Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/У дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ул. Дубоўку У дарозе
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
⁂ Клумнага дню

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ДАРОЗЕ

Торба і Менск за плячыма,
Крывенькі кіёк у руках…
Наперадзе — мэта, радзіма
І ліпа з сукамі на дах.

Сонцам абмытыя грудзі
Аддаў жартаўліваму ветру;
Веру: ён іх не застудзіць…
Чупрыну-ж — хваёваму вецьцю…

Ашчаперыў лес я рукамі,
Вачыма упіўся ў прастор.
А потым укленчыў на камень
І рукі на сонца прасьцёр.

Беларуская хатка на ўзвышшы
Гасьцінна мяне прыняла.
Пялёсткамі сыпалі вішні…
Ні жалю, ні смутку
няма…