Перайсці да зместу

Прыгоды Мюнхаузена (1938)/1/Воўк навыварат

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Незвычайны алень Воўк навыварат
Апавяданьне
Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі
1938 год
Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785)
Шалёная футра

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЎК НАВЫВАРАТ

Не ведаю чаму, але са мною часта здаралася, што самых лютых і небяспечных звяроў я сустракаў у такую хвіліну, калі быў няўзброены і бездапаможны.

Іду неяк лесам, а насустрач мне ваўчышча. Разявіў ляпу і проста на мяне.

Што рабіць? Уцякаць? Але воўк ужо накінуўся на мяне, зваліў з ног і зараз-жа перагрызе мне горла. Другі на маім месцы спалохаўся-б, але вы ведаеце барона Мюнхаузена! Я рашучы, здагадлівы

і смелы. Ні хвіліны не марудзячы, я засунуў кулак воўку ў ляпу і, каб ён не адкусіў мне руку, усоўваў яе ўсё глыбей і глыбей.

Воўк раз‘юшана глядзеў на мяне. Вочы яго блішчэлі ад злосці. Але я ведаў, што, калі я вырву руку, ён разарве мяне на дробныя часткі, і таму смела ўсоўваў яе ўсё далей і далей.

І раптам мне прышла ў галаву цудоўная думка: я ўхапіўся за воўчыя ўнутранасці, моцна тузануў іх і вывернуў ваўка як рукавіцу навыварат.

Зразумела, што пасля такой аперацыі ён мёртвы ўпаў да маіх ног.

Я пашыў з яго скуры добрую цёплую куртку, і, калі вы не верыце мне, ахвотна пакажу яе вам.