Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/VI/Зор ранніх знікла дыядэма

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Абрысы старадаўняй пушчы Зор ранніх знікла дыядэма
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Учора вецер біў у дзверы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зор ранніх знікла дыядэма,
І вільгаць прапаўзла праз скронь:
Заместа дроў бярэмам стрэмак
Да сонца я трымаў агонь.

Згрызоце патушыць карцела,
Чаго не сходала спярша…
Балела сколатае цела
І радавалася душа.

Пакінула старая мода
Ад прыцемак вадзіць дзяды.
Апошнім пройдуць веснаходам
Мае наступныя сляды.

Устрывожу, прывяду да ладу
Спрытомненую смагу дзей.
Губляць ключы за лістападам
Вятроў гусінай чарадзе.

На золаку плывуць не сцежкі,
Мінаючы асенні крок, —
Сплываюць светлыя усмешкі
З маршчыністых узгоркаў шчок.