Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/78
← 77. Шапту́ха | 78. То́е, да не то́е Беларуская народная казка 1911 год |
79. Баґаты́р → |
78. Тое, да не тое.
Ма́быць вы ещэ не памета́еце, да й куды вам, блазнǒм, памета́ць! от тут за ґрэ́белькаю было сельцэ, дак у тǒм сельцы́ жыў сабѣ́ адзи́н чалавѣ́к. Дак ен, ба́чыце, хаць быў нехлемя́жы, але́ маў ве́льми ўпра́ўны язы́к: быва́ло як ска́жэ, дак бы звя́жэ. Зва́ўса ё́н Зми́цер. Зми́цер таки́ зда́тны быў на пры́сказки, так ен ґо́жэ ґавары́ў, што еґо́ й паны́ слу́хали. Наш пан до́брэ знаў Зми́тра й ча́сто зваў еґо́ ў двǒр, каб ё́н паґаварыў да павесели́ў ґасце́й, як ены́ ча́сам зберу́тца, ўсе пераґаво́раць и не вѣ́даюць аб чǒм жу́пиць. Зми́цер ска́жэ да прыска́жэ, а паны́ тǒльки за бо́ки хвата́ютца да аж пу́каюта ат смѣ́ху. А то ча́сам Зми́цер як ска́жа, дак таґо цє́лы вѣк не забу́дзеш. Але от кали зхо́чэ накпи́ць с каґо́, дак ужэ так накпи́ць, што таму́ со́рам будзе не тǒльки лю́дзям ачу паказа́ць, але й само́му на себе́ паґлядзѣ́ць. На́шы лю́дзи зна́ли Зми́тра й нихто ўжэ еґо нечапа́ў; усѣ́ бераґлиса еґо, як аґню́. Тǒльки ось прыѣ́хаў у двǒр к па́ну яки́сь нача́льник. Кажуць, — ён быў тата́рын. Дак от зхацѣ́ў той тата́рын аґле́дзяць па́ньськи маё́нтак. От и велѣ́ў пан таму́ Зми́тру запраґци́ кабы́лку да й абвезци́ тата́рына па маё́нтку. Пасадзи́ў Зми́цер тата́рына да й паве́з. От тǒльки вы́ехали ены́ з двара́, аж на растанцǒх стаи́ць крыж. От Зми́цер супыни́ў кабы́лку, зняў ша́пку да й перахрысци́ўса. Паѣ́хали ены́ далей, але от стаи́ць пры даро́зе слуп. Мǒо там быў капе́ц, ци што. Зми́цер без уся́каѣ ува́ґи мина́е той слуп.
— Чаму-ж ты не перахрысци́ўса? — пыта́е Зми́тра тата́рын.
— Чаґо-ж я бу́ду хрысци́тца, кали ґє́сто дзе́раво?
— Дак и то-ж было дзе́раво, а ты хрысци́ўса.
— То́е, да не то́е.
— Чаму́-ж не то́е? Серǒўно-ж дзе́раво.
— Я-б табѣ́ сказа́ў, да баю́са, што ты бу́дзеш ла́ятца.
— Кажы́. Не бу́ду.
— У цебе жǒнка е?
— Е.
— Дак пе́ўне ты, як праща́ўса з ё́ю, та й пацалава́ў мǒо ў са́мые ґу́бы.
— Аджэ́-ж пацалава́ў.
— Чаму-ж ты, — шану́ючы ґэ́стаґо дзенька́ свето́ґо й я́снаґо со́нейка, — не пацалава́ў еѣ́ ў сарамацѣ́не? Серǒўно-ж цѣ́ло. Але́ ма́быць то́е, да не то́е.
Пересказалъ Данило Бохматъ.
Д. Чудинъ.