Пунсовае раньне (1926)/Я. Туміловіч/Захістаўся зялёны хвойнік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я пакінуў ⁂ Захістаўся зялёны хвойнік
Верш
Аўтар: Янка Туміловіч
1926 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Захістаўся зялёны хвойнік,
Верхавінамі цешыць неба;
Не пайду я сягоньня, ой, не,
Хоць і сэрца сумам гнэнбіць.

Не пайду я ў бор смаляны,
Дзе палошча вецер хвойкі:
Мяне горад дымны маніць
У свой мур высока-стромкі…

Ў маім сэрцы — кіпіць юнацтва,
На вучобу сьпяшаю — ў атаку;
Спавіла мае думкі Наста,
Акрыліла арліным махам.

На вучобе… — пад пахай „Ленін“ —
Я сустрэў яе сінявокую,
Комсамольскую песьню пелі,
Быццам вецер у полі з асокаю.