Перайсці да зместу

Слоўнік старакрыўскай актавай мовы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Слоўнік старакрыўскай актавай мовы
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 10 (1), ліпень–сьнежань 1925 г., б. 91—102

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ю. ВЕРАШЧАКА.

Праглядаючы граматы і акты, пісаныя на крыўскіх землях ад XII да XVII ст., заўважаецца гэткая эволюція ў мове. Ужо найдаўнейшыя акты не маглі выразіць падзей з жывога жыцьця слоўнікам богаслужэбных ц.-славянскіх кніг і ўносілі ў свой тэкст тэхнічныя і другія словы з крыўскай мовы, перарабляючы іх у пісоўні на ц.-славянскі лад. Смаленская Тарговая Праўда 1229 году ужо багата словамі з жывой народнай мовы. У меру разьвіцьця дзяржаўнасьці на крыўскіх землях, павялічалася патрэбнасьць выпуску з урадовых канцэлярый што раз большага ліку урадовых дакумантаў у судовых, тарговых, межавых і другіх справах, у якія з кождым годам ўсё больш і больш уходзіла народных слоў. Ужо ў дакументах XV ст. мы бачым толькі асьвячоныя традыціяй царкоўна-боўгарыамы, як „азъ“, „реклъ“, „пакъ ли“ (ня больш 10% млавянізмаў) сярод чыста крыўскай народнай мовы, якія, аднак, абазначаюцца ў напіманьгі царкоўна-млавянскім правопісам. Гэтая рожніца паміж вымовай і правопісам істнуе ва ўсіх старых мовах. Прыкладам, мы ведаем, што у французкай, ангельскай і гішпанскай мовах вымова напісаных літар падлягае фонэтыцы жывой мовы. Па ангельску пішацца colonel, а чытаюць — колонэль (палкоўнік); rogh чытаюць — раф (шаршавы); bough — баў (сук); па французку пішуць hôtel, а чытаюць — отэль, champ — шан (поле), temps — тан (час). Гэтак сама і ў нашай старой пісоўні напісаньне літар в, л, о, е вымаўлялася іначай, чым пісалася. Словы з ц.-славянскім напісаньнем „былъ, шелъ, ведалъ, далъ“ ў чытанні вымаўляліся, як і цяпер: быў, ішоў, ведаў, даў; словы з літ. о „оксаміт, откуль“ чыталіся „аксаміт, аткуль“ і так далей. (Ад пачатку XVII ст., наадварот пачалі вымагаць літаральнай вымовы напісанага).

На пачатку XVI ст. у мове дзяржаўных дакумантаў ц.-славянскіх слоў ужо немаль саўсім няма, у кождым здарэньні іх ня больш 2—3%, а ў паасобных дакумантах і таго менш, але традыційны гістарычны правопіс, будучы зьвязавы ц.-слав. абацэдай, астаецца той самы, што і ў папярэдніх стагодзьдзях, з вельмі нязначнымі адступленьнямі на карысьць фонэтыкі,

Ніжэй друкаваны слоўнічак, сабраны з дакумантаў Мэтрыкі в. кн. Літоўскага, перадрукаваных праф. Доўнар-Запольскім („Чт. въ Импер. Общ. Истор. и Древн. Росс.“, кн. IV. Масква, 1899 г.). Паасобныя словы гэтага слоўніка не ц.-славянскія, а крыўскія народныя, якія і сягоньня ўжываюцца па ўсей нашай тэрыторыі, што можна бачыць з даложаных выпісак са слоўніка Насовіча і другіх комэнтарыяў.

Для лепшага уясьненьня мовы актаў падаём перад слоўнічкам адрывак аднаго з дакумантаў (ibidem, б. 79).

„На память великай княз казал записати. Жерославчане светчили перед паном виленскимъ наместникомъ городенскимъ князем Александром Юревичомъ, а перед старостою Жомойтскимъ паномъ Станиславомъ Яновичомъ. Имена тымъ жорословчаном: Яковъ Короз, перед тым, сорочникомъ былъ въ Жорославъце, а тыми разы сынъ его сорочникомъ, Данило Поботеньковъ, Хлебен, Борсукъ Ивановичъ, Иванюк Марковичъ. Светчили передъ ихъ милостью тымъ обычаемъ: мы поматуем гораздо, еще за внликого кназя Витовта, штож великай княз Витовтъ приехал на тое местцо, где тепере двор господаръский Жерославка. А тутъ в тот час на том местцы седели люди господаръскии Городенъскаго повета на имя Олексичи. И великому князю Витовту тое местцо подобалося на двор, и он тых людей своих Олекъсич с того села их звел и посадилъ ихъ на пузи на ихъ жо Отчине за Веретеею, где и тепер они седять. А на ихъ селищах-справил собе двор, и держан тот двор Жерославка к Городну аж и до Витовта живота. И после великого князя Витовта такеж тот двор Жерославка держан къ Городну во вси лета живота великого Княза Жикгимонта, ажъ до его смерти. А тивуном были в том дворе от великого князя Жикгимонта: перво Муровка, а другай Арод, а третий Мартинъ. Колюжъ такъ великого князя Жикгимонта в животе не стало, ино по смерти его приехал Михайло Кголикгановичъ, и въ тот двор самъ увезался и подержалъ со два годы, корол его милость будучи ещо великимъ княземъ тотъ дворъ Жерословку за ся на себе взял. И Михайло Кголикгиновичъ, што былъ там семъи своее и животины в Жерославце съ своих дворовъ припровадил, то за ся выпровадил. А то мы, панове, светчимъ верне а справедливе. А хто бы хотел о томъ инакъ поведити, нехай господаръ великий княз кажеть нас с тым перед собою очевисто поставити. Мы хотимъ добры довод-на то вчинити, сами старцы всее волости Городенское; и тежъ и то, панове, поведаемъ вашой милости, што Скиньдир присылал к нам слугу своего, обецаючы нам по кожуху и по сукни в просечи насъ, абы то светчили, што он намъ кажеть. И мы того не вчинили, боялися есмо Бога, и господаря великого князя“.

