Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Хвойка)/Ружавее вёска…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над Дзьвіной ⁂ (Ружавее вёска…)
Верш
Аўтар: Рыгор Хвойка
1926 год
Адказ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ружавее вёска
Кветкай ружавее…
Радасьць у праменьні
Сонечным імжыць…
Думка вольнай працы
Нібы вецер вее.
Жыцьцё маладое
Няспынна бяжыць.

Васільковай сіньню
Весела шугае.
І пяе як птушка
Ветрык малады.
Ах, мая радзіма —
Вёска дарагая, —
Я цябе ня кіну
У гэткія гады…

Вецер, вольны вецер
Нахіліў калосьсі…
Вецер, буйны вецер
Вее у палёх…
Знаю я і веру
Залатую вёску
Не спаткае болей
Нешчасьлівы лёс…

Знаю —
Кліча горад
Грукатам варстатаў…
Хай…
Загартаваным зноў прыду ў палі,
Бо ня знаў радзімей
Заімшалых хатак.
Бо ня знаў радзімей
Роднае зямлі…

м. Ветрына 1926 г.