Перайсці да зместу

Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
25. Што ма́йстар, та зло́дзей 26. Ско́рам
Беларуская народная казка

1911 год
27. Мужы́к, пан и ксёндз

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




26. Скорам.

Атслужы́ў маска́ль мо́о ґадǒў два́дцаць и варо́чаўса ў свае́ село́. Вѣ́дамо, даўнѣ́й чаґу́нки ещэ́ не было́, й маска́ль ишо́ў пѣ́шки. До́ўґо е́н ишо́ў, мǒо недзѣ́ль шє́сць, але́ от ужэ́ падышо́ў бли́зко к ро́днаму селу́. Прыту́паўса маска́ль, не мо́жэ йци́ да́лей и заначава́ў е́н у аднǒм селѣ́. От пасадзи́ли маскаля́ вечэ́раць, паста́вили ква́рту гарэ́лки. Вы́пиў маска́ль, пасилкава́ўса, тро́хи й пача́ў раска́зваць, як служы́ў, ґдзѣ што ба́чыў. Вѣ́дамо, маска́ль, хлуси́ць до́брэ ўмѣ́е. Стаў е́н выхваля́тца, як ему́ до́брэ было́ пад кане́ц, як е́н быў у аднаґо́ ахвицє́ра, як ему́ ахвицє́ры падвы́пиўшы жме́няю дава́ли ґро́шы. Часту́е хаджа́ин маскаля́, а той ужэ́ й так асалавѣ́ў. Вѣ́дамо, шло ў цверо́заґо на мы́слях, то ў пъя́наґо на языцє́. Выхваля́етца маска́ль, што мнǒґо нажы́ў ґро́шей н паказа́ў маґалѣ́йку з чырвǒнцами. Пǒзно ены́ каля́кали, аб усе́м ґамани́ли, паку́ль маска́ль зсу́нуўса з ла́вы й захрǒп. Паза́рыўса хаджа́ин на маскале́вы ґро́шы й, як усѣ́ леґли́ спаць, падкра́ўса да й зарє́заў маскаля́. Нǒч — ма́ци. Нихто́ не чуў и не ба́чыў, як хаджа́ин вы́цяґ маскаля́ ў канец села́ да й запе́р еґо пад мǒст. Ста́ў ẻн разбира́ць маскале́ў клу́нак, ба́чыць, аж там мнǒґо пиражкǒў з мя́сам. От ẻн вы́нес ґэ́тые пиражки́ да й пихну́ў на ву́лицы пад мо́сцик, от якура́т пе́рад свае́ю седзи́баю, бо ўжэ́ нѣ́льґа было́ несци́ да́лей — ужэ́ свита́ло. Заґи́б маска́ль, як ка́жуць, прапа́ў и щу́рачки не пашли́. Прайшло́ дзе́н пяць и заґамани́ли лю́дзи, што ба́чыли як ишо́ў маска́ль да ґаспо́ды й ґдзѣсь заґи́б. Дачу́ласо нача́лство, и пачали́ таґо́ маскаля́ шука́ць. Саґна́ли людзе́й, абшука́ли лѣс, бало́то. Прапа́ў маска́ль, як ка́мень у во́ду. Тǒльки ось ґуля́ли на ву́лицы дзѣ́ци, перасыпа́ли песо́чак; ба́чаць ены́, што сви́не штось вы́рыли з пад мастка́. Сышлиса лю́дзи, зирну́ць, аж там маскалё́вы пиражки́ з мя́сам. Пачали́ дапы́тватца да дашу́кватца й дайшли́, хто заби́ў маскаля́. Ператрасли́ таґо́ хаджаи́на, ґдзѣ маска́ль начава́ў, и нашли маскалẻво дабро́. Нема́ чаґо́ запира́тца, прызна́ўса той хаджаи́н и паказа́ў, куды́ маскаля́ схава́ў. Закава́ли ґэ́то таґо́ хаджаи́на ў калǒдки да й павели́ ў вастрǒґ. Там и пыта́юць, нашто ё́н схава́ў пиражки́ пад мǒст, а е́н й ка́жэ: „Ба́чыце, пиражки́ з мя́сам, а была́ серада́, ско́рам ѣ́сци мя́со, от я й запẻр скарǒмные пиражки́ пад масто́к“. — Дак ты бая́ўса ґраху́ ѣ́сци ў се́раду скарǒмнае, а не бая́ўса граху́ заби́ць чалавѣ́ка, — ка́жуць ему́. Не вѣ́даю, так ка́жуць, мǒо была́ й пра́ўда.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.