Перайсці да зместу

Радасны будзень (1935)/I/Каму, як не табе, паслухаць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вячэрнім золаце праменняў Каму, як не табе, паслухаць
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1935 год
Ручаі ў адталай глебе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каму, як не табе, паслухаць
Жывую музыку вясны?..
Нішто тваё не рэжа вуха —
Сніць ноч свае зямныя сны.

Дрыжаць брывей густыя хмаркі…
Іх фарбе ў нервы рэк сыйсці.
Іх можна разабраць без чаркі,
Да мудрай праўды дарасці.

Мы ведаем усё, што робім,
На гранях дзей праводзім век.
У гэтым сэнс вялікай спробы
Знаходзіць новы чалавек.

Таму і нашым сніцца зорам
Блакіт нябачаных паэм,
Ў каторых проста мы гаворым
Аб тым, што маем, чым жывем.

Ты ў гэтых снах яшчэ суровей,
Яшчэ астрэйшы твой адказ —
Калі кую, ашчадны ў слове,
Я профіль цмянага радка;

Калі падкутай рыфмай выб‘ю
Я іскры мёртвай пекнаты, —
Мой вырыс песні песняй рыб‘яй
Завеш з вялікім правам ты.

Ты лірыкі маёй не любіш
За рэбус і за фарбаў тло…
Ты мой наступны дзень галубіш,
Якому роўных не было.

А я люблю твой светлы эпас,
Твой зрок суровы п‘ю да дна…
Душа — не параная рэпа,
Жывым агнём гарыць яна.