Слова абъ праклятай гарэлцы и Абъ жыцьци и смѣрци пьяницы (1900)/I
I. Слова абъ праклятай гарэлцы Публіцыстыка Аўтар: Аляксандр Ельскі 1900 год |
II. Абъ жыцьци и смѣрци пьяницы → |
I.
СЛОВА АБЪ ПРАКЛЯТАЙ Г͆АРЭЛЦЫ.
Пакуль разкажу самую сказку, паслухайцѣ добрые людзи щырую праўду абъ томъ, што такоя ѣстъ г͆арэлка.
Отажъ, наймудрэйшые учоные, прыг͆ледзяўшыся пильна страшнымъ скуткамъ пицьця г͆о̀рэлки, дадумалися праўды і учаць цяпѣръ на вѣсь г͆о̀ласъ: што яна ѣстъ праўдзивымъ нящасьцямъ ро̀ду чалавѣчаг͆а и якъ людзи набяруцца ро̀зуму, то мусяць яію пакинуць и забараниць стро̀г͆а зако̀намъ. Ужо ѣстъ на̀ватъ кра̀и, г͆дзѣ г͆арэлку заняволяна пиць якъ напитакъ будни и колись усюды будзя тоя сама.
Даўнѣй людзи для развясяленьня ужывали падъ часъ питнаго міоду и ліо̀г͆каго пива, а г͆дзѣ родзиць винаг͆радъ – вина; г͆арэлка-жэ была у аптэкахъ, уважа̀на за шкадливую здароўю, и толька брали яію па трошку, за пазваленьнямъ до̀хтара. Но зъ таг͆о лякарства дуръ чалавѣчы выдумаў патомъ штодзѣнны напитакъ, а хцивасць людзкая, жадливая г͆рошы, падсунула тую атруту ціомнаму народу у ко̀рчмахъ, штобъ мѣць даходъ, хоць-бы зъ дурно̀сьци и г͆раху̀ ближняго!…
Паўсюду, затымъ и у краи нашымъ, брыдкія вѣльми были дзѣйки г͆арэлки празъ доўги часъ, а ня тутъ мѣста ихъ разказваць падробна, а толька намякну, што дзякаваць Богу, адъ двохъ лѣтъ ужо пакасаваны у сіолахъ усѣ ко̀рчмы и завѣдзянъ такъ называямы „манаполь“ казіонны, съ цэлью, штобъ народъ мѣў мѣньшъ можнасьци пьянстваваць, дурэць, г͆убиць сваѣ пажытки, здароўя и ду̀шу!
Мысль правадаўцы была тымъ большъ святая, што завѣдзяны и папячыцяли, для надзору надъ трезвасьцью народа.
Аднакъ народъ прывыклы зъ прадвѣку да пьянства, николи ня пярасьцяраг͆аны щыра абъ зг͆убныхъ скуткахъ апо̀йства, якъ толька уникли ко̀рчмы, стаў пиць бязабразна, проста на улицы, пры манаполяхъ; стаў буяниць и г͆айдамачыць звѣрска, такъ, што часта адъ таго̀ бываюць краминалы и калѣ̀цтвы, а къ таму разные злые людзи стали тайкомъ дзяржаць у сябѣ г͆арэлку, падманиваць народъ и прадаваць яіо такъ якъ даўнѣй у ко̀рчмахъ, што и г͆рѐшна и ня законна, бо законъ стро̀г͆а таго забараняя.
Отажъ кажны сумленны и растаропны чалавѣкъ павинянъ чурацца г͆арэлки якъ злог͆а ду̀ха и вѣдаць: што яна ня здарова людзямъ — кали кружыць имъ г͆о̀лавы и робиць тоя што „казлы дзяруць“… Яна ня крэпиць кали найсильнѣйшаго зъ ног͆ъ зваливая; ня г͆рэя кали зимою пьяные мѣрзнуць на смѣрць; ня правиць душы̀ и ро̀зуму кали чалавѣкъ напіўшыся розумъ трациць и чыниць усяляки блудъ; бо хтожъ ня вѣдая, што зъ нѣй разпуста, зладзѣйства, разбойства, бязбожнасьць! Яна зводзиць чалавѣка зъ дастатку на г͆этымъ свѣця, убожыць яго, а што найг͆оршъ: г͆убиць душу у вѣ̀чнасьци, на томъ свѣцѣ, бо водлуг͆ъ слоў Бог͆а нашаго Язуса Хрыста „пьяницы ня даступяць царства нябѣснаг͆о“, и гэта ціонгля помниць трэба.
Просты народъ ня г͆лядзѝ, и ня тлумачся тымъ, што письмѣнны, такъ называямы высшы кла̀сы пьюць часта и г͆уляюць. Г͆эта яны злѣ робяць, вамъ ня для науки, и за злы прыкладъ здадуць атвѣтъ Бог͆у, каторы ихъ асудзиць строг͆а.
Вѣдайця абъ тоя, што няўсяка асьвѣта, ня кажна наука ѣстъ праўдзива, а толька та, котора угрунтована на за̀коня Божымъ и г͆этай належыць таквѣля прагнуць и прысваиваць, а яна учыць насъ быць: трезвыми, працавитыми, миласердными, учыць шанаваць ўсіо чужоя, ня мсьциць ближняму ни якъ и наватъ любиць нѣпрыя̀цяляў своихъ.
Отъ мудрасьць! и г͆дзѣ народъ яіо сабѣ прысвоіў, тамъ цвицѣ мажебны дастатакъ, спакойнасьць и здароўя, бо толька цнота даѣ счасьця праўдзива и ни што большъ!
Зразумѣйцяжъ г͆эта брацьця сяляня и паслухаўшы цяпѣръ сказки зъ жыцьця вашаго узятай, пярастаньця уляг͆аць у тую атруту душы и цѣла, каторую мудрыѣ завуць г͆арэлкай.