Перайсці да зместу

Пракосы напамяць (1932)/Вершы пра Палесьсе/Новай Беларусі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На ўдарных франтох Новай Беларусі
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
Журавы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВАЙ БЕЛАРУСІ

Па зімоваму драты гудуць
Над палямі, сьнежнымі палямі,
Дзе разьбітыя кавалкі пут,
Як праклёны ім, ляжаць у ямах.

Дзе праклятае няволі кій
Над сьпіною лютаваў учора, —
Сёньня радасна пяюць гудкі,
І дзівуюцца над краем зоры.

Толькі ім адгэтуль ня чутно
Нашай радасьці і нашых песень.
Над сьняжыстым у палёх радном
Мы электра-лямпачкі павесім.

Дужы к нам тады прыедзе конь
На няўродлівы бацькоў палетак,
Каб вітаць усю ўрачыстасьць дзён
Над маёй краінаю Саветаў.

Каб уцехаю ўсяе зямлі,
Ў нагу ішла і песьня з намі.
Я вітаю радасьць, што ўзялі
Мы сваімі ўласнымі рукамі.

Менск 30-XII—29 г.