Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
63. Падарǒжны 64. Зна́хадка
Беларуская народная казка

1911 год
65. Смѣ́лы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




64. Зна̀хадка.

Гэ́то было́ мо́о ўжэ за ва́шу па́мец от тут не дале́ко, кале́ Слу́цька. Мо́о вѣ́даеце, там на шляху́ стаи́ць карчо́мка. Эгэ́! Дак от у ґэ́стǒй карчо́мцы жыў Ме́ндаль — ат сабѣ́ жыдо́к. Як жэ ка́жуць — як спиць, ѣ́сци, пиць не про́сиць. Але́ вѣ́дамо жыд — за ґро́шы павѣ́ситца. Пра́ўду ка́жуць лю́дзи, што кǒжын жыд шы́беницы варт. Так той и Ме́ндаль. Але́ ось я раскажу́ вам усе́ папара́дку, як то́е было́. Мо́о чу́ли, быў там ве́льми ва́жны пан. Ён быў маршалкам и ча́сто ѣ́здзиў да Арша́вы. Вѣ́дамо, за даўнѣ́йшые ча́сы чаґу́нки ещэ́ не было́, да й шашэ́й ещэ́ не раби́ли; бо там, ба́чыце, цепе́р идзе́ шашэ́й з Бабру́йська да Арша́вы. Даўнѣ́й усе́ ѣ́здзили шля́хам паўз Ме́ндаляву карчо́мку. От раз ґэ́ты пан марша́лак якось у пя́тницу ѣ́хаў шля́хам да Арша́вы. Ён ве́з з сабо́ю ве́льми ва́жные папѣ́ры й мнǒго ґро́шэй. От кале́ са́маѣ карчо́мки атвеза́ласа вализа, й пан згубиў папѣ́ры й ґро́шы. Праѣ́хаў пан мо́о миль дзвѣ й таґды́ тǒльки аґле́дзяўса, што нема́ вали́зы. Ён наза́д шука́ць ґро́шэй. Тым ча́сам Ме́ндаль вы́сунуўса на шлях, ўба́чыў вали́зу, прывалǒк еѣ́ ў карчо́мку да як разрє́заў да ўба́чыў мнǒґо ґро́шэй, дак аж затрǒсса. Схава́ў ґэ́то ё́н ґро́шы, а папѣ́ры й вали́зу завалǒк к са́жалцы, накла́ў туды́ камѣ́ня да й затапиў у во́ду. — Ну, Хайка, — ка́жэ жǒнцы, — цепе́р ми ой, ой якие вели́кие паны́. А ты маўци́, ни ко́му не казы́, каб ни хто́ не знаў, што я канцы́ ў вада́ схаваў. — Так усю́ нǒч и на за́ўтрэ ўвесь дзень тǒльки й гергета́ли прами́ж себе́ Ме́ндаль з Ха́йкаю пра па́ньськие ґро́шы. Хо́дзяць, ничо́ґо не ро́бляць, бы шале́ные. Тым ча́сам усю́ды, бы ў бу́бен бъюць, усе́ ґаво́раць, што пан зґубиў ве́льми мнǒґо ґро́шэй. Верну́ўса пан, шука́ў-шука́ў — прапа́ли ґро́шы, бы ка́мень у во́ду. Але́ ось у ша́баш прыхо́дзиць у карчо́мку з села́ дзѣ́ўка Маръя́на даи́ць карǒву. Вѣ́дамо, жыдǒм у сыбо́ту немǒжна ничо́ґо раби́ць. От пашла́ Маръя́на ў хлѣў да й пачала́ даи́ць каро́ву: тым ча́сам падышла́ туды́ Ха́йка да й ка́жэ — Маръя́на, а Маръя́на! Сцасли́вы, цу́ес, той цалавѣ́к, хто знайсо́ў ты́е ґро́сыки. — А хто-ж, апры́ч ва́шых — ка́жэ Маръяна. Гэ́тым ена́ хацѣ́ла сказа́ць, што хто-ж друґи́ знайшǒў ґро́шы, апры́ч жыдǒў. Ены́ вало́чатца па шляху́, та пе́ўне паднели́ й ґро́шы. Але́ Ха́йка не зразумѣ́ла рэ́чи Маръя́ны да й ка́жэ — Сты́ги ґэрт! Атку́ль ты зна́еш? Хи́бо табѣ́ Ме́ндаль сказа́ў? — Аўжэ́-ж сказа́ў — пашуткава́ла Маръяна. — Цу́ес, Маръяна, маўцы́, — дам табѣ́ сто рубли́. — Да хава́й Бо́жэ, каб я маўча́ла, а по́ґань спажыва́ла ты́е ґро́шы. Пайду́ да й скажу́ пану́.

Тут Ха́йка пабѣ́ґла к Ме́ндалю, каб сказа́ць, што Маръя́на ўсе зна́е. Але́ не знайшла́ Ме́ндаля у карчо́мцы, бо ё́н не вы́церпеў и пашо́ў к сусѣ́ду, каб наґавары́тца пра ґро́шыки. Тым ча́сам Маръя́на падаи́ла каро́ву да беґом у двǒр к па́ну. Так и так — усе́ й вы́лажыла. Пан барзджє́й ки́нуўса ў карчо́мку и велѣ́ў звеза́ць Ме́ндаля. Звеза́ли Ме́ндаля й прывели́ к па́ну. — Ах вы галга́ны — як закрычы́ць пан на слуґ, — за цо вы звяза́ли е́го? То-ж мǒй па́ктар, пожо́ндны жы́дэк. Развье́нзаць его! — Развяза́ли Ме́ндаля, а пан пасадзиў еґо́ ра́зам з сабо́ю за стǒл да й пыта́е, ґдзѣ ё́н схава́ў ґро́шы. — У абǒзни пано́цку — ка́жэ Ме́ндаль. — А папѣ́ры? — пыта́е пан. — Затапиў у са́жалка, пано́цку! — По́каж, гдзе! Павъе́ў Ме́ндаль, паказа́ў, ґдзѣ схо́ваны й ґро́шы, й папѣ́ры. Палѣ́з сам пан у во́ду па са́мы по́яс и даста́ў папѣ́ры. От забра́ў пан ґро́шы й папѣ́ры да й сказа́ў слу́ґам, каб ены́ зноў звеза́ли Ме́ндаля да й завезли́ да Слу́цька ў вастрǒґ, а Маръя́не велѣ́ў даць па́ру валǒў, каня́, дзвѣ каро́вы й сто рублё́ў.

Пересказалъ Кравецъ.

Дер. Мазали.