Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/За валасы
← Верхам на ядры | За валасы Апавяданьне Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі 1938 год Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785) |
Пчаліны пастух і мядзведзі → |
ЗА ВАЛАСЫ
Наогул у час гэтай вайны са мною было шмат прыгодаў.
Аднойчы, ратуючыся ад туркаў, паспрабаваў я конна пераскочыць балота. Але конь не даскочыў да берагу, і мы з размаху шлёпнуліся ў рэдкую гразь.
Шлёпнуліся — і сталі тануць. Ратунку не было.
Балота з страшэннай хуткасцю зацягвала нас глыбей і глыбей. Вось ужо ўсё тулава майго каня схавалася ў смярдзючай гразі, вось ужо і мая галава пачала апускацца ў балота, і адтуль тырчыць толькі касічка майго парыка.
Што было рабіць? Мы канешне загінулі-б, калі-б не дзіўная сіла маіх рук. Я страшэнны сілач. Схапіўшы сябе за гэту касічку, я з усяе сілы тузануў угару і без вялікай натугі выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, якога моцна ашчарэпіў сваімі нагамі, як абцугамі.
Так, я выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, і калі вы думаеце, што гэта лёгка, паспрабуйце зрабіць гэта самі.