Перайсці да зместу

Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/Ул. Дубоўку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Успаміны Ул. Дубоўку
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
У дарозе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І было у восень. Я сказаў аднойчы:
больш не дакрануцца мае пальцы струн…Ул. Дубоўка.

Прывет табе з Палесься
ад пушчаў ды гаёў;
званлівай ліся песьняй,
як стромкіх дрэў гальлё.

Шумуй ты сьпевам вольным,
як хвалі на Вяльлі…
Каб водгук неўгамонны,
прасьвідраваў вякі.

Удар па струнах леры, —
хай песьня ўсё плыве, плыве…
Бо чуць яе прыемна,
таварыш і поэт…

Прывет табе з Палесься
ад пушчаў ды гаёў;
званлівай ліся песьняй,
як стромкіх дрэў, гальлё.