Заранкі (1924)/Сонэт

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Санэт (Журба))
У маёвую раніцу Сонэт
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
⁂ (Я спаткалась з табой…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЭТ.

Я помню сад у срэбраным уборы…
Паміж красуючых пахучых дрэў
Стаяла ты — ўся ў белым. Сад шумеў.
Ў далёкім небе загаралісь зоры.

Глядзелі хмурна твае чорны вочы.
Я бачыў — ты аб нечым сумавала,
Але аб чым — тады мне не сказала…
Срыбрысты сад хаваўся ў полаг ночы.

Я падыйшоў к табе між белых дрэў.
Наўкол таёмна ночка панавала.
Твой сум уцішыць ласкай я хацеў…

І голас мой ад болю анямеў,
Бо й ты са мной таксама сумавала,
Але аб чым — тады мне не сказала…