Пражка паганскіх часаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матэр’ялы да крыўскага слоўніка Пражка паганскіх часаў
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 9 (1), студзень-чэрвень 1925 г., б. 103

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАЖКА ПАГАНСКІХ ЧАСАЎ. Вышэй выабражаная на рысунку пражка выарана з старой валатоўкі ў 1890-х годах на полі вёскі Стары-Пагост, Дзісенскага павету, селянінам гэнай вёскі Лакоткам. Пражка знойдзена была ўжо змацаванай на паломе. Паводле ўсякай праўдападобнасьці пражка гэта служыла паганскаму сьвятару. На гэту мысль наводзіць мітычны зьмест рысунку: тры асобы, з якіх адна сядзіць на кані, а другія дзьве вядуць каня за вузду. Дзеля таго, што аўтор ня знаў пэрспэктыўнага рысунку,—ён другую, вядучую за вузду асобу, паставіў за канём, але працягнутая рука паказуе, што мейсца яго павінна быць з другой стараны конскай галавы. Рамка пражкі, з бакоў, пачынаючы ніжэй сьвітак, і кругом ўверх, была абсыпана гвёздамі (якія цяпер ледзь значны); гэта паказуе, што выабражаная сцэна дзеіцца пад гвёздным небам,—не на зямлі. Грыва ў каня выабражана ў форме крыла. Ўнізе пражкі было 8 вушак (цяпер два абламаны, цэлых—6), якія маглі служыць да прывешываньня на іх амулетаў. Пражка пераховуецца ў сабраньні В. Ластоўскага.

В. Л.