Рэальная палітыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
«Рэальная палітыка»
Артыкул
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: «Беларускі Шлях», 1918, № 32, 30 красавіка


Паказаўшыся пад такім аглаўкам у № 8-м «Dz. Min», артыкул сьведчыць аб новым паглядзе на «Крэсовую» палітыку, які дазравая ў мысьлях месцовых польскіх дзеячоў.

Мае яна быць дарогаю да найлепшаго «нацыянальнаго і грамадзянскаго бытавання» і лічыцца з тым, што ёсць у самой рэчы. Такую палітыку можам хіба толькі вітаць.

Але нам здаецца, што артыкул мае апрача паведамлення для польскаго грамадзянства яшчэ і другі характэр і ён з'яўляецца як бы пробнай галай, пусьціўшы каторую мейсцовыя польскія дзеячы хацелі даведацца аб настрою, пануючым сярод беларускаго грамадзянства. У ім ёсць нікаторыя пункты, якія самі сабой высоўваюцца на мейсца пунктаў будучай умовы, патрэбнай для супольнай працы. Разгляд памянёнаго артыкулу з гэтаго боку можа быць надта цікавым.

Што-ж абецаюць беларусам? С чым прыходзяць да нас нашыя тутэйшыя палякі?

- Абецаюць «знайсьці спосаб да супольнаго жыцця з беларусамі». Прыйходзяць з бажаннем злучыць на Беларусі ідучыя ў разброд і па рожнаму гледзючыя ў прошласьць (а ні на будучыну?) станы: земляўласьнікаў, якія стаяць цяпер пад знакам запытання, мешчанства, толькі пачаўшаго жыць, і працуючаго люду, цёмнаго і ніразьвітаго, каторыя ўсе маюць проціў сябе сільных і ўзапашаных у спосабы для змагання ворагаў.

Абецаюць ішчэ, што пры гэтым злучэнню найбольшыя афяры панясе найвыжэйшы стан.

С такімі дарамі з добрай волі хочуць прыйсьці да Беларусаў тутэйшыя палякі. Трэба сказаць, што дары вялікія і мо ў дыхт такія, аб якіх мы сабе думаемо, але... але той выкуп, які сабе за гэтыя дары вымагаюць нашыя «рэяльныя палітыкі» можа хіба лішні раз абразіць беларусаў, a ні «залагодзіць ненавісьць», каторай і па-праўдзі ні трэба было-б.

Мы разумеям канечне, што паляк ніколі ні перастане быць паляком, вялікарус - вялікарусам, a жыд - жыдам. У кожнаго з іх былі і будуць свае нацыянальныя ідэалы, ад каторых барані нас, Божа, каго-нібудзь адвучаць - мы за надта пазналі смак гэткаго адвучання на сабе. I дзеля гэтаго мы лічым патрэбным забезпечэнне прэдстаўнікам кожнай замешканай на Беларусі ні беларускай нацыянальнасьці магчымасьці захавання і разьвіцця сваёй нацыянальнай культуры, і атрымання належнай часьці з матэрыяльнаго прыбытку краю.

Гэта вымагаецца нават нашым разуменнем агульнаго краёваго дабра, каторае па нашаму можа толькі выйграць ад вольнаго споўпрацаўніцтва подлуг з Беларускай ішчэ і другіх культураў.

Але нашыя мейсцовыя палякі прыходзяць да нас ні толькі для такой супольнай і братэрскай працы, аглядаючыся назад, на другіх, яны кажуць, што іх прыход - гзта толькі «лічэнне з тым, што ёсьць, і дапасаванне мэтоду рэяльнай палітыкі да варункаў данай хвілі і ні азначае саўсім іх высьвечання і прызнання вечнымі». Яны адкідаюць, як крыўдзячую іх ацзнку гэтаго становішча за «абцінанне народовай ідэі, за звужанне пэрспэктывы ўсялякіх здабыткаў і карысьцяў у палітыцэ». Яны запэўняюць, што гэта толькі рожніца ў мэтадзе чыннасьці, a саўсім ні рожніца ў мэтах, «каторыя па-суці могуць быць аднаковымі».

«Варункі данай хвілі», гэта глаўным чынам нацыянальнае прабуджэнне беларускаго народу і яго ўмацаванне ў кірунку стварэння беларускай дзержаўнасьці - гэтак мы разумеям. Калі яны для нашых тутэйшых жыхароў ні маюць быць ані паважанымі (дзе ўжо хацець «usgwęicaia»), і ані прызнанымі вечнымі, якім жа чынам яны прыйдуць да паразумення 3 беларусамі, для каторых гэтыя «варункі хвілі» маюць наістотнейшае значэнне?

Народовая ідэя Беларуская ніколі ні згодзіцца с такой жа ягеллонскай ідэяй, a як мы ведаем толькі ягеллонская ідэя і панавала ў мысьлях польскіх палітыкаў да апошняго часу. Калі гэта ідэя і надалейшае будзе кіраваць іх працай, што-ж тады будзе за «супольнае жыццё»? Усё, што тварыціме беларуская ідэя, будзе бурыцца ягеллонскай ідэяй, каму-ж з гэтаго карысьць?

Прыпадкова прыкладам такой нікарыснай працы з'яўляецца і цяпер нават самы артыкул у «Дзенніку», у каторым аўтар, крытыкуючы «найблізшы і найрэйяльнейшы» постулат мейсцовых палітыкаў, закідае ім, што за гэты постулат трымаецца нівялікая группа грамадзянства, a паспольство адносіцца да яго «альбо ніяково, альбо нават з непрыязьню». У звязку з часам, калі гэта пішацца, гэта прыпамінае нам тыя спэцыяльныя інформацыі, якіе з рускаго і польскаго боку атрымоўваюць Бэрлін і Вена аб магчымасці творчай дзержаўнай працы на Украіне.

Столькі аб «рэяльнай» палітыцэ. Рэяльная іншая палітыка толькі тагды карысна народу і заслугоўвае на пашану, калі яна ў дадатку шчырaя палітыка.

Такоі шчырасьці ў палітыцэ Беларускі народ знаходзячыся ў трагічнейшым можа момэнце ўсёй яго гісторыі можа зажадаць сабе хаця б ад той часткі палякоў, каторыя з'яўляюцца тутэйшымі з крыві і косьці даўнейшымі баярамІ беларускімі.

П.