Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/77
← 76. Палешу́к и чорт | 77. Шапту́ха Беларуская народная казка 1911 год |
78. То́е, да не то́е → |
77. Шаптуха.
У якǒмсь сельцы́ жыла старэ́нькая ба́ба. Была́ ена́ адна́, бы тая были́нка ў по́ли. Усѣ́ ея крэ́ўные да сваяки́ даўно́ паўмира́ли, а ена́ як астала́са, дак и липи́ць, як то́е ґнило́е да старо́е дзе́раво. Сельцэ́ было́ мале́нькае, мǒо яки́х дымǒў дзе́сяць. На самǒм канцы́ стая́ла ба́биная ха́тка. Ена́ была́ така́я старэ́нькая, як и сама́ ба́ба. Скрыви́ласа да змо́рщыласа баба, пакрыви́ласа й еѣ́ ха́тка. Нашо́ўса яки́сь до́бры чалавѣ́к, што нараби́ў у ба́бинǒй ха́тцы падпǒрак да аблажы́ў еѣ́ заґа́таю; от и стаи́ць старэ́нькая, абрǒсшая мо́хам, бы еѣ́ хаджа́йка, ха́тка, стаи́ць и не варухне́тца, бо не вѣ́дае ў яки бǒк павали́тца. Назбира́е ба́ба щє́пачак да цурба́лкаў, падто́пиць у пѣ́чцы да й апѣ́каетца пе́рад по́ламьем. Вѣ́дамо, на ста́расци дак и ў лѣ́тку хо́ладно. От так и жыве́ сабѣ́ старэ́нькая ба́ба: кали́ е што, та зъѣсь, а кали́ нема́, дак и так або́йдзетца. Да й кǒлько ё́й трэба? Дась хто ко́львек асу́шкаў хлѣ́ба, або бу́льбы, от ба́ба размо́чыць скары́нку да й пасмо́кчэ еѣ трохи беззу́бым ро́там, а бу́льбу спечэ́ ў пры́ску да й ѣсь. От ґэ́стым и жыви́ласа та́я ба́ба ўжэ́ пе́ўне гадǒў з сарачню́. Ба́чыце, ё́й ужэ́ было́ мǒо бǒльш, як ґадǒў сто.
Мǒо ещэ́ до́ўґо-б пражыла так та́я ба́ба, але́ от раз ѣ́хаў праз то́е сельцэ́ та́машны пан, убачыў ё́н старэ́нькую ба́бу да й здзиви́ўса, што ена так до́ўґо жыве́.
— Хиба-ж ты, ба́бко, ещэ́ жы́ва? — пыта́е пан.
— Жы́ва, пано́чку, мǒй сако́лику… От не дае́ Бǒґ сме́рци…
— Як же ты жыве́ш?
— Яко́е мае́ жы́це, пано́чак мǒй дараґе́ньки! Як так жыць, та лепей ґниць: зараби́ць — неўздо́лею, а дзѣ́тки й уну́ки ўсѣ даўно́ паўмира́ли. Нѣ́каму й вады́ пада́ць.
— Чаму́-ж ты, ба́бо, не шэ́пчэш, або́ не варо́жыш?
— Не ўмѣ́ю, мǒй ле́бедзику.
— Слу́хай, ба́бо, я цебе́ наўчу́.
— Наўчы́, мǒй сако́ле ясны, наўчы́, каб и я не да́рам свѣт займа́ла.
Пан прыхили́ўса к ву́ху да й ка́жэ ба́бе: „от як пазаву́ць цебе́ к хво́раму, та ты паху́кай трэ́йко на еґо́ да й шапчы́ — сиґо́лаў жыў, сиґо́лаў нѣ. Пашапчы́ о ґэ тро́хи, дай ему́ вы́пиць вады́, та ё́н и папра́витца. А кали́ памрэ́, та сиґо́лаў еґо́ беры́. От за то́е цебе́ бу́дуць карми́ць и паважа́ць“.
Падзя́кувала ба́ба па́ну да й пачала́ шапта́ць, пачала́ людзе́й ратава́ць. Але каму́ ни па шэ́пчэ, кǒжын ачу́няе.
Пашла́ прачу́тка мǒо па ўсему́ свѣ́ту, што объяви́ласа така́я ба́ба, така́я шапту́ха, што ена́ ве́льми до́брэ лѣ́чыць людзе́й и ґаўя́до. Да й не тǒлько лѣ́чыць, але й усе ўґа́двае. Павали́ли к тǒй ба́бе лю́дзи атусю́ль; несу́ць и везу́ць тǒй ба́бе ўселя́каґо дабра́. Жыве́ сабѣ ба́ба ани́ ґа́тки. Тым ча́сам той пан, што наўчыў ба́бу шапта́ць, чу́е аб тǒм да тǒльки смее́тца сабѣ́ ци́хенько з дурны́х людзе́й. Але́ ось пашо́ў я́кась той пан на палева́не, мнǒґо ахво́циўса, спацѣ́ў да пакрыча́ў праци́ вѣ́тру, от и зраби́ласа ў еґо́ ў ґо́рле ску́ла. Пан к дахтурǒм — куды там — от, от ску́ла зада́виць и тǒльки. Жǒнка ка́жэ, каб пазва́ли ту́ю сла́ўную ба́бу, а пан и слу́хаць не хо́чэ: але нарэ́шце як прыпе́рло ли́хо, дак зґадзи́ўса каб пазва́ли й ту́ю ба́бу. Пришла́ ба́ба, а пан ужэ чуць ды́хае. От дава́й ба́ба ху́каць да шапта́ць — сиґо́лаў жыў, сиґо́лаў нѣ. Прыслу́хаўса пан, да як учу́ў, шо ба́ба шэ́пчэ тое, што ё́н еѣ́ наўчы́ў, дак еґо́ апанава́ў таки́ смѣх, што не мажэ́ аж вы́трымаць. А баба шэ́пчэ да шэ́пчэ. Слу́хаў, слу́хаў пан да як зараґо́чэ, — дак ску́ла ў ґо́рле й трє́снула. От и вы́здаравеў пан да й дава́й дзя́куваць тǒй ба́бе, што атратава́ла еґо́ ат сме́рци.
— Ци-ж ты, ба́бко, ўсе так лѣ́чыш? — Пыта́е пан.
— Эґэ-ж, мǒй сако́лику, ўсе так.
— Ну а як жэ ты, ба́бко, ўґа́дваеш?
— Уґа́дваю, бо так Бǒґ дае.
— Атґада́й-жэ, ба́бо, што ў мене́ ў руцє́?
— Папа́ўса жу́чку ў па́ньськую ру́чку, — щы́ро прамо́вила баба. Ена́, ба́чыце, спужа́ласа, шо не вѣ́дае, як атмо́виць па́ну на еґо́ пыта́не. Тым ча́сам пан раптǒўне да й ка́жэ: „А не ха́й цебе́, ба́бо, баґи́ каха́юць, як жэ ты до́брэ атґадваеш!“ Пры гэ́стых слава́х пан ращапи́ў ру́ку да й паказа́ў, што у еґо́ ў жме́ни жук.
Дак от як шапта́ла да варажы́ла та́я ба́ба. Ена́ раби́ла й лю́дзям пажытэ́чне, й сабѣ́ ўжытэ́чне.
Пересказалъ Д. Кулешъ.
Д. Чудинъ.