Просценькі вершык
Jump to navigation
Jump to search
Просценькі вершык Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/66.htm |
Няяркая, маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць;
Яе не кожны нават і прыкмеціць,
Хто ў гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая, маленькая вясёлка! —
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю —
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.