Ціха спаў стары лес недалёчка,
На балоце кулік чыркацеў,
Той вясны была цёмная ночка,
Што ня вернецца зноў, каб хацеў.
Хутка недзе схавалася вёска,
Ўсё гусьцела й гусьцела імгла;
Твая мілая, доўгая коска
Чорнай стужкай на плечы лягла.
Яшчэ зоркамі вочкі сьвяцілі.
Шчасьце-моладасьць грэло душу…
Тые думкі, што нас засмуцілі,
Я дагэтуль, як шчасьце, нашу.
«Нас нядоля ліхая злучыла,
І ў наплыве сьляпога чуцьця
Ўсю атруту пазнаць навучыла…»
Дый заплакала ты, як дзіця.
У беднаце мыабое стагналі,
Як ад нейкахваробы-чумы,
Ніякога ратунку ня зналі,
Век галодные, бедные мы.
Было жудасна нам сярод ночы,
Лёд нядолі застыў каля нас.
Ты, як ангел, мне глянула ў вочы
І пачула: «Расстацца нам час»…
|