Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю/Вывады
← Пухліны мазгоў | Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю Вывады Аўтар: Савелій Рубашоў |
Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні → |
Вывады.
.
Падыходзячы да ацэнкі змаганьня з ракавай сьмяротнасьцю ў будучым, мы сутыкаемся з пытаньнем пра захворвальнасьць на рак. У гэтай групе захворваньняў мы маем справу з момантам, якога ня было ў папярэдніх групах: калі мы можам разьлічваць на тое, што колькасьць траўм зьменшыцца ці застанецца стацыянарнай, калі лік запальных захворваньняў таксама прыкметна не зьмяняецца, дык ракавыя захворваньні, як відаць, павялічваюцца ў сваёй колькасьці.
У спрэчках пра тое, ці павялічваецца сьмяротнасьць ад раку ці не, — мы далучымся да тых, хто лічыць, што сьмяротнасьць павялічваецца.
У кнізе Ліўшыца выразна падтрымліваецца тэзіс нарастаньня раку на аснове даных раду аўторытэтных аўтароў.
Доказам зьяўляюцца наступныя лічбы:
Процант ракавай сьмяротнасьці ў Парыжы ў стасунку да агульнай сьмяротнасьці.
1903 г. | 5,84 проц. |
1908 г. | 6,21 " |
1913 г. | 6,99 " |
1918 г. | 6,11 " |
1920 г. | 7,96 " |
1921 г. | 8,35 " |
1922 г. | 9,22 " |
Сьмяротнасьць ад раку ў Нью-Ёрку (на 100.000).
1891-1895 г. г. | 5,9 |
1896-1900 г. г. | 6,4 |
1901-1905 г. г. | 6,9 |
1906-1910 г. г. | 7,6 |
1911-1915 г. г. | 8,4 |
1916-1920 г. г. | 9,1 |
Лічбы Гофмана: на 10.000 насельніцтва памерла ад раку:
1896-1900 г. | 1900-1910 г. | 1896-1900 г. | 1906-1910 г. | ||
Англія | 8,0 | 9,4 | Голяндыя | 9,1 | 10,3 |
Ірляндыя | 5,8 | 7,8 | Швэйцарыя | 12,7 | 12,5 |
Шатляндыя | 7,7 | 9,9 | Аўстрыя | 6,7 | 7,8 |
Норвэгія | 8,5 | 9,6 | Вэнгрыя | 3,0 | 4,3 |
Данія | 11,8 | 13,7 | Італія | 5,0 | 6,3 |
Германія | 7,0 | 8,4 | Францыя | 9,7і | 10,2 |
Лічбы, датычныя СССР (паводле Званіцкага) - сьмяротнасьць на 10.000 насельніцтва:
1895 г. | 8,8 |
1900 г. | 8,6 |
1905 г. | 9,7 |
1910 г. | 9,2 |
1915 г. | 9,0 |
1920 г. | 8,2 |
1924 г. | 9,5 |
Павялічэньне абсолютнага ліку захворваньняў на рак адзначаецца і ў Германіі:
1923 г. | 49108 |
1924 г. | 57030 |
1925 г. | 61259 |
1926 г. | 64557 |
Праўда, можна было-б узяць цэлы рад статыстык, дзе даводзіцца, што ніякага нарастаньня сьмяротнасьці няма; але ўсё-ж такі паданыя вышэй лічбы настолькі пераканальныя, што тэзіс пра некаторае ўзрастаньне ліку ракавых захворваньняў трэба лічыць правільным.
З гэтага палажэньня трэба зрабіць вывад, што значнага зьмяншэньня сьмяротнасьці можна чакаць толькі тады, калі ў справе вылячэньня раку мы атрымаем радыкальны пералом; у іншым выпадку процант невялікага палепшаньня нашых рэзультатаў будзе паглынацца процантам павялічэньня самай колькасьці захворваньняў.
Паколькі асноўным сродкам змаганьня з ракам і цяпер зьяўляецца опэрацыя, мы вымушаны зьвярнуцца да пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.
Вельмі вялікую сьмяротнасьць ракавых хворых у хірургічных аддзяленьнях лёгка вытлумачыць: тут злучаецца некалькі фактараў — стары ўзрост, агульная няўстойлівасьць ракавых хворых, запушчанасьць выпадкаў і цяжкасьць самога ўмяшаньня.
Агульная няўстойлівасьць ракавых хворых добра характарызуецца лічбамі сьмяротнасьці іх і пры так званых паліятыўных опэрацыях, а тым больш — пробных опэрацыях. Процант сьмяротнасьці пры пробных ляпораторыях пры раку страўніка роўны ў Мэйо — 3 проц.; у Кютнэра — 4-5 проц.; у Мюлер — 16,8 проц. Пайр[1] ацэньвае яго ў — 10 проц.
Няўстойлівасьць ракавых хворых характарызуецца яшчэ тым, што яны лёгка гінуць ад інтэркурэнтных захворваньняў.
Так, паводле даных Русі і інш., на 77 выпадкаў сьмерці ад раку ў аднэй установе апошняя здарылася ад кахэксыі ў 24 выпадкаў; ад далучанай інфэкцыі — у 6 выпадках, і ад інтэркувэнтных захворваньняў лёгкіх і сэрца — у 47 выпадках, г. зн. у ⅔ выпадкаў хворыя паміралі ў выніку выкліканай ракам няўстойлівасьці організму. Ня дзіва, што лёгачныя аскладненьні пасьля опэрацыі вырываюць з жыцьця такую вялікую колькасьць опэраваных хворых.
Значэньне больш раньняй зварачальнасьці да хірурга і добрых умоў дэмонстуе статыстыка Уайта — пры раку кутніцы: у яго было на больнічных выпадках — 30 проц. сьмяротнасьці, а ў прыватнай практыцы — 12.
Ня буду гаварыць пра профіляктыку ракавых захворваньняў, бо ў гэтай галіне наўрад ці мы маем конкрэтныя даныя. Агульныя паказаньні ў гэтым сэньсе, датычныя ежы, распарадку жыцьця і пазьбяганьня шкодных прывычак (курэньне, алькоголь) — настолькі агульна прызнаныя, што пропаганда ў гэтым сэньсе можа толькі супадаць з агульным кірункам культурнага разьвіцьця нашага жыцьця.
Да знаходжаньня радыкальнага спосабу ўзьдзеяньня на рак, — справа зводзіцца да раньняй дыягностыкі і раньняй опэрацыі. У парушэньні першага і другога вінаваты і ўрачы, і хворыя. Усё гэта настолькі зразумела, што я абмяжуюся толькі цытатай з Болярскага: "З прычыны таго, што хвароба запушчалася
не па віне хворых, якія зварачаліся да ўрачоў сваячасова, а дзякуючы нераспазнаваньню раньняга раку ўрачамі, неабходна зьвярнуць асаблівую ўвагу ўрачоў на недапушчальнасьць трафарэтных дыягназаў, як «катар страўніка», «язва шыйкі маціцы», «мэтрорагія», «хронічны мастыт», «геморой» і т. д., чым асабліва часта грашаць тарапэўты, да якіх упяршыню трапляюць хворыя і часта лечацца бяз посьпеху месяцамі і гадамі і накіроўваюцца да хірурга, як да апошняга сродку з вялікім спазьненьнем".
- ↑ Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Erwin Payr