Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
50. Страх 51. Смерць
Беларуская народная казка

1911 год
52. Цыґа́н

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




51. Смерць.

Жыли́ сабѣ́ старэ́нькие дзѣд з ба́баю. Жыли́ ены́ до́ўґо, до́ўґо, але́ им здава́ласо, што ены́ пражыли́ ма́ло. Паку́ль Бǒґ дава́ў здаро́ве, им так жыло́со, што ены́ й ничо́ґо не памета́юць с свайґо жы́ця й здае́тца, што была́ каро́ткая жы́тка. Але́ пад ста́рась пачало́ ўсе балѣ́ць: ко́сци трэ, спи́ну ло́миць, но́ґи й ру́ки млѣ́юць, ка́шэль ду́шыць, во́чы не ба́чаць, ву́шы не чу́юць, а на языку́ смаку́ нема́. Ѣсци хо́чэтца, а палажы́ ў рот — душа́ не прыма́е. Ойкаюць да сто́ґнуць дзѣд з ба́баю; а тут ещэ́ трэ́э ґарава́ць, бо не даў Бǒґ им пло́ду. Были́ ў их дзѣ́тки й уну́ки да ўсих пабра́ў Бǒґ к сабѣ́. Ця́жко жыць на ста́расци дзѣ́ду з ба́баю без памо́ґи. Адно́ крэ́хчэ на пе́чы да жа́литца, што не дае́ Бǒґ сме́рци. Друґо́е сабѣ-ж сто́ґне на палу́ да на Бо́ґа нарака́е, што лю́дзи ўмира́юць и малады́е, а еґо́ й на ста́расци Бǒґ не хо́чэ прыбра́ць, свѣт апраста́ць. Саўси́м сдзеци́нели дзѣд з ба́баю, а ўсе жыву́ць да жыву́ць. Але́ ось раз палѣ́тку, вы́сунулиса сабѣ́ дзѣд з ба́баю з ха́ты, седзя́ць на пры́збе да на со́нейку ґрє́ютца. На ву́лицы ґрабу́тца ку́ры; хо́дзяць сви́не да ў лу́жах ке́ўзаютца; вала́ндаютца ґу́си да праз плǒт с аґаро́даў щыпа́юць траву́; дзѣ́ци перакида́ютца да перасыпа́юць песо́чак, або́ лѣ́пяць ала́дки. Со́нейко печэ́, а дзѣд з ба́баю седзя́ць у кажу́шках да й то им хо́ладно. Падышо́ў къ им сусѣ́д да й пыта́е пра здаро́ве. — Ой, яко́е на́шэ здаро́ве! — ка́жэ дзѣд, — як так жыць, лѣпи ґниць, да от Бǒґ атступи́ўса й не дае́ сме́рци. — Эй, дзѣ́ду, не ґрашы́ Бо́ґу! Бǒґ вѣ́дае, што ро́биць. Жыць ва́жко, а памира́ць ещэ́ ґарє́й. — Тут ба́ба пачала́ жалитца, што Бǒґ атступи́ўса ат их и не дае́ сме́рци, не апраста́е земли́. Тым ча́сам к таму́ чалавѣ́ку падбѣ́ґ еґо́ хлапчучо́к. — Злаби́ мнѣ ха́тъку, бацько́, — прыстае́ ё́н и дава́й ла́щытца да праси́ць. — До́брэ, до́брэ, зраблю́, — ка́жэ чалавѣ́к и пача́ў ґла́дзиць сынка́ па ку́дзерках. Ве́село ста́ло ба́бе; ўсмиха́етца ена́ й сама́ дава́й пѣ́сциць хлапчука́. Зирну́ў дзѣд на ба́бу й узду́маў ту́ю по́ру, ак еґо́ ба́ба пѣ́сцила сваи́х дзѣ́так; узду́маў и так ра́дасно ему́ ста́ло на се́рцу, што й сам паґла́дзиў хлапчука́. От пача́ў сусѣ́д з щє́пачак будава́ць ха́тку, а дзѣд з ба́баю седзя́ць на пры́збе, пазира́юць та на я́снае со́нейко, та на дзеце́й, слу́хаюць, як ены́ смею́тца да ве́село щабе́чуць и самы́м ра́дасно ста́ло. Тым ча́сам ґусь падышла́ к ба́бе й дава́й еѣ́ щыпа́ць за кажушо́к. — Чаґо́ ена́ прычапи́ласа, — крычы́ць ба́ба. А сусѣ́д да й ка́жэ — ґэ́то, ба́бо, смерць прышла́ па цебе́. — Спало́халаса ба́ба, не хо́чэ памира́ць, атпиха́е ат себе́ гусь и крычы́ць — аґи́ль да дзѣда. А дзѣд крычы́ць — аґи́ль да ба́бы. От так ґаня́юць ены́ ґусь адно́ к друго́му, бо нико́му не хо́чэтца памира́ць. Засмея́ўса сусѣ́д, пазва́ў ґусь да й ка́жэ — жыць ва́жко, а памира́ць ґарє́й.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.