Перайсці да зместу

Пунсовае раньне (1926)/Я. Туміловіч/Я пакінуў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Начлег Я пакінуў
Верш
Аўтар: Янка Туміловіч
1926 год
⁂ Захістаўся зялёны хвойнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ПАКІНУЎ

Вясны маладой пах салодкі
Па-над лесам узьвіўся высока, —
А ў ляшчыньніку шызы салоўка
Разьвясёлы разьліў шчокат,

А ў ляшчыньніку шызы салоўка
Сваім сьпевам лісьце трывожыў,
І вясна маладая за ўзгоркам
Тулялася ў руні збожжа.

І вясна — маладая красуня:
Сёньня радасьцю дні расіла;
Маё сэрца каханьнем красуе,
Наліваецца палкаю сілай.

Маё сэрца — палае каханьнем,
Ап‘яняецца соладам вуснаў,
Засачылася думка па Ганьне
У мяне сягоньня чамусьці.

Засачылася думка па мілай,
Што ў гаёчку жыве, пры дарозе,
Ой, я помню!.. Як стан мой абвілі
Яе ручкі ужо за парогам.

Ой, я помню касу, ды якую!..
Што трапаў цёпла-майскі вецер.
Ужо сонца ў ядлоўцы кукуе,
Я-ж пакінуў яе у вецьці.

Вясны маладой пах салодкі
Па-над лесам узьвіўся высока
А ў ляшчыньніку шызы салоўка
Разьвясёлы спыняў свой шчокат.