Перайсці да зместу

Руслан і Людміла (рэдакцыя 1938 г.)/Прысвячэнне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Руслан і Людміла (рэдакцыя 1938 г.)
Паэмы
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1820
Арыгінальная назва: Руслан и Людмила
Пераклад: Андрэй Александровіч
Уступ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прысвячэнне


Для вас, душы маёй царыцы,
Для вас, красуні, для адных
Часоў мінулых небыліцы,
Парой спачынкаў залатых,
Пад шэпт даўніны гаварлівай,
Пісаў я вернаю рукой;
Прыміце-ж працы плён гуллівы!
Хвальбы не трэ’ мне нічыёй,
Я шчасны ўжо надзеяй гожай,
Што дзеўчына, калі яе
Любоў звіе, зірне, быць можа,
На песні грэшныя мае.