Раніцою (Жылка)
Выгляд
← Над калыскаю | Раніцою Верш Аўтар: Уладзімір Жылка Крыніца: Вершы. Паэмы. Крытыка. — 2016 |
Верш развітання → |
Апошні з твораў, надрукаваных пры жыцці. |
Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,
І сонца ў крыві і пястуе валоссе.
Забыўся я дома нудоту і жалі,
І ў свеце — мне сніцца — ліхое звялося.
Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы,
І з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы.
О ветрыку свежы, скажы там каханцы,
Які гэты свет — і салодкі і любы!
Іду я па росным зялёным каберцы,
І песня ад шчасця ў знямозе нямее,
І сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца,
Сусветнае сэрца гарыць, палынее!
(1929)