Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925)/Загадка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Паправіла! Загадка
Верш
Аўтар: Анатоль Дзяркач
1925 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАГАДКА.

З народных жартаў.

Як учора з сенавалу
Йшоў у сваю я старану,
Мне зязюля загадала
Трэйчы загадку адну:

Хто на сьвеце весялейшы
За усіх, усіх, усіх?
І мудрэйшы, і дурнейшы
І за гэтых, і за тых?

Я — адразу: ўсякі знае —
Найвясельшы гэта — поп,
Бо як жэняцца, сьпявае
І пяе, як ложаць у гроб!

Наймудрэй? — скажу і жабе —
Ксёндз! няхай яму зарве,
Бо ня жэніцца на бабе
І з кабетаю жыве!

А дурнейшым — так выходзіць —
Трэба рабіна лічыць,
Бо ён рэжа там і шкодзіць,
Дзе ня грэх і прытачыць!

Адгадаў ці не? — пытаю,
А зязюля i крумкач
Мне крычаць з балота-гаю
„Малайчына“!

А. Дзяркач