Прыйдзе вясна
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
← Над магілай | Прыйдзе вясна Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1908 |
Мае песні → |
Холадна. Вецер па полі гуляе,
Вые, як звер,
Снег узрывае, нуду наганяе, —
Кепска цяпер!
Але мне сэрца пяе: не нудзіся!
Прыйдзе вясна!
Гукне: "Прачніся, зямля! прабудзіся
З цяжкага сна!»
Сонца прагляне, зазелянее
Траўка ў лугу,
Гукне вясна і, як ветрам, развее
Гора-нуду!
(1908)
Глядзіце таксама
- Przyjdzie wiosna (Polski)