Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
62. Калатня́ 63. Падарǒжны
Беларуская народная казка

1911 год
64. Зна́хадка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




63. Падарожны.

Ишо́ў здалека адзи́н падарǒжны, ўтамиўса, праґалада́ўса й проситца на́ нач. Абышо́ў усе село́ — нихто́ не прыма́е, такие там жыли́ паґа́ные лю́дзи. Што тут раби́ць? Хаць начу́й пад пло́там! Стаи́ць ґэ́то падарǒжны серǒд ву́лицы да й ду́мае, што тут пара́дзиць. Тым ча́сам идзе́ ста́рац — здараве́нны мужы́к, чырва́ны, бы рыжо́к. Падарǒжны зняў ша́пку да к ему́. Так и так, — ка́жэ, — нихто́ не прыма́е на́нач. Памажы́ ўпраси́ць людзе́й. Што хочэ́ш дам, тǒльки парату́й у бедзѣ́. — До́брэ — ка́жэ ста́рац — тǒльки ты дай мнѣ за то́е саракǒўку. Шко́да падарǒжнаму ґро́шэй, але́ нема́ чаґо́ раби́ць. Даста́ў ё́н калиту́, вы́няў саракǒўку й атда́ў ста́рцу. — Ну — ка́жэ ста́рац, — я бу́ду нибы́то слепы́, а ты будзь маи́м павадырэ́м. — Узя́ўса ста́рац за кий й пашли́ ены́ ў адну́ ха́ту. Ула́зяць ены́, аж там ґо́сци. Заспева́ў ста́рац сваѣ́ жа́ласливыѣ пѣ́сни, а падарǒжны нибы́то памаґа́е. Заци́хли ґо́сци — слу́хаюць да ўздыха́юць. Паспева́ў тро́хи ста́рац да й про́ситца на́ нач. — Да начуйце-ж бо́жые лю́дзи — ка́жэ ґаспада́р и дава́й ґаня́ць ба́бу, каб ена́ скарє́й падала́ им пачо́стку. От тǒльки пасадзи́ли их за стǒл, а ґо́сци пачали́ расхо́дзитца, прыляда́етца ґаспада́р к падарǒжнаму да й ка́жэ — ґэ, чалавѣ́чэ, ты нас падма́ньваеш: ты не ўбо́ґи, а той падарǒжны, што неда́ўно прасиўса на́ нач. Ба́чыць падарǒжны, што папа́ўса да й прызна́ўса ва ўсё́м. — Ну — ка́жэ ґаспада́р, — неха́й цебе́ баґи́ лю́бяць! Начава́ць — начу́й, а за то́е, што зхацѣ́ў нас абшука́ць, астава́йса без вечэ́ры. Падзя́куваў падарǒжны й за то́е да й прылёґ сабѣ́ на ла́ве спачыва́ць. Тым часам ё́н ба́чыць, як часту́юць ста́рца, ба́чыць, куды́ ґаспады́ня хава́е тую пачо́стку, што астала́са ат ґасце́й. От напе́рса ста́рац, падзя́куваў за пачо́стку, да й леґли́ ены́ ўсѣ спачыва́ць. Як леґли́, так и захрапли́ — спяць, бы заби́тые. Тǒлько падарǒжнаму не спи́тца. Вѣ́дамо, ґалǒдны. Варо́чаўса ён, варо́чаўса, а потымъ ци́хенько ўстаў, забра́ўса туды́, ґдзѣ ґаспады́ня пахава́ла пачо́стку да ўсе й ула́дуваў, а крǒшками сы́ра абсы́паў да яе́чняю вы́мазаў ста́рцу бо́раду. По́сле таґо́ лё́ґ сабѣ́ падарǒжны спачыва́ць. От даў Бǒґ дзень: узшту́рхалиса лю́дзи. Уста́ла ґаспады́ня, ўзду́ла лучы́ну да як зирне́ на ста́рцаву бо́раду да паґлядзи́ць, што нема́ ни яе́чни, ни сы́ра, да пачне́ ста́рца зневажа́ць, да пачне́ хрысци́ць еґо́ кавенё́ю, дак той аж невѣ́дае, ку́ды дзѣ́тца й дава́й праси́ць у падарǒжнаґо рату́нку, От падарǒжны й ка́жэ — а ба́чыш, як до́брэ браць ґро́шы з людзе́й, кали́ ены́ ў прыґо́дзе. — Атда́м и ґро́шы, тǒльки рату́й ат лихо́ѣ ба́бы. А та́я перє́сциць еґо́ кавенё́ю. Тут падарǒжны ўхапиў за каўнѣ́р ста́рца да й вы́мчаў еґо́ з ха́ты. Атда́ў ста́рац саракǒўку да ещэ́ й падзя́куваў падарǒжнаму, што ё́н укры́ў еґо́ ат лихо́ѣ ба́бы. Дак от у даро́зе ўсе трапля́етца.

Пересказалъ Крукъ.

Хут. Млынокъ.