Перайсці да зместу

Права на зброю (1933)/Адна партыя ў волей-бол

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ілжэўдарнік Абрамаў з фабрыкі „Дзьвіна“ Адна партыя ў волей-бол
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1933 год
Дарогаю ў штаб
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адна партыя ў валейбол.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДНА ПАРТЫЯ
У ВОЛЕЙ-БОЛ

Літфаку

Дай удар свой
і проста і сьмела
і твой мяч абміне
небясьпечны прыпын.
Паглядзі, як у „ворага“
спрунжыніцца цела
гэтых рослых мужчын,
і жанчын,

Як праходзіць агонь
па шчацэ загарэлай
і барвовае полымя
па шырокім
плячы.

Першая справа —
змагацца за якасьць,
першая справа —
абязьлічку далоў,
каб высокага сонца
вясновая яркасьць
прабягала па моры
курчавых галоў.

Абрываецца мяч на мяне,
як граната,
і яшчэ, і яшчэ,
я напружваю зрок,
разгінаю сьпіну —
перамогай дзесяты,
урачыста вітаю
дзесяты наш крок…

Фізкультурніца Валя
з „варожага“ стану
ў захапленьні з пяшчотаю
дзівіцца з нас:
першая справа —
змагацца па пляну,
і „вока за вока
газ за газ!..“

І калі надыходзіць
суровая хмара
і вораг задумляе
апошні удар, —
глушы яго разам,
мой добры таварыш,
адзіны будаўнік
і адзіны ўладар…

Уга! Колькі ў сонца работы —
бяз краю,
сіла-ж ветру аддасца
пругкасьці рук.
Фізкультура —
баявы політрук
на франтох пяцігодкі
нашага краю!

Яна узьнімае гарады,
штурхае заводы,
праносіць энэргію
гарачымі турбінамі аорт.
Таварышы!
хай жыве рэспубліка
сям‘і народаў,
хай жыве
соцыялістычны спорт!

Ён за дужае сонца
і дужае племя,
за зялёнае племя бальшавікоў,
ён за радасьць вясны,
што праходзіць
бурлівай ракой,
за жыцьцё і поэмы…

Ён узьняўся пад зоры,
праходзіць марамі,
сілай розуму твайго
і сілай цягліц
разьбівае
сусьветнай апрыкрасьці
крамы,
крамы сьмерці
адвечнай хлусьніцы
хлусьніц.

Наш спорт ня гульня,
і наш спорт не забава,
за пабітыя зубы
ня клічам мы тройчы на біс.
На пабітых зубох
ня будуем мы славы, —
наша слава, —
Соцыялізм!

А дзесьці там —
танклява і дзіка
скрыпка зачынае
вяртлявы фокстрот.
Там тонкія пальцы,
апрамененыя золатам пікі,
кладуцца з усьмешкай
на звар‘яцелы кнот.

Ўсё для вайны,
для крывавага выбуху,
усё для забойства…
(зьнішчай і крышы!)
Эўропа, як ноч,
на падбітым крыжы
рушыцца долу
стотоннаю глыбаю…

Ўсё для вайны:
узьнімайце-ж гарматы,
броняносцы,
кідайце родны порт,
бунтароў і паўстанцаў
шпурляйце за краты. —
Гэта-ж і ёсьць іх,
так званы,
спорт.

Культура? —
якая культура у зьвера?!
Демократыя? —
прыгожая справа яна!..
А вера? —
зьняверана!
Нечаму верыць, —
і, калі ласка, —
вайна!

Дзе ты знойдзеш
найлепшую справу для рук? —
„сотні школ ў СССР
найвышэйшага рангу,
і ці гэта магчыма —
савецкі там друк
і зусім не ў пашане
фокстроты
і танго?!“
...............
І раптам
дзесьці там,
дзе вуліца Леніна,
дзе вясна,
і дзе ў вокны ўрываецца дзень,
праходзіць атрад
юнакоў, дзяцей,
маладосьцю сваёй
апраменены.

„Раз, два, тры,
Мы бальшавікі,
мы фашыстаў не баімся,
пойдзем на штыкі.“

Любыя! Родныя!
я прачынаюся,
быццам ад сну.
Судзьдзя налічыў
перамозе 15.
Вітайце-жа маршамі
нашу вясну
і права будаваць
і змагацца.

Гульня даіграна!
Праменьні усходу
вітаюць сталёвасьць
юнацкіх кагорт.
Ўсё ясна:
жыве хай рэспубліка
сям‘і народаў,
жыве і мацнее
савецкі
спорт!