Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/9
← 8. Стары́ ба́цько | 9. Кузьма́ Беларуская народная казка 1911 год |
10. Бэч рыж → |
9. Кузьма.
Кузьму ба́цькам назаве́ш.
Прыказка.
Ещэ́ саўси́м дзецюко́м жани́ўса Кузьма́, а жǒнку ўзя́ў маладу́ю, здаро́вую да ве́льми ўпра́ўную. Про́сто жы́дки нема́ Кузьмѣ́: жǒнка сло́ва не дась кы́ґаварыць. Штоб ё́н ни зраби́ў — ўсе́ не так. З ким-бы ё́н ни загавары́ў — жǒнка ўсю́ды свǒй язы́к ваткне́, насы́пле, як бо́бу. Урадзи́ўса хлапчу́к. Не мǒжна й сказа́ць, чаґо́ не нацерпѣ́ўса Кузьма́ ат жǒнки! Падрǒс тро́хи хло́пец, а жǒнка й не падпуска́е к ему́ бли́зко ба́цька. Расце́ хло́пец и нико́ґо не слу́хае. Наўчы́ла еґо́ ма́ци, каб е́н не зва́ў Кузьму́ ба́цькам. — Кузьма́, идзи́ ара́ць; Кузьма́, свине́й заґани́, — ка́жэ сын, а ба́цькам нико́ли не назаве́. Гǒрно Кузьмѣ́, але́ ничо́ґо не зро́биць. Смею́тца лю́дзи, — ду́рэнь, — кажуць — Кузьма́. Перш жǒнка ѣ́здзила на ка́рку, а цепе́р подґадава́ў сы́на, дак то́й сѣў на ка́рак. — От адзи́н раз паѣ́хаў Кузьма́ з сы́нам па сѣ́но. Накла́ли ены́ вели́кие вазы́ да й ѣ́дуць да ґаспо́ды. Маро́з быў не вели́ки, даро́ґа харо́шая, ле́ґкая. Паўзла́зили ены́ на вазы́ да й ѣ́дуць сабѣ́ памале́ньку. Переѣ́хали ґла́дкае бало́то, падъѣзжджа́юць к лѣ́су. Пашли́ ўха́бы. Злѣ́з Кузьма́ з во́за й на выбо́инах падтрымо́ўвае свǒй вǒз, а сын лежы́ць на во́зе да тǒлько каме́ндуе: „Кузьма́, онь уха́ба; падтрыма́й мо́й вǒз; праведзи́ жараби́цу тро́хи на цалину́, а то вǒз абе́рнетца“. Падтрыма́ў Кузьма́ свǒй вǒз на ўха́бе, а вǒз сы́на нахили́ўса й ле́ґ на бǒк. Палецѣ́ў Кузьмы́ сын з во́за й упаў у снѣґ. Абла́яў сын Кузьму́; падняли́ ены́ вǒз и паѣ́хали да́лей. Але́ ось на растанцǒх знǒў пахили́ўса вǒз дзецюка́. Падбѣ́ґ ё́н збо́ку й упе́рса плечо́м, але́ незмǒґ и ўпа́ў у снѣґ, а вǒз на еґо́. — Кузьма́! — крычы́ць з пад во́за, — падыми́ вǒз, а то жыў не бу́ду. — Маўчы́ць Кузьма́; даста́ў сабѣ́ люльку, вы́няў з кишэ́ни капшу́к з цюцюно́м и дава́й заку́рваць. — Лежы́ — ду́мае сабѣ, — кали́ не хо́чеш назва́ць мене́ ба́цькам. — Зваў, зваў дзецю́к Кузьму́, але́ ба́чыць, што той не слу́хае, а сам з пад во́за не мо́жэ вы́лезци, от ẻн и ка́жэ: — бацько́, падыми́ вǒз“. Рад Кузьма́, што сын назва́ў ба́цькам, падня́ў вǒз и аслабани́ў сы́на. Падня́ўса дзецю́к, абтрапа́ў снѣґ, да й ка́жэ: „На свѣ́це ўсе́ нажыве́ш и Кузьму́ ба́цькам назаве́ш“. — От з таѣ́ пары́ й пашла́ пры́казка, што на свѣ́це ўсеґо́ нажыве́ш и Кузьму́ ба́цькам назаве́ш.
Пересказалъ И. Аземша.
С. Лучицы.