АБОЗ. „Дал лічбу у вобозе Васко Костюшковіч“ (Лічба Ваські Косьцюшковіча 1507 г., № 106), — Абоз, абозы — слова ўжыванне дагэтуль паўсюдна.

АДКУЛЬ. „А хотя бы і хотели откуль собе людей прыбавити“ (Ліст кар. Жыгімонта I, 1507 г., 2 106), — „Адкуль туча, адтуль і дождж“ (Насовіч. 375).

АДНАКРОТ (однажды). „Што перво сего не однокрот жаловали нам люди нашы Неменчинское й Лыкгменское волости“ (Вырок в. кн. Александра 1495 г., № 29).

„Аднакрот, калі я быў на кірмашы“ (Раманаў, „Бел. сборн.“, кн. IV, 6. 126).

АКСАМІТЪ (бархатъ.) „И што теж давал до подскарбего нашого оксамиты, и одомашки и сукны“ (Ліст кар. Жыгімонта I, 1509 г., № 114.

„Наша Тацянка наша,
Спаймала сабе пташа,
А ў залёным жыце
У чырвоным аксаміце“ (Нар. пес.).

„Узяла аксаміту на кабат“ (Насовіч, 4).

АПАСЬЛЯ. „А опосля того Козарина держал братанич его Тишко“ (Грам. кар. Александра 1499 г., № 66). — „Апасьля я ня буду ў дварэ“ (Насовіч, 365). „Апасле прыду“ (Там-жа, бал. 7).

АПРАВІЛІ (оправдали). „И мы их в томъ оправили и нашъ лист имъ па то дали“ (Грам. в. кн. Александра 1495 г. № 35). — Аправіць, аправілі, знача — ўчынілі правым, апраўдалі; цяпер гэтае слова ня ўжываецца.

АПЫТЫВАЦЬ (допрашивать). „Старых мытниковъ ковенъскихъ опытывали, жида Зубца и его товаришовъ“ (Грам. кар. Александра 1499 г., № 43). — „Людзі апытаны, да нічого такога не сказалі“ (Насовіч, 366).

АСТАНАК (остатокъ). „А на Божее нароженве мают нам останочную двесте копъ грошей дати“ (Ліст кар. Александра 1498 г., № 55),

„Астанкі вазьмі сабе. Ніякага астанку не асталося“ (Насовіч, 370).

БІСКУП (епископъ). „А иное давал на рускии церкви и бискупу киевъскому (Лічба кіяўскага ключніка 1496 г., № 44). — Ужываецца цяпер для азначаньня асоб гэтага сану р.-каталіцкага веравызнаньня (Насовіч, 26). У смаленска-полацкіх граматах слова „пискуп“, „біскуп“ ужываецца і для азначаньня праваслаўных ўладык.

БУДАВАЦЬ (строить). „Печь збудовал“ (Квітація 1503, № 79). „Пан вялікую абору будуець, збудаваў“ (Насовіч, 37).

ВАГА (вҍсъ). „Мыто Луцкое и вагу“ (Грам. кар. Александра 1498 г., № 56). — „Вагою бярэш, вагою і аддай“ (Насовіч, 42).

ВАПНА (известь). „Ино на тую цеглу вышло и на вапну двесте копъ“ (Квітація 1503 г. № 79). — „Вапнаю заліць бут“ (Насовіч, 43).

ВЕДАЦЬ (знать). „Чинимъ знаменито и даемъ ведати симъ нашимъ листомъ“ (Ліст в. кн. Вітаўта 1407 г.). — У гэтым значэньні ужываецца і цяпер па усёй Крывіі. „Веданьня не далі, што тата хвор“ (Насовіч, 104). Я ведаю, чаго ты хочаш.

ВЕЛЬМІ (весьма). „И людей за собою вельми мало мають“ (Ліст кар. Жыгімонта I. 1507 г., № 106). — „Табе вельмі хочацца. Вельмі прыгож“ (Насовіч, 48).

ВІЖ (понятой). „Писар Сенько рек, абыхмо послали тамъ вижа нашого“ (Вырок кар. Александра 1497 г., № 47). — З прычыны зеведзенай у Крывіі тэрмінолёгіі з маскоўскага права астаўся толькі вытвараны з гэтага тэрміну дзеяслоў. Прыкладам, у Слонімшчыне кажуць: „Панятыя віжуюць спашу:“.

ВЫЗНАВАЦЬ (признавать). „Вызнаем саму на себе сим нашим листом“ (Запрадажная канца XV ст., № 29). — „Не вызнаеш свае віны. Вызнаў свой доўг. Вызнаньне дакумантаў духоўніцы“ (Насовіч, 82).

