Перайсці да зместу

Руслан і Людміла (апошняя рэдакцыя)/Уступ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прысвячэнне Руслан і Людміла (апошняя рэдакцыя)
Паэмы
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1820
Арыгінальная назва: Руслан и Людмила
Пераклад: Андрэй Александровіч
Песня першая

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Уступ


Ля лукамор’я дуб зялёны;
На дубе залаты ланцуг:
І днём і ноччу кот вучоны
Па ланцугу вядзе свой круг;
Ідзе направа — спеў заводзіць,
Налева — казку распачне.
Там цуда скрозь: лясун там ходзіць,
Русалка між галін мільгне;
Там на нязведаных дарожках
Звяроў дзівосных след ляжыць;
Хацінка на курыных ножках
Без вокан, без дзвярэй стаіць;
Праяў там повен лес, даліны;
Там на світанні хвалі хлынуць
На прыбярэжныя пяскі,
І трыццаць віцязяў плячыстых
Чаргой выходзяць з хваль празрыстых,
І з імі дзядзька іх марскі;
Там каралевіч мімаходам
Палоніць грознага цара;
Там чараўнік перад народам
Цераз лясы і цераз воды
Нясе асілка са двара;
Ў цямніцы там царэўна тужыць,
Ёй шэры воўк аддана служыць;
Там ступа з Бабаю Ягой
Ідзе, брыдзе сама сабой;
Там цар Кашчэй над скарбам чахне;
Там рускі дух… Там Руссю пахне!

І там я быў, і мёд я піў;
Ля мора бачыў дуб зялёны;
Пад ім сядзеў, і кот вучоны
Свае мне казкі гаварыў.
Адну я помню: казку гэту
Цяпер і раскажу я свету…