Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/На катку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У добры час На катку
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Ніяк за імі не пасьпець

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА КАТКУ

Сіняй картай лёду студзень
Лёг нязрушна ў сыпкіх гурмах.
Звабны, звонкі гук на спудзе,
Гук разьбежны рэжа нурміс.

Там пад небам зорны ворах,
Там высока сотні ясак,
Над люстэркам лёду морак
Гоіць сьлед хокейных паскаў.

Што-ж вы, хлопцы, сьціхлі раптам,
Нам яшчэ ня мала крочыць?!
Пружце мускул, шырце ўпартасьць
Шлях нам трэба слаўна скончыць.

Хто прыстаў? На край навалы!
Спынны рух слабейшых вабіць.
Што-ж вы, хлопцы, раптам сталі
На завілах стромкіх падаць?!

Па іскрыстай хрупкай роўні
Спрытна прагне, спорна кружыць,
Сыпле сьмехам слоў вандроўных
Наша моладзь, наша дужасьць!

Вось яна імкнецца сполам —
Роўны шэраг шапак сініх.

Вось яна імкнецца, моладзь,
Наша дужасьць, наша сіла.

Дзе ёй спынак, гэтай хвалі?
Звоніць лёд, іскрыцца радасьць.
Што-ж вы, хлопцы, раптам сталі
На завілак стромкіх падаць?!

Менск, 15-II—31 г.