ВЫМЕЛКІ. „И з млына и з вымелки“ (Грам. кар. Александра 1501 г., № 71). — „Мельник назьбіраў вымалкаў“, знача — астаткаў, пасьледу ад мліва (кажуць у Слонімшчыне). Хоць сягоньня пераважна гэта слова абазначае прадукт меліва.

ГАНЕЦ (курьеръ). „А коли бы посол або гонецъ нашъ взялъ коня в которого данника нашого“ (Устава Жыгімонта I Мозырскай воласьці 1510 г, № 126). — Дагэтуль ўсеагульна ўжыванае слова: „Ганца паслалі з пісьмом. Гавец прыехаў з гораду“ і г. п.

ГАРАДНЯ („простѣнокь“ у агароджы гораду). „Казал им рубити осмъ городен, а они перед тым издавна робливали толко две городни“ (Ліст в. кн. Александра 1499 г., № 68).—„Гарадню маю паламаў“ (Насовіч, 119).

ГАРАДЗІШЧА. „У Свислочи на городищы“ (Вырок кар. Александра 1499 г., № 61).

Цяпер гэтае слова ўжываецца па усёй Крывіі ў тых аколіцах, дзе ёсьць астаткі старажытных украпленьняў — „гарадзішч“. „Пойдзем гуляць, карагоды вадзіць на гарадзішча“.

ГАТОЎКА, ГАТАВІЗНА (денежная налічность). „А маеть нам вси тыи гроши давати на каждый год готовизною“ (Грамата кар. Александра 1498 г., № 56).

„Дай лепей гатоўку, чымся адкладаць. Гатавізнаю гаплаціў“ (Насовіч, 120).

ДАВЕДАЎШЫСЯ (узнавъ). Пан Юрей о томъ доведавшися и до его милости отписал“ (Грам. в. кн. Александра 1493 г., № 21),

Гэтае слова ужываецца цяпер у тым-жа значэньні па усёй Крывіі. „Даведаўшыся аб гэтым, ён зрабіў тое й тое“. (Гл. слова „ведаць“).

ДАКУЛЬ (пока). „Докуль от насъ тыи будуть корчмы держати“ (Ліст кар. Александра 1498 г., № 45). — Дакуль ты мяне мучыць будзеш? „Пакуль, дакуль“ — агульна ўжываныя словы.

ДАХ (ерыша). „И дахи покрывалъ“ (Квитація 1503 г., № 7).

Цяпер ужываецца ў значаньні страхі, зробленой з даховак (гонтаў), і падпаветкі, пакрытай драніцай, „Скрозь дах капліць. Пастаў калёсы пад дах“ (Насовіч, 127).

ДЗЕІЦЦА (происходить). „От них крывды и шкоды великии деються“ (Вырок кар. Александра 1499 г., № 61).

Слова ўсеагульна ўжыванае: „Што там дзеіцца, высказаць цяжка! Гэта дзеялася гадоў таму пяток назад“ і д. п. Гэта дзеялася на Спасавы запусты“ (Насовіч, 182).

ДОВАД (доказательство). „Мы хотимъ добры довод на то вчинити“… (Судовы {Абмылка|дакумат|дакумант}} канца XV ст, № 45).

Гэтае слова ў значэньні „доказательства“ ужываецца дагэтуль ўселгульна: „Які довад таго, што ты там быў. Дай довад свае нявівнасьці“.

СДУБАС (названьне вадаплава). „И вы отъ нашего дубаса и отъ его комяги мыта не брали бы“ (Грам. кар. Казіміра 1488 г., № 17). — Цяпер па усёй Зах. Крывіі ў аколіцах рыбных рэк і азёр-гэтае слова ужываецца агульна як назоў выдаўбаных з дубу чаўноў, толькі ў адных мяйсцовасьцях кажуць „дубас“, а ў другіх — „дубіца“; магчыма, што „дубас“ і „дубіца“ — два асобныя тыпы вадаплаваў. У Насовіча (бал. 147) — „дубоўка“.

ЖАДАЦЬ, ЖАДАНЬНЕ (желать). „И они для нашего жаданя мостъ тотъ перед городом (замкам) замостили“… (Грам. в. кн. Александра 1495 г., № 36). — „Ні гадаў, ні жадаў, а само ў рот ўляцела. Дарэмнае тваё жаданьне“ (Насовіч, 152).

ЖНУЦЬ (жнуте). „… а три дни жита жнуть, и иные службы служать“ (Грам. кар. Александра 1496 г., № 42). — Цяпер у гэтым-жа значэньні ўсеагульна ўжыванае слова. У Насовіча (бал. 157) паказаны толькі выводныя ад яго: жнейка, жнеічка, жнея, жнівеньне, жнівішча, жніўны, жніва (жніво).

ЗАПУСТЫ (масленица, заговѣнье). „А на великии запусты другую двесте копъ (Грам. кар. Александра 1504 г., № 84), — Гета дзеялася па Спасавы запусты“ (Насовіч, 182).

ЗАЧЭПКА (претензія, задержка, придирка). …„пропускали без, мыта и без всякое зачепки“ (Ліст Жыгімонта I, 1507 г., № 102), — Без зачэпкі ні часу, ка ўсяму прычэпліваешся“ (Насовіч, 193).

