Перайсці да зместу

Прафэсар Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1935)/I

З пляцоўкі Вікікрыніцы
I. Уступныя ўвагі
Публіцыстыка
Аўтар: Адам Станкевіч
1935 год
II. Біографія Б. Э.-Шыпілы і час, у якім ён жыў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




I. Уступныя ўвагі.

Сапраўды ў дзіўных жывём часох - аб сьмерці найлепшых сыноў Беларусі, памёршых на ня так ужо й далёкай чужыне, даведваемся толькі за якога паўгоду. Вось толькі некалькі месяцаў таму дайшла ў Вільню сумная вестка з над берагоў Нявы аб сьмерці ў хмарным Ленінградзе вялікага і заслужанага Беларуса, высокадастойнага чалавека, прафэсара Браніслава Эпімах-Шыпілы. На жаль, аб Шыпіле ня маю столькі вестак, сколькі мець іх трэба для адмаляваньня поўнага абраза ягонай асобы. Сабраць належныя аб ім весткі можна было-б прадусім там, дзе ён жыў і працаваў: у Ленінградзе і ў Савецкай Беларусі. Тымчасам на перашкодзе гэтаму стаіць ня толькі граніца палітычная, якая дзеліць Беларусь, але тамк-жа і граніца ідэёвая, якая дзеліць беларускія душы. Але справа і з гэтым не безнадзейная - час сваё зробіць і ўсё направіць, будучыня згладзіць, зраўняе няроўнасьці, направіць памылкі і недахопы мінуўшчыны. Цяпер-жа я зрабіў тое, што змог; дзялюся з грамадзянствам тымі весткамі аб Шыпіле, якія захаваліся ў маей памяці з часоў асабістага майго з ім спатыканьня і знаёмства, а так-жа тымі весткамі, якія мне ўдалося сабраць з літаратуры і ад ягоных знаёмых. Тым усім асобам, якія дапамаглі мне ў зьбіраньні аб праф. Шыпіле, як гр.гр.: В. Сталыгва, Кс. В. Гадлеўскі, М. Пяцюкевіч, Адв. Будзька, інж. Л. Дубейкаўскі, Кс. В. Шутовіч, Ян Шутовіч, д-р Т. Грыб, а так-жа д-р Я. Станкевіч, які даставіў фатаграфію памёршага прафэсара, - на гэтым месцы выражаю шчырую падзяку.