Перайсці да зместу

Пялёсткі (1926)/Шастаньне дубоў/І так усё

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ізноў холад і вецер І так усё
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1926 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: І так усё… ўсё праляцела…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

І так усё… ўсё праляцела,
Чым сэрца некалі жыло;
І над далінай гэтай белай
Іду, як мёртвы, за сяло!..

Даволі сэрца маладое
Душылі вы ў маіх грудзёх.
Прайшло ў жыцьці ўсё залатое,
Прайшло і зьнікла у трысьцё.

І я пайшоў, дзе ветры ў нівах
Журбу асеньнюю мятуць,
Каб пад напевам палахлівым
Забыць усё і адпачнуць!

А мо‘, дзе сьцелюцца туманы,
З асінай бруднай падружыць,
Каб не пачуць перад сьвітаньнем,
Аб чым пяюць штодня крыжы…

І так усё… ўсё праляцела,
Чым я тут жыў і чым гарэў.
Хлапцы, бывайце!.. Вы сагрэлі
Вячэрнім сьпевам сініх дрэў.