Слуцкія песьняры (1926)/П. Шукайла/Расьцьвіло

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова Расьцьвіло
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1926 год
Думкі асеньнія

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСЬЦЬВІЛО

Н.С.Б.

Расьцьвіло
лістом зялёным
сэрца
у той дзень,
калі вокам.
ты глыбока
мне сказала:
вер…

Расьцьвіло,
абліта сокам, —
не цалункам,
не…
Ў ласцы
шчырай,
сінявокай
адчуваў я:
вер…

Расьцьвіло
у жнівень цёплы,
І карэньні
йдуць глыбей…
Хоць-жа сьнежань
сьцеле коўдру,
але чую тое-ж:
вер

1/XII 1925 г.
г. Слуцак.