Перайсці да зместу

Слуцкія песьняры (1926)/Я. Сукала/Кінь ты вокам наўкол

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Палёт Кінь ты вокам наўкол
Верш
Аўтар: Язэп Сукала
1926 год
І чаму я ня той

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КІНЬ ТЫ ВОКАМ НАЎКОЛ…

Прысьвячаю Янку Відуку.

Кінь ты вокам наўкол па старонцы сваёй, —
у ёй мары збыліся поэты.
Той, хто ўчора стагнаў пад варожай рукой,
сонцам праўды ён сёньня сагрэты.

На палетках яе, хоць яны і ў дзярне,
ўжо хвалюецца рунь залатая:
заглушае бузу ростам дзіўным зярне
і цьвіце Беларусь маладая.

Дык, пясьняр малады, струны ты нацягні,
сьпявай песьню аб шчасьці і долі,
дзіўным зыкам яе — смутак сэрца гані,
каб схіляліся дрэвы да долу.