ЗА ТЫСЯЧЫ
НОВЫХ ТВАІХ АСІНБУДАЎ
Ідуць цягнікі
між балот і азёр
і ветлыя ветры
на поўдзень за імі.
Ў красе і у бляску
прадранішніх зор
з вінтоўкай
І з песьняй
І з воляй
ішлі мы.
І вось паўстае,
аквечаны заравам,
ўзгадованы воляй
высокі разгон,
і мы —
па крыві і чуцьцю
пролетарыі —
гатовы ісьці
ў ваду і агонь.
У нас за плячыма
(як тольк! глянуць),
б‘юцца хвалі
чужых марэй
і адкормлены,
крыўдай працоўных
паганец
там поўсьвета
за горла
бярэ.
Для каторых
вайна — акраса,
І ўзьнімаюцца гарматы
на кітайскія парты,
і руйнуюцца вёскі
і гарады,
і горы ўстаюць
чалавечага
мяса.
Ў грудзі упёршыся
кастылямі,
крывавая постаць
новай вайны кідае першы
звар‘ёваны камень,
першы набой
векавечнай маны.
І, здаецца, ня людзі
бразгаюць зброяй
абняслаўленым шляхам
людзкога адчаю.
Гэта забойцы,
так званыя, героі,
гэта рабы
з міліёнам пакут
за плячамі.
Але нас ня спужаеш
ніякаю карай,
і той, хто з бядою
быў колісь знаём,
умее адным,
але моцным, ударам
крывавую спадчыну
весьці
на злом…
Таварыш Будзённы,
таварыш Дзяржынскі,
тым, хто жыве,
і тым, хто памёр, —
прыносяць прысягу
рабочыя Пінску
і хмурым натоўпам
клянецца
Нью-Ёрк.
Таварышы!
нашае права за намі.
Ўзьнімайце-жа песьню
(паўстань і грымі!).
Ад крыўды былой,
на каменю камень
для нашых нашчадкаў
ня кінем тут мы.
Былое агіды
пляўкі ды акуркі
зьмяцем і зарыем
ў ганебны курган.
Стаю я ў раздум‘і
на слаўным падмурку і мысьлю:
агні праразаюць
туман.
І йдуць цягнікі,
і сьпяшаюцца людзі,
дымяцца вазёры,
гамоняць лясы:
Тут сонечны горад
наступнага будзе,
высокі, табою нязнанай
красы.
Ударныя тэмпы!
(ударым-жа дружна!).
Няхай наш завод,
нашы песьні зьвіняць…
Мы ў бойках і шахтах
выкоўваем мужнасьць,
мы мужна і шчыра
стаім ля старна.
І хто калі з шляху
схіснецца на момант,
ўзьнімі яго песьняй,
каб сэрца ў агні ня ведала, дружа,
ні болю,
ні стомы
і дужым і моцным
дайшло ў комунізм…
За кожнае слова,
за кожную шрубу
змагаемся поплеч —
ударнік, поэт.
За тысячы
новых тваіх Асінбудаў,
адноўлены намі
у бойках
сусьвет.
|