ЗБРОЯ (оружіе). „Служити у зброи на кони посполъ зыншыми татары нашыми“ (Ліст Жыгімонта I, 1507 г., № 102), — „Збройна едуць на вайну“ (Насовіч, 196); тут збройна“ знача — пры зброі.

ЗВЕКУ (испоконъ). „А звеку есмо того озера не волочили“ (Вырок кар. Александра 1497 г., № 47). — Усеагульна ўжыванае слова побач са словам „спакон“: У нас звеку (спакон вякоў) быў гэты звычай“.

ЗВЫШ (сверх). „А што есте приходу звыш своих пенезей выдали на наше листъ“ (Квітація в. кн. Александра 1499 г., № 64). — „Звыш не давай, як рубля“ (Насовіч, 200),

КАЖУХ (тулупъ). „Скиньдир присылал к нам слугу своего, обецаючы намъ по кожуху…, а просечи нас абы то светчили, што он намъ кажеть“ (Судовы дакумант канца XV ст., № 45). — „Да Духа не здзявай кажуха, а па Дусе ў тым-жа кажусе“ (Насовіч, 240).

КАЛІ (когда). Коли имуть его делити того имъ не надобе у делъ (дзель, часьць) искати“ (Грамата в. кн. Казіміра 1444 г.). — „Калі пыл на баране, то і блін на рашаце (Насовіч, 241).

КАМЯГА (назова вадаплава, гл. „Дубас“). …„панъ воевода послался на всихъ случанъ и наменял (намякаў) на тыхъ, который туда комягами ходять“ (Памяти. Запісь 1496 г., № 32). — Па Насовічу „камяга“ — непаваротны, выдаўбаны з тоўстага дрэва, човен. Дзеля гэтага і непаваротнага тоўстага чалавека завуць камягаватым: „Камягаватая дзеўка“. Гэтае слова азначае такжа і карыта дая вадапою. „Камяга абмерзла“ (Насовіч, 244).

КВІТАЦІЯ (квитанція)… „а вжо есмо много у них (у мытнікаў) подавали на квитациях“ (Грам. кар. Александра 1496 г. № 39). „А то все роздано на квитацеи“ (Лічба мытнікаў Валадзімірскіх і498 г. № 53.)

„Грошы аддаў і квітацыю ўзяў“ (Насовіч, 232).

КВІТАВАЦЬ, КВІТУНАК (отчётъ, разсчетъ. Наш квитунокъ намъ вернулъ“ (Пацьверджаньне Жыгімонта I, 1512 г., № 136). — „Квітуй усё, што я табе калі прынёс за доўг“ (Насовіч, 232),

КОЖДЫ (всявій). Кождая рѣчь свѣта того“ (Прывілей Жыгімонта I, 1216 г., № 141); — „Кождаму хочацца есьці“ (Насовіч, 240).

КОЛА (колесо). „Въ того млынка одно коло“ (Прывілей 1504 г., № 82), — Кола паправіць трэба. Кола у ва́льні. Кожын чорт на сваё кола ваду цягне“ (Насовіч, 241).

КОСЯТЬ, КАСІЦЬ (косяте). …„а служба дей ихъ тое три дни сена косять (Грам. кар. Александра 1496 г., № 42). — Агульна ўжыванае слова: „Мужчыны косяць, а бабы грабуць, Хлапец навучыўся добра касіць: проста піша касою!“

КРЫНІЦА (источникъ, родникъ). „З реками и с криницами“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.). — „У крыніцы халодненькая вадзіца“. У крыўскіх народных песьнях крыніца раўняецца з дзяўчынай.

„Ай дзе тая крынічанька, што голуб купаўся?
Ай дзе тая дзяўчыненька, што я заляцаўся?
А ўжо тая крынічанька травою зарасла, —
А ўжо тая дзяўчыненька даўно замуж пашла“ (Насовіч, 253),

КРЫЎДА (обида, несраведливость). „Ажъ бы еси через то кривдъ имъ не чинилъ и новые не уводил“ (Грам. кар, Александра 1496 г., № 41).

„Бог зьвідзіць няхай маю крыўду, якую цярплю ад цябе“ (Насовіч, 252).

КУПЛЯ (покупка) …„вольно торговати везде по великому князству Літовекому со всякою куплею“ (Прывілей 1594 г., № 83). — „Якія грошы, такая й купля“ (Насовіч, 260).

ЛІЧБА (счетъ, отчетъ). „Панъ Андрей подскарбий а Ивашко Владыко писар брали личбу ў ключника киевского у Сенка Полозовича… што въ тыи часы брали мыто после личбы тое, какъ давали личбу у Троцех господару великому квязю Алекеандру“ (Лічба ключніка кі- яўснага 1494 г., № 26), — „Лічба вялікая, да праўды мала“ (Насовіч, 270).

ЛОВЫ (охота). „З ловы и ловищи и з бобровыми гоны“ (Грам. в. кн. Вітаўта 1407 г.) …„и тежъ коли з нами у ловы ездишъ, кажешъ имъ… речей своих стеречи“ (Грам. кар. Александра 1496 г., № 41), „И от тыхъ служобъ тяглыхъ вызволили, а велели ему одною службою ловецкою служити“ (Ліст кар. Жыгімонта I, 1508 г., № 112), — „На лаўца і зьвер бяжыць“ (Народная прыказка).

ЛОЎЧЫ (охотникъ). „Ловчому нашому пану Мішку“… (Грамата в. кн. Казіміра, 1444 г.). — Яшчэ да апошніх часаў па дварох быў урад „лоўчага“, на павіннасьці якога ляжала пілнаваць лёсу і лясной зьвярыны. Слова ўсеагульна вядомае.

ЛУКНО (лукошко). …„з лукном меду“ (Вырок в. кн. Александра. 1495 г., № 29), — „Лукно“ драўлянае начыньне ня з клепак, а з дзюплаватага пня з ўстаўным дном, ужыванае дагэтуль да мёду, масла, таплёнага сала і мукі. „Ў лукно—талакно, ў карабок—бабок“ (Нар. прыказка).

МЛЫН (мельница). „И тотъ ставъ… со млыномъ дали вечно и не порушно“ (Грам. кар. Александра 1503 г. № 81).

„Дарога каля млына. Ветраны млын“ (Насовіч, 286).

МЛЫНАР (мельникъ). „И землицы около того ставка, на которой жо млынар жывет“ (Прывілей 1504 г., № 32). Цяпер агульна ўжываецца побач са словам „мельнік“, хоць паміж гэтымі словамі трэба дабачаць маленькую рожніцу: „мельнік“ меля, а „млынар“ (ад слова „млын“) ня толькі меля, але і мае млын на ўласнасьць або ў арэндзе (Насовіч, 286).

МЫТНИКИ (таможенные чиновники). „Били намъ чолом мытники наши Путивльскии“ (Грам. кар. Александра 1496 г., № 39). Як імязоў дзяржаўна-адміністратыўны, слова гэтае выйшла з ужытку ў паточнай народнай мове.

МЯШЧАНЕ (горожане). „Били нам челом войтъ места Виленского, бурмистри и радцы и вси мешчане“ (Грам. в. кн. Александра 1495 г., № 36). Цяпер агульна ўжыванае слова: „Ого, наш Сымон хоча падпанкам зрабіцца,—з мяшчанкаю жэніцца“.

НАКЛАД (издержки). …„а если бых хто з нас мел торг рушити… тот заплатит вины… грош на грош и наклад увесь“ (Прадажная канца XV ст., № 18). Агульна ўжыванае слова ў тым жа значэньні: „Гэта купля будзе для мяне накладнай“, знача — купля запатрэбуе многа выдаткаў.

НАМЕСЬНІЦТВА (вамѣстничество). „А тридцать копъ тыми разы привезено с Чичерска от наместъницътва“ (Прыхода-расходная запісь пісара гаспадарскага 1496 г., № 38). Цяпер агульна ўжыванае слова: „Мой сын служыць у дварэ намесьнікам. Перад сьмерцю ён перадаў сваё намесьніцтва сыну“.

НАРОЗНА (въ розняцу)… „не маеть его (віно гарэлае) продавати мимо них, ани шинковати им нарозно“ (Ліст кар. Александра 1498 г., № 55). „Нарозна жывуць. Нарозна пашлі. Нарозь кождая рэч даражэй“ (Насовіч, 317).

НАСЬЛЕДАК (наслѣдникъ). „Будет ли тая земля пуста, а наследка в нее не будет“ (Грам. кар, Александра 1494 г., № 24).

„Ні адтуль, ні адсюль насьледка Бог даў“ (Насовіч, 318).

НЕДАСТАТАК (нужда). „Штож а нашого великого недостатку продали есмо нивку в Дубровах“ (Прадажная запісь канца XV ст., № 18). Цяпер ўсеагульна ўжываецца ў тым-жа значэньні: „Сколькі ні працуй, ні біся, а ўсё ў недастатку жывеш“.

НЕПАРУШНА (нерушимо). „Вечно и непорушно ему и его жоне“… (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.).

„Бацькіно прыказаньне непарушна саблюдай“ (Насовіч, 335).

НІКОЛІ (никогда). „Николі мосту перед городом немоіцивалие“… (Грам. в. кн. Александра 1495 г., № 36).

„Ня быў там ніколі і ніколі ня буду“ (Насовіч, 340).

НЯБОЖЧЫК (покойникъ). „Штожъ небошчыкъ отец вашъ король его милость“… (Грам. в. кн. Александра 1493 г., № 21).—„Нябожчыкі ўсе харошы. За нябожчыцаю лепей было жыць“ (Насовіч, 327).

НЯШКОДНА (невредно). „Ино естли будетъ торгом (ліч. мн.) по нашым двором не шкодно, и мы ему тотъ торгъ выйменьй его въ Жакгорех дали мети“ (Грам. в. кн. Александра 1495 г. № 30). Цяпер ужываецца ўсеагульна, як проціўстаўленьне значэньню „шкодна“ (вредно). „Табе шкодна, а мне — не“ (Насовіч, 711). Гэта самае кажуць яшчэ й так: „Мне вяшкодна, а табе шкодаа“.

НЯХАЙ (пусть). „Нехай они служат намъ доспехом и конем“ (Грам. в. кн. Айёксандра 1495 г., № 35).

„Узяў чорт кароўку, няхай бярэ і вяроўку“ (Насовіч, 338).

ПАДАБАЛАСЯ (понравилось). „Витовту тое местцо подобалося на двор (каб пабудаваць двор)“ (будовы дакумант канца XV ст., № 45).—„Табе дзеўка падабаецца, ды ты ёй ці ўпадабаўся. Кожды падабае харошае (Насовіч, 444).

ПАДВОДА. „Ино коли и перво того подводъ не дайвали и тыми разы ненадобе имъ подвод давати“ (Прывілей 1503 г., № 78).

„Ужо й падводанька для мяве гатова!“ (Насовіч, 439).

ПАЖЫТКІ (польза). „И со вейми пожитки я податьми“ (Грам. в. к. Вітаўта, 1407 г.). — „Без пажытку ніхто не працуе. Работы многа, а пажытку мала“ (Насовіч, 452).

ПАЛАВІЦА (половина, часть). „Троцкое половіцы“ (Грамата Казіміра-каралевіча, 1440 г.). — Ўсеагульна ўжывавае цяпер слова там, дзе кажуць „палавічнік“, г. зн.—той, хто мае права на палавіну чаго-колечы. Словам, „палавіца“ мужык часта называе сваю жонку: „Што на гэта мая палавіца скажа“ (Насовіч, 462). У грамаце кар. Казіміра і наагул у старой нашай пісьменнасьці, слова „палавіца“ ўжывалася для азначаньня гарадзкога кварталу.

ПАЛЕПШЫЦЬ (улучшить). „И естли бы ся полепшило, тогды мает нам тое цены повышити“ (Грам. кар. Александра 1498 г., № 56). Ад слова „лепшыць“ (улучшать). „Нораў панскі лепшае, палепшыў“ (Насовіч, 274).

ПАМЯТАЦЬ (помнить) …„мы памятуем… еще за великого князя Витовта“ (Судовы дакумант канца XV ст., № 45)

„Ці памятаеш ты, як былі ў нас Французы?“ (Насовіч, 391).

ПАТРЭБНА (нужно, надобно). „Кому будет потребно“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.),

„К пану патрэбва йці“ (Насовіч, 475).

ПАТРЭБЫ (нужды, необходимость). „Што еси выдал на нашы потребы“ (Квітація кар. Александра 1505 г., № 90).—„Патрэба кажа. Патрэбу маю ехаць. Страціў грошы на рожныя патрэбы“ (Насовіч, 484).

ПАТУЖНІКІ (пособники). „Бил вам чолом городничий смоленъский а просил въ нас села з людьми въ Смоленскомъ повете (такіх то і такіх, названы імёны) и з ихъ потужниками“ (Грамата пач. XVI ст. смаленскаму гараднічаму).—„Чаму не управіцца з такімі патужнікамі? Ці здарова твая патужніца?“.—гэтак пытаюцца у гаспадара аб яго жонцы. (Насовіч, 485, 486).

ПАСЫЛАЦЦА, СПАСЫЛАЦЦА (ссылаться). „И они бояре послалися на пана Радивила Остиковича“… (Грамата кар. Казіміра 1488 г.).—„Пан воевода послался на всихъ случан й наменял (намякаў) на тыхъ, которыи туда комягами ходять“ (Памятная запись 1496 г., № 32). Цяпер ужываецца ў тым-жа значэньні: „Ен ня хоча працаваць і ўсё спасылаецца на сваю хворасьць“.

ПАЧАТАК (задатокъ). „А нам мають початку дати тодыжъ, на светого Петра день, двесте коп грошей“ (Ліст кар. Александра 1498 г., № 55). Каля Полацка ўжываецца і цяпер побач са словам задатак: „Арэнды, пачатку даў 50 рублёў“.

ПЛУГ. „Земли пашное на одинъ плугъ“ (Грам. кар. Александра 1503 г., № 81).—Усеагульна ўжыванае слова: „Даўней гаралі сохамі, а цяпер—плугамі. Гэтага гараньня асталося на заўтра ня больш, як на адзін плуг“, знача,—ня больш таго, што можна за дзень згараць адным плугам.

ПОПЕЛЪ (зола). „У пущи нашей Веленской близко мѣста попел жечы и кляпки робити“ (Ліст Жыг. I, 1508 г., № 119).

„Золата і ў попелі відно“ (Насовіч, 470),

ПРОДКИ (предки). „Продковъ нашихъ и отца нашего короля его милости“ (Вырок в. кн. Александра 1495 г., № 29).

„Тут нашы продки дзяды й прадзяды жылі“ (Насовіч, 522),

ПРАМЫТА, ПРАМЫТНІКІ (контрабанда, контрабандисты). „А соль везеть — от воза грош мыта, а колі оминеть гроша не дав… цвадцать грошей промыты“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г).

Гл. слова „мытнікі“.

ПРЫГОН (барщина). „И въ пригонъ и на толоку ходить“ (Ліст кар. Жигимонта I, 1508 г., № 112). „На прыгон гонюць“ (Насовіч, 439).

ПРЫДАЦЬ (добавить). „Ино еще придали есмо (яму) у Бобруйской волости“ (Грамата Казіміра-каралевіча 1440 г.).

„Не прыдавай к цане больш рубля“ (Насовіч, 500).

ПРЫЯЖДЖАЮЦЬ. „Они приеждчаюць со Кгданска съ солью до Ковна“ (Грам. кар. Александра 1496 г. № 43).—Агульна ўжыванае слова. Пры чым цікава, што даўнейшы правопіс яго блізка стаіць да сучаснай вымовы і правопісу: „На сьвяты да нас прыяжджаюць госьці“.

ПРЫЙДУЧЫ (будуцій). „Мартинъ Янгелевичъ свой год выдержить (арэнду) до светого Петра дня прийдучого“ (Ліст. кар. Александра 1498 г., № 55).

„Палажы гэта на прыйдучыя часы“ (Насовіч, 518).

ПРЫСЕЛКИ. „Приселки на имя Марковичи“ (Грам. в. кн. Александра 1501 г., № 71).—Цяпер ужываецца, ведама-ж там, дзе ёсьць гэтыя праселкі, г. зн. — невялікія сялібы ўпабліжы сяла, прыданыя да аднаго старасты.

ПРЫСЛУХАТЬ (повиноваться). Со всим тымъ, што здавна к тому селу прислухало“ (Грам. в. кн. Александра 1499. № 63).—„Прылухаць“ — ад слова „слухаць“, якое, як і выводныя ад яго, ужываецца і цяпер у значэньні „повиноваться“. „Ня слухаеш добрых слоў, паслухаеш сабачай скуры. Слуханьне трэба аказваць гаспадару“ (Насовіч, 592),

ПРЫХОД (приходъ, доходъ). „Пришло приходу двесте карайманов и дванадцать каранмавов медомъ и грошми со всихъ волостей киевскихъ“ (Лічба кіяўскага ключніка 1494 г., № 26).—Цяпер ужываецца ўперамешку са словам „прыбытак“, якое больш адпавядае маскоўскаму „доходъ“. „Хоць малы прыбытак, а усё ёсьць. Прыбытку з гэтага табе мале будзе“ (Насовіч, 496). Ужываецца слова „прыход“ і ў значэньні маскоўскага „выгода“: „Ты прыходней купіў за мяне“ (ibidem, 516).

ПЭРЛЫ (жемчугъ). „Тых грошей заплачоно туръком за перла“. (Прыхода-расходная запісь пісара гаспадарскага 1496 г., № 38).—„Пэрламі усажана карона ў абразе. Жыдоўка ў пэрлах ходзіць“ (Насовіч, 419).

РАБИЦЬ (дѣлать). „Тот замок робил воевода троцкий“ (Ліст в. кн. Александра 1499 г., № 68). „На роботники, што цеглу робили (Квітанція 1503 г. № 79). — Агульна ўжыванае слова: „Само нішто ня гробіцца, калі ня прымешся за работу“ (Насовіч, 563).

РАСХОД. „Расходъ тымъ караиманом (мера мёду)“ (Лічба кіяўскага ключніка 1494 г., № 26).

„Чужыя грошы расходуеш“ (Насовіч, 560).

САМАВОЛЬНА. „А што будут самовольно людей нашых за себе забрали и з землями их“… (Вырок в. кн. Алексавдра 1495 г., № 29).—„Самавольна спасьвілі ў начы маю атаву“. У Насовіча (бал. 572) паказаны выводныя ад гэтага слова: „З самаволам гэтым ніхто ня справіцца. Дапусьціў дзяцей сваіх да ўсякага самавольства: што хочуць, той робяць“.

СЬВЕДАМЫ (знающій), „А пры томъ были того добре свѣдоми“ (Прадажная канца XV ст, № 18). — „Сьвядомы, што відомы“ (Нар. прыказка). „Людзі сьвядомыя гэтага дзела“.

СЬВЕДЧЫЦЬ (свидѣтельствовать). „И они светчили штожъ дедъ их“… (Грамата кар. Казіміра 1488 г.). „Жерославчане светчили перед паном виленскимъ“ (Судовы дакумант канца XV ст., № 45), — Агульна ўжыванае олова: „На судзе ты будзешь сьведчыць пад прысягай“.

СЕЛЯНІН (крестьянинъ). „Штожъ им не надобе дяколъ давати ани инших каторых служобъ з селяны (служити)“ (Грам. кар, Казіміра, 1488). — Агульна ўжыванае слова і цяпер для абазначаньня вясковага жыхара: селянін-ка, сялянства.

СЕНАЖАЦІ (сѣнокосы). „Зъ пашнями зъ сеножатьми, з лѣсы а луги“ (Грамата в. кн. Вітаўта, 1407). — „Паедзем на сенажаць. Куплю табе хатку, яшчэ сенажатку“ (Насовіч, 630).

СКАЗА (вред, поврежденіе, порча). „И для ихъ сказы ст поганства (татараў) и для голоду (скінуты падатак). (Грам. в. кн. Александра. Валадзімерскім мяшчанам 1495 г., № 34). — „Конь віякай сказы ня мае“ (Насовіч, 580). „Ня купляй шкла са сказінай“.

СПРАВА (дѣло). „Справа почалася при Богуши писари у Смоленску“… (Лічба Ваські Костюшковіча 1508 г., № 121). — „Дрэнная вышла справа з гэтага дзела“ (Насовіч, 605).

СПРАВЯДЛІВА (честно). „Светчим верне а справедливе“ (будовы дакумант канца XV ст., № 45). — Агульна ўжыванае слова: „Справядліваму Бог памагае. Калі хочаш, каб цябе паважалі й любілі, — жыві справядліва“.

СТАВЫ (пруды). „С потоки, ставы и со вейми пожитки" (Грам. в. кн. Вітаўта, 1407), — „Вада цераз стаў пашла“ (Насовіч, 612).

СТРУГ. „А от струга по пятнадцати грошей“ (Вырок кар. Жыгімонта I, 1511 г., № 129). — Стругі і цяпер плаваюць па Дзьвіне, Дняпру і Прыпяці, гэта — вялікія вяславыя вадаплавы для перавозкі тавараў.

СПУСТОШАНЫ (разорены): „Именья ихъ отъ неприятелей спустошоны“ (Ліст кар. Жыгімонта I, 1507 г., № 106), — Край спустошаны няпрыяцелем“ (Насовіч, 610).

СУДОВЫ (судебный). „И листъ имъ панъ воевода свой судовый на то далъ“ (Грам. в. кн. Александра 1495 г., № 35). — „Судовая справа. Судовыя паперы“ (Насовіч, 621).

СЫГНЭТ. „Под сыкгнѣтомъ короля его милости“ (Запісь 1507 г., № 97).

Пярсьцёнак з пячаткаю: „Сыгнэтам сваім прыпячатаў“ (Насовіч, 629).

СЧАДКИ (потомство). „Ему и его жоне, и его детемъ и близкимъ и счедкомъ“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.). „И их шчадкомъ (Грам. в. кн. Александра 1493 г. № 21). — Ад „чадо“ — дзяцё, патомства. У зах. Вітабшчыне ўжываецца ў народзе слова „нашчадзь“ — патомства: „Нашчадкам сваім усё пакіну“.

ТАЛАКА. „И въ пригонъ и на толоку ходить“ (Ліст кар. Жыгімовта I, 1507 г., № 112). „Прасіў пан на талаку, а ня пойдзеш,—і за лоб павалаку. Слава, да й слава, паночак, твая: п‘яна, да й п‘яна талака твая“ (Насовіч, 636).

ТОЛЬКІ (только). „Толко нам тых дъвух годовъ виньни полтретинадцать копы грошей“ (Грам. в. кн. Александра 1496 г., № 39). — Агульна ўжыванае слова: „Давалі за карову толькі трыццаць рублёў. Толькі ты не скажы мацяры“.

ТОРГ (базаръ). „И просил насъ абыхмо ему дозволили торгъ мѣти выймени его в Гощы“ (Грам. в. кн. Александра 1495 г, № 20). — „Паехаў на торг“ (Насовіч, 637).

ТРЭЦІНУ. „Кому по половине, а кому третину“ (Лічба кіяўскага ключніка 1497-1498 г., № 54).—„Пан наш трэціну деоу свайго прадаў. З трэціны засяваю суседнюю зямлю“ (Насовіч, 639).

УБАЧЫЦЬ (увидіть). „Иж вбачивши есмо трудность переезду отъ Мелника до Белска“ (Прывілей Жыгімонта I, 1516 г., № 141), — „Убачыш сам посьле, ды ня вернеш“ (Насовіч. 647).

ЎЗДОЙМАМ (оптомъ). „А хто бы зыншого города, албо места вино горелое до Смоленска привезъ, тот мает вздоймом тое вино продати тым жо корчынтомь вашны“ (Ліст кар. Александра 1498 г, № 55) — „Усё сяло уздоймам узнялося рыбу лавіць“. У значэньні рас. „опт“ цяпер ужываецца слова „агул, агулам, агульнік, агульніца“ — крама, дзе прадаюць не ў разброд, а агулам.

УПАМЯТАЎШЫ (помня). „Ино мы впамятавши его верную службу (Грам. в. кн. Александра 1492 г., № 22). — „Ня ведаю, ці упамятую я усё гэта“ (Насовіч, 660).

ФАЛЬШ (поддёлка). „А нам грошей ве браковати, нижли бы только не железо, а ве медь, а не фальшъ, штобы было сребро“ (Ліст кар. Александра 1498 г., № 55), — „Тавар твой — нячысты тавар: многа фалшу ёсьць“ (Насовіч, 673). Ужываецца і „хвальш“: „Тут хвальш нейкая ёсьць" (ibidem, 676).

ХТО (кто). „Хто нань узрить или чтучи въслышить“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.) — Агульна ўжыванае слова: „Усе працуюць: хто гарэ, хто барануе, а хто сее. Хто цябе навучыў чытаць?“

ЦЭГЛА (кирпичь). „Ино вробиль цеглы и плитайцу. што и печъ збудовалъ“ (Квітація 1503 г., № 79). — „Па цаглы паехалі“ (Насовіч, 693).

ЧАС (время). „И до сихъ часовъ тамъ многие люди корчмы мають“ (Ліст кар. Жыгімонта I, 1508 г., № 109). — „Часу ня маю з табой гаварыць (Насовіч, 696).

ЧОЎН (челнъ). „А от чолну великого по двенадцати грошей“ (Вырок кар. Жыгімонта I, 1511 г. № 129). — „У чаўне перабраўся цераз рэку. А што цябе прынясло, ці чаўначок, ці вясло“ (Насовіч, 696, 700).

ЯЗЫ. „Ани езов не забивали, ани езовничыи державец витебских на езох не леживали“ (Вырок кар. Александра 1497 г., № 48), — „Міма язу рыба ня пройдзе“ (Насовіч, 726).

ЯЛАВІЦА (нетельная корова). „И казали есмо им давати в каждый год (срокъ) за яловицу по полукопъю грошей“ (Грам. кар. Александра 1494 г., № 23). — „Карова ялаўка, а малако дае“ (Насовіч, 727). Прадалі ялавіцу ва мяса.