Перайсці да зместу

Раніца рыкае (1925)/Я/Васількова-зялёнаю ночкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Туляўся выбоямі грэблі) ⁂ (Васількова-зялёнаю ночкай)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1925 год
Мне чупрыны ня хочацца зьвесіць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Васількова-зялёнаю ночкай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Васількова-зялёнаю ночкай
я зрэбную вёску пакінуў
і ў горад замызганы ў прочкі
пайшоў я з бярозавым кіем.

Заірзаў вараненькі пры ясьлях,
як выходзіў я за вароты,
а клён ўздагон лісьцямі спляснуў, —
забляяла зара ў агародзе.

Сабака правёў да прысадаў
і назад невясёла памуляў.
Лапушыся ой, песьня, расадай
без мяне у вясковым завульлі!

Я зараз у Менску гарбатым
ды раніцай новай буяню.
Ня сумуй-жа, мужычая хата,
што ўзрасьціла мяне грубіяна!

Твая песьня напоўніла грудзі, —
у заўтра я з ёю вяслую.
Галавы-ж раскудлачаны кудзер
карагодзіць блакітам вясну.

Дык бывай-жа здарова, о вёска,
са старэнькай бабулькай-вярбою!
Ужо сонца закінула вёслы
у песьні майго вадапою.