Над Дзьвіной шумліваю
Валам мкнуцца хвалі,
Коціцца на бераг,
Дзе расьце трысьцё…
Я глядзеў, як вабна
Ружавеюць далі,
Як прыгожа сонца
Залаціць лісьцё…
Я глядзеў на Полацак,
Дзе жыцьцё віхурыць,
Дзе гудзяць напевы
Новых, сьветлых дзён.
Камяніцы грозныя
Камяніцы хмурыя…
Эх,
І многа-ж крыўды
Выцярпеў ўжо ён…
Быў ён і пад шляхтай,
Быў пад масквічамі
І з Дзьвіной ліліся
Сьлёзы палачан…
А цяпер квітнее Залатымі днямі
І ўжо песьняй новай
Вуліцы гучаць…
Бо зямля саветаў
Даражэй і бліжай, —
Новаю напеўнасьцю
Зашумелі дні…
Вецер над Дзьвіною
Вольны сьпеў калыша
І люстрацца хвалі
У проблісках — зарніц…
Горад!
Новы горад!
Весела з узывышша
Ты сьмяешся гоманам
Соцён галасоў!
Бо зямля саветаў
Даражэй і бліжай
Бо й між камяніцаў
Чуцен сьпеў аўсоў.
м. Ветрына.
|