Перайсці да зместу

Смоленскій этнографическій сборникъ (1891—1903)/IV/XXVII/3/а

З пляцоўкі Вікікрыніцы
2. Терентій гость 3. Король-королевичъ. а)
Беларуская народная песьня

1903 год
3. Король-королевичъ. б)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Король-королевичъ.

3 а).

Якъ паѣхаў каралевичъ на прагуляньня,
Іонъ пакинуў Марусиньку на гарюваньня.
Нямножичка іонъ праѣхаў, астанавиўся;
Іонъ пустив жа свайго коника у зялёный лугъ,
Іонъ пустиў жа свайго ворына у зялёный лугъ,
Самъ жа лёгъ каралевичъ у бѣлъ шатёръ.
Сколька время ни васнуў іонъ, ва снѣ навидаў:
Съ-падъ правый жа съ-падъ рученьки саколъ вылитаў,
Съ-падъ лѣвый жа, съ-падъ бѣлый жа — сѣра зязюля.
Прашнаетца й каралевичъ, приўзадумаўся;
Іонъ бяреть жа свайго коника за шаўковыю вузду,
Іонъ бяреть жа свайго ворына за шаўкову вузду,
Іонъ паѣхаў каралевичъ ки свайму двару.
На вустрѣчу каралевичу стара бабушка:
— «Ты, бабушка, старушечка, разгадай мнѣ сонъ!»
— А я жъ то вамъ, каралевичъ, славесна раскажу:
A ѣдь, паѣдь, каралевичъ, да дому свайго;
Въ вашемъ домѣ, каралевичъ, нищастика есть:
Ваша жина, каралевичъ, сына радила,
Сына ина парадила, сама памирла. —
Пріѣзжаить каралевичъ ки свайму двару,
A ўжу жъ яво варотики растварёная,
И красныя вакошички ўсѣ паўтворены,
A ўсѣ жъ мае лакеюшки а ў чорнымъ стаять,
Адна жъ мыя Марусинька ў чирвоннымъ ляжить.
Якъ удариўся каралевичъ абъ тисовый столъ:
Што жъ ты, мыя Марусинька, ни встричаишъ мяне,
За бѣлу й за шіюшку ни хвытаишъ мяне,
А сладками жъ да устами ни цалуишъ мяне»?..