нашы гады яна вагаецца паміж 17-15 і 6 проц.

Вельмі добрае выражэньне сьмяротнасьці даюць германскія лічбы за 1923—1926 г. г., заснаваныя на некалькіх дзесятках тысяч (53.520) выпадках зашчэмленых грыж — 9 проц. У абсолютным выражэньні гэта значыць, што ў Германіі штогод памірае ад грыжы больш тысячы чалавек — сьмерці гэтыя зусім непатрэбныя, лішнія. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 11 аўтароў (вялікія ўстановы), дык атрымаем сьмяротнасьць у 10 проц.; аднак, у шмат якіх аўтароў проц. сьмяротнасьці ніжэй сярэдняга — Шылаўцоў вызначае яго ў 6,5 проц.; Інстытут імя Скліфасоўскага — у 6,5 проц.; Юдзін — у 8 проц.; Штых — у 8,8 проц.; Бердзянская больніца у 6 проц. і т. д.; у мяне ён 4,4 проц.

Мой матэрыял зашчэмленых грыж складаецца з наступных лічбаў:

Пахвінная 78 выпадкаў 5 сьмярцей 6,5 проц.
Сьцягновая 22 « 0"
Пупковая 7 " 0 " 0 "
Белае лініі 5 " 0 " 0 "
Траўматычная 1 " 0 " 0 "
_________________________
113 5 " 4,4 проц.

Калі параўнаць першыя дзесяць год нашага стагодзьдзя з апошнімі гадамі, дык і тут мы бачым розьніцу.

Паводле Мельнікава сьмяротнасьць (у проц.) ад зашчэмленых грыж:

Да вайны Пасля вайны
Зашчэмл. пахвінныя 15,5 13,4
" сьцягновыя грыжы 21,6 11
" белай лініі 1,7 0

Вельмі характарнай зьяўляецца далей табліца Джыбсона — зьмяншэньне сьмяротнасьці ад зашчэмленых грыж за прамежак часу ад 1913—1919 г. г. да 1919—1927 г. г.

1913—1919 г. г. 1919—1927 г. г.
Грыжа сьцягновая 11 вып. 1 сьм. 9 проц. 23 вып. 1 сьм. 4 проц.
" пахвінная 41 " 6 " 14 " 58 " 4 " 7 "
" пупковая 9 " 5 " 55 " 11 " 2 " 18 "
" брушн. сьценкі 5 " 3 " 60 " 7 " 2 " 28 "

Калі зашчэмленая грыжа дае вялікую сьмяротнасьць, дык гангрэнозная грыжа дае яе ў значна больш сур’ёзных разьмерах. Процант ад 9 (калі мы возьмем яго за сярэдні) узрастае да 22, 32, 40—55. Праўда, раней гэты процант быў яшчэ большы — 75—76—81—50 і т. д. Ва ўсякім выпадку, гэты процант сьмяротнасьці залежыць ад часу зьяўленьня хворага і асабліва моцнаму зьніжэньню не падлягае.

Параўноўваючы, такім чынам, процант сьмяротнасьці пры опэрацыі вольнай грыжы (0,6 проц.) і грыжы зашчэмленай (9 проц., а гангрэнознай — да 25-30 проц. і больш), мы цалкам павінны далучыцца да тых аўтароў, якія падкрэсьліваюць, што зарука зьмяншэньня сьмяротнасьці пры грыжах ляжыць у больш раньняй зьвяртальнасьці хворых да опэрацыйнага лячэньня.

А між іншым — пра што гавораць факты?

Па-першае, мы павінны констатаваць, што суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі вельмі значныя, а гэта значыць, што вялікі процант хворых зьвяртаецца за дапамогаю толькі тады, калі грыжа зашчамілася.

Згодна вялікім германскім лічбам ад 25 проц. да 18 проц. хворых на грыжу зьяўляецца ў больніцу толькі пры зашчэмленьні, г. зн. кожны пяты ці шосты хворы толькі тады зьяўляецца для лячэньня, калі грыжа зашчэміцца. І гэта ў адносінах да захворваньня, да лячэньня якога ўсе даўно прывыклі і якое такую дае нязначную сьмяротнасьць! У жанчын гэтыя суадносіны яшчэ большыя — гэта зразумела, калі ўзяць пад увагу некаторыя меркаваньні — частасьць сьцягновай грыжы ў жанчын, меншыя скаргі на грыжу ў апошніх і т. д.

Суадносіны паміж вольнымі і зашчэмленымі грыжамі:

Германія 1923 г. 1924 г. 1925 г. 1926 г.
Для жанчын
і мужчын
вольныя грыжы
зашчэмлен. грыжы
53.375
13.516
23 проц.
62.079
12.728
20,5 проц.
69.975
13.638
19 проц.
75.689
13.538
18 проц.
У жанчын вольн. грыжы
зашчэмлен. грыжы
16.910
6.209
37 проц.
16.149
5.259
33 проц.
17.882
5.353
29 проц.
19.904
5.419
27 проц.
Залога (22 г.), Юдзін, Дзьяканаў, Вазьнясенскі. Штых. Мой матэрыял.
вольн. грыжы 709 262 94 625 3.151 515
зашч. гр. 100 20 4 33 514 113
%% 14 проц. 8 проц. 4,5 проц.[3] 5,5 проц. 16 проц. 22 проц.

Працягласьць нашэньня грыжы да яе зашчэмленьня звычайна бывае значная. У Мальгэня на 98 зашчэмленых грыж была 61 грыжа, якая існавала больш 20 год. Працягласьць існаваньня грыжы да зашчэмленьня ў Бэржэ[4] (на 239 выпадкаў):

у 48 выпадках — зашчэмленьне адбылося хутка пасьля пачатку грыжы.
« 89 „ “ пасьля таго, як грыжа праіснавала да 10 год.
» 102 « » " " " " больш 10 г.

Працягласьць нашэньня пахвіннай грыжы да зашчэмленьня ў маім матэрыяле была роўная:

ад 1 да 3 мес. 2 выпадкі - 4 проц.
" 3 " 12 " 4 " - 8 «
» году " 5 г 12 " - 24 «
» 6 г " 10 г 13 " - 26 «
» 11 " " 15 " 6 " - 12 «
» 16 " " 20 " % " - 10 «
» 21 " " 30 " 3 " - 6 "
больш 30 год 1 " - 2 «
____________
47 выпадкаў

Да 1 г — усяго 12 проц.; ад 1 г да 10 г — 50 проц.; 30 проц. грыжа насілася больш 10 год!

Доўгае існаваньне грыжы да яе зашчамленьня сьведчыцца і тым, што паміраюць ад зашчэмленай грыжы пераважна пасьля 40 г. Вось лічбы Шэўчанкі: 75 проц. прыпадае на ўзрост больш 41 г. Зразумела, што грыжа ў гэтыя гады бывае і больш небясьпечнай.

Ня трэба, аднак, думаць, што зашчэмленыя грыжы ў дзяцей праходзяць асабліва лёгка. Ферэ (1881 г.) даў лічбы сьмяротнасьці пры зашчэмленай грыжы ў дзяцей — 34,6 проц. і 47,8 проц. Шылаўцоў указвае за апошнія гады сьмяротнасьць ад 8,3 проц. да 30,3 проц. Гайле (1927 г.) меў 2 сьмерці на 8 зашчэмленых грыж у толькі што народжаных дзяцей.

Хворыя наогул не сьпяшаюцца опэраваць сваю грыжу.

Працягласьць існаваньня грыжы (пахвіннай вольнай) да зьвяртаньня хворага за дапамогаю паводле матэрыялу маёй клінікі:

ад 0 да 7 дзён 1 — 0,2 проц.
» 7 дзён да 1 мес. 8 — 2 «
» 1 мес. " 3 " 23 — 6 «
» 3 " " 12 " 66 — 17 «
» 1 г " 5 г 135 — 33 «
» 5 " " 10 " 78 — 19 «
» 11 " " 15 " 33 — 9 «
» 16 " " 20 « 21 — 5
» 21 " " 30 " 26 — 6,8 "
больш 30 г 8 — 2 "
___________
409


Такім чынам зьвяртаньне да 1 г роўна — прыблізна — 25 проц., 75 проц. зьяўляюцца пасьля 1 г, пры чым 50 проц. — ад 1 году; да 10 год.

Вывад: адносна грыж пытаньне павінна быць разьвязана ў тым сэньсе, што грыжы павінны опэравацца ўсе, па магчымасьці рана, у хуткім часе пасьля ўзьнікненьня іх. Калі мець на ўвазе

зьмяншэньне процанту сьмяротнасьці пры вольных грыжах і павесьці энэргічную пропаганду ў гэтых адносінах, дык непатрэбныя сьмерці пры іх могуць быць амаль цалкам ліквідаваны.

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén
  2. Зашчэмленыя грыжы давалі яшчэ ў Більрота 52 проц. сьмяротнасьці.
  3. Малыя лічбы, зразумела, могуць быць выпадковымі
  4. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — August Heinrich